Хатынь (вёска): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 65:
}}
{{не блытаць|Хатынь}}
'''Хаты́нь'''  — колішняя [[вёска]] ў [[Лагойскі раён|Лагойскім раёне]] [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]] Беларусі.
 
== Гісторыя ==
Пісьмовыя крыніцы сведчаць, што паселішча існавала ўжо ў сярэдзіне XVI стагоддзя і называлася тады Хотынь і ператварылася ў даволі вялікае сяло. Колькасць жыхароў налічвала 13 службаў. У тыя часы «служба» складалася звычайна з 2—3 і больш «дымоў» — сялянскіх гаспадарак. Адпаведна, колькасць «дымоў» у Хатыні была прыблізна 30—40, а жыло ў вёсцы не менш за 200 чалавек. Заможнасць хатынцаў забяспечвалі «ловы» — паляўнічыя ўгоддзі, бортніцтва, воск, што здабывалі жыхары. Агулам даніна ўладальнікам зямлі [[род Тышкевічаў|Тышкевічам]] складала 20 пудоў мёду і «серабшчызны» — грашовай павіннасці — па 12 грошай ад «сахі» — зямельнага надзелу — штогод<ref>[http://zviazda.by/be/news/20180326/1522063263-prezentavana-kniga-hatyn-tragedyya-belaruskaga-naroda zviazda.by]</ref>.
{{Асноўны артыкул|Хатынь}}
 
Раніцай [[22 сакавіка]] [[1943]] года на скрыжаванні дарог [[Плешчаніцы]]—[[Лагойск]] і [[Казыры]]—Хатынь партызаны атрада «Мсцівец» абстралялі легкавую машыну, у якой ехаў [[гаўптман]] (капітан) [[Ганс Вёльке]], камандзір адной з рот [[118-ы ахоўны паліцэйскі батальён|118-га паліцэйскага батальёна]], які быў сфарміраваны ў асноўным з палонных чырвонаармейцаў. Вёльке быў першым немцам, які заваяваў залаты алімпійскі медаль у лёгкай атлетыцы. Разам з былым лёгкаатлетам былі забітыя яшчэ некалькі паліцаяў-украінцаў.<ref>[http://mfront.net/chatyn-chto-spaliu-bielaruskuiu-viosku.html Хатынь: хто спаліў беларускую вёску]</ref> Паліцаі [[118-ы ахоўны паліцэйскі батальён|118 батальёна]] выклікалі на дапамогу спецыяльны батальён [[Штурмбанфюрар|штурмбанфюрара]] Оскара Дырлевангера. Па дарозе з Лагойска, паліцаі арыштавалі і неўзабаве расстралялі групу мясцовых жыхароў — лесасекаў. Да вечара 22 сакавіка, карнікі па слядах партызанаў выйшлі да вёскі Хатынь, якую спалілі разам з усімі яе жыхарамі. Камандаваў расправай начальнік штаба 118 паліцэйскага батальёна [[Рыгор Васюра]], былы старшы лейтэнант Чырвонай Арміі.