Азербайджан: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 152:
 
[[File:Oil Rocks near Baku.jpg|thumb|Здабыча нафты ў марскім пасёлку [[Нафтавыя Камяні]]]]
Яшчэ ў сярэднія вякі арабскі падарожнік Ахмед аль-Балазуры згадаў пра здабычу белай і чорнай (мазут) нафты на Апшэронскім паўвостраве. У ХІХ стагоддзі Баку стаў нафтавай сталіцай Расійскай імперыі. У час Вялікай Айчыннай вайны Азербайджан даваў каля 80 % савецкага паліва. У 1994 годзе быў падпісаны дагавор з 13 заходнімі нафтавымі кампаніямі, якія з таго часу асвойваюць нафтавыя і газавыя радовішчы Азербайджана, у тым ліку і складаныя глыбакаводныя. Здабыча нафты ў 2015–2018 трымаецца на ўзроўні 790-840 тыс.барэляў у дзень (38-40 млн тон у год), гэта 21-22 месца ў свеце. <ref>https://www.eia.gov/beta/international/data/browser/#/?pa=00000000000000000000000000000000002&c=ruvvvvvfvtvnvv1vrvvvvfvvvvvvfvvvou20evvvvvvvvvvvvuvo&ct=0&tl_id=5-A&vs=INTL.57-1-AFG-TBPD.A&vo=0&v=H&end=2018</ref> Дзейнічаюць экспартныя нафтаправоды Баку–Супса, Баку–[[Джэйхан]], Баку–[[Наварасійск]]. [[File:Southern Gas Corridor.jpg|thumb|left|Паўднёвы газатранспартны калідор]] Таксама ў ХХІ стагоддзі ў паліўным сектары ўзрастае ўдзельная вага прыроднага газу. У 2016 было здабыта 18,7 млрд. м³ блакітанага паліва. Да 2021 года плануецца завяршыць газіфікацыю ўсёй краіны. У межах праекта «Паўднёвы газавы калідор» праектуецца Трансанаталійскі газаправод (TANAP) і трансадрыятычны газаправод Trans-Adriatic Pipeline (TAP).
 
Вытворчасць электраэнергіі ў 20162017 склала 2422,2 млрд квттквт*гадз, больш за 90 % — на [[Цеплавая электрычная станцыя|ЦЭС]] пераважна на прыродным газе, таксама на мазуце. На рацэ Кура ў 1945–1954 была створана найбуйнейшая на Каўказе [[Мінгечаурская ГЭС]] магутнасцю 420 МВт, якая дае каля 5 % вырабу электраэнергіі краіны.
 
У гарах Малога Каўказа распрацоўваюцца запасы золата, поліметалічных руд, што служыць сыравінай для каляровай металургіі.