Азербайджан: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 148:
 
== Эканоміка ==
Грашовая адзінка — азербайджанская манат. ВУП на душу насельніцтва складае каля 18 000 даляраў (2018 г.), што робіць Азербайджан самай багатай краінай Закаўказзя. Аднак трэба адзначыць, што дабрабыт краіны грунтуецца на нафтавым падмурку. На сённяшні дзень сырой нафты складае 80-95 % азербайджанскага экспарту. У сувязі з вельмі моцнай залежнасцю эканомікі ад цэн на нафту, у ХХІ стагоддзі нярэдкія прыступы [[галандская хвароба|галандскай хваробы]].
 
Яшчэ ў сярэднія вякі арабскі падарожнік Ахмед аль-Беларуры згадаў пра здабычу белай і чорнай (мазут) нафты на Апшеронском паўвостраве. У ХІХ стагоддзі Баку стаў нафтавай сталіцай Расійскай імперыі. У час Вялікай Айчыннай вайны Азербайджан даваў каля 80 % савецкага паліва. У 1994 годзе быў падпісаны дагавор з 13 заходнімі нафтавымі кампаніямі, якія асвойваюць нафтавыя і газавыя радовішчы Азербайджана, у тым ліку і складаныя глыбакаводныя. Таксама ў ХХІ стагоддзі ў паліўным сектары ўзрастае ўдзельная вага прыроднага газу. Да 2021 года плануецца завяршыць газіфікацыю ўсёй краіны. Дзейнічаюць экспартныя газаправоды Баку–Супса, Баку–[[Джэйхан]], Баку–[[Наварасійск]]. Праектуецца Трансанаталійскі газаправод (TANAP) і трансадрыятычны газаправод Trans-Adriatic Pipeline (TAP).
 
На рацэ Кура ў 1945–1954 была створана найбуйнейшая на Каўказе [[Мінгечаурская ГЭС]] магутнасцю 420 МВт.
 
У гарах Малога Каўказа запасы золата, поліметалічных руд, на базе якіх працуе каляровая металургія.
 
Сельская гаспадарка спецыялізуецца, у асноўным, на вінаградарстве, садоўніцтве, тытуняводстве, агародніцтве, жывёлагадоўлі і шаўкаводстве. Галоўныя тэхнічныя культуры — бавоўнік, тытунь, чай. Каспійская рыбная прамысловасць базуецца на запасах асятровых і бялух, якія імкліва скарачаюцца.
 
=== Транспарт ===
* [[Азербайджанская Дзяржаўная Чыгунка]]
* [[Аўтамабільныя дарогі Азербайджана]]
 
На рацэ Кура ў 1945–1954 была створана найбуйнейшая на Каўказе [[Мінгечаурская ГЭС]] магутнасцю 420 МВт.
 
Важным гандлёвым партнёрам Азербайджана з'яўляецца Рэспубліка Беларусь. Гандлёвы абарот дзвюх рэспублік ў 2013–2018 вагаўся у межах 150–350 млн даляраў з дадатным для Беларусі гандлёвым сальда. Аснову беларускага экспарту ў Азербайджан складае прадукцыя машынабудавання, дрэваапрацоўкі, прадукты харчавання, лекі і інш.. Беларусь імпартуе з Азербайджана палімеры этылену, вуглевадароды ацыклічныя, нафтапрадукты, баваўнянае валакно нечасанае, прадукты харчавання.<ref>http://azerbaijan.mfa.gov.by/ru/bilateral_relations/trade_economic/</ref>