Міхаіл Васільевіч Ламаносаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 28:
Вёў навуковыя даследаванні па хіміі, фізіцы, астраноміі, геаграфіі, геалогіі, металургіі. Распрацаваў асновы [[Палажэнні атамна-малекулярнай тэорыі Ламаносава|карпускулярнага (атамна-малекулярнага) вучэння]]; малекулярна-кінетычную тэорыю цяпла і газаў, тэорыю колераў. Эксперыментальна даказаў закон захавання масы рэчыва ў хімічных рэакцыях (1756), сфармуляваў прынцып захавання матэрыі і руху. Адзін з заснавальнікаў фізічнай хіміі. Абгрунтаваў неабходнасць выкарыстання фізічнага метаду ў хіміі, даў фізічнай хіміі азначэнне, блізкае да сучаснага, напісаў «Увядзенне ў сапраўдную фізічную хімію» (1752). Прапанаваў канструкцыю шэрагу (каля 100) розных прылад, у т.л. аптычных. Адкрыў існаванне атмасферы на [[Планета Венера|Венеры]] (1761). У працы «Першыя асновы металургіі або рудных спраў» (1763) апісаў уласцівасці металаў і практычныя метады іх атрымання. Выклаў асновы тэорыі геалагічнага развіцця Зямлі і зямной кары. Растлумачыў паходжанне многіх карысных выкапняў і мінералаў. Быў кіраўніком Геаграфічнага дэпартамента. 3 яго ўдзелам складаўся геаграфічны «Атлас Расійскі». Даследаваў марскія льды і даў іх першую класіфікацыю. Выказаў ідэю аб важнасці для Расіі даследавання Паўночнага марскога шляху і асваення [[Сібір]]ы. У 1755 па ініцыятыве М. Ламаносава створаны [[Маскоўскі дзяржаўны універсітэт імя М. В. Ламаносава|Маскоўскі універсітэт]].
 
Напісаў фундаментальныя філалагічныя працы: «Кароткі дапаможнік красамоўства» (1748; першая русійскаяруская рыторыка), «Расійская граматыка» (1757; першая руская граматыка), «Прадмова пра карысць кніг царкоўных у расійскай мове» (1758; першая спроба рускай стылістыкі). На дакументальнай аснове склаў «Старажытную расійскую гісторыю ад пачатку расійскага народа да… 1054 года» (ч. 1-2, 1754-58, апубл. 1766), «Кароткі расійскі летапісец з радаводам» (1760), у якіх крытыкаваў нарманскую тэорыю. Вынайшаў і распрацаваў новы спосаб вырабу смальты для мазаік, заснаваў мазаічную майстэрню, у якой ствараліся партрэты, абразы, ландшафты («Вобраз Хрыста», 1753; пано «Палтаўская баталія», 1762-64).
 
== Светапогляд ==