Азербайджан: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 103:
У лютым 1988 года НКАВ звярнулася ў Вярхоўны Савет СССР з просьбай аб ўз'яднанні з Арменіяй, у выніку чаго пачаліся армянскія і азербайджанскія пагромы. 30 жніўня 1991 была атрымана незалежнасць ад СССР, што было замацавана 18 кастрычніка 1991 года Канстытуцыйным актам аб дзяржаўнай незалежнасці Азербайджанскай Рэспублікі. Гэтым актам Азербайджанская Рэспубліка аб'яўлена пераемніцай [[Азербайджанская Дэмакратычная Рэспубліка|Азербайджанскай Дэмакратычнай Рэспублікі]]. Азербайджанская Рэспубліка стала членам СНД [[21 снежня]] [[1991]] года.
 
У верасні 1991 года адбылася сэцэсія Нагорна-Карабаскага рэгіёна, дзе была абвешчана незалежная [[Нагорна-Карабахская Рэспубліка|рэспубліка Арцах]]. Пасля вываду войскаў СССР канфлікт перарос у грамадзянскую вайну. Даволі пасрэдныя прэзідэнты — партыец Аяз Муталібаў і Абульфаз Эльчыбей — не здолелі перамагчы "армянскіх захопнікаў", і ў 1993 Эльчыбей паклікаў на дапамогу генерала Гейдара Аліева з Нахічэвані. Карабах усё адно стаў дэ-факта незалежным (хоць і не прызнаным сусветнай супольнасцю) ад Азербайджана ў 1994 годзе («Кантракт стагоддзя»), а вось генерал Аліеў у 1993 годзе стаў трэцім прэзідэнтам маладой рэспублікі. Пасля яго смерці у снежні 2003 прэзідэнтам стаў ягоны сын [[Ільхам Аліеў]], які ўспадкаваў аўтарытарны стыль кіравання.
 
== Палітыка і дзяржаўны лад ==