Паўночная Карэя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 81:
{{main|Геаграфія КНДР}}
[[File:0409 - Nordkorea 2015 - Kumgang Gebirge (22961925095).jpg|thumb|[[Кымгансан]] або Алмазныя горы — турыстычная славутасць КНДР]]
Горы займаюць чатыры пятых тэрыторыі КНДР. Горы высокія і нізкія, раздзеленыя, як правіла, вузкімі і глыбокімі далінамі. Мараплаўцы даўніх часоў адзначалі, што праз сіметрычныя валы горных хрыбтоў, карэйская зямля нагадвае ім мора ў вялікім хваляванні. Менавіта ў КНДР горы дасягаюць максімальных для Карэйскага паўвострава вышынь — у Паўднёвай Карэі няма гор вышэй за 2000 м.! На поўначы краіны знаходзяцца [[Паўночная-Карэйскія горы]] з найвышэйшым пунктам усёй Карэі гарой [[Пэктусан]] (2744 м) на мяжы з Кітаем. Пэктусан (або Пэкту) — патэнцыйна актыўны вулкан, свяшчэнная гара для абедзьвух Карэй, — чароўным чынам уплецены і ў міфалогію Кімаў. Далей на поўдзень ляжаць [[Усходне-Карэйскія горы]] (Тхэбэк), што прасціраюцца да самага поўдня паўвострава. Але менавіта на КНДР прыпадае іх самая прыгожая частка [[Кымгансан]] — "алмазныя горы" [[Кымгансан]], вядомыя маляўнічымі краявідамі. Раўнінныя ўчасткі займаюць каля 20 % краіны, пераважна на захадзе, па ўзбярэжжы [[Жоўтае мора|Жоўтага мора]]. Нягледзячы на становішча ў складкаватым поясе, Паўночную Карэю амаль не закранаюць землятрусы, што хранічна назаляюць суседнім паўночна-ўсходняму Кітаю і Японіі.
 
[[Карысныя выкапні]]: [[антрацыт]] і [[буры вугаль]], жалезная руда, каляровыя металы ([[вальфрам]], [[цынк]], [[свінец]], [[золата]], [[нікель]], [[малібдэн]]), магнезіт, [[графіт]]. Маюцца 124 прыродныхпрыродныя гарачыхгарачыя крыніцы.
 
[[File:Sino-Korean Friendship Bridge across the Yalu.jpg|thumb|left|[[Рака Ялуцзян]]]]
[[Клімат]] умераны мусонны. Зімой халодныя патокі паветра з кантынента прыносяць сухое марознае надвор'е. Летам тэрыторыя знаходзіцца пад уплывам акіянічных паветраных мас, якія прыносяць [[ападкі]]. Тэмпература паветра ў студзені каля −11 °C, у ліпені каля 23 °C. Ападкаў ад 600 мм на паўночным захадзе да 1100—1400 мм на астатняй тэрыторыі.
 
Рэкі горныя, багатыябагаты гідраэнергіяйна гідраэнергію. Найбольшыя з іх [[Рака Тэданган|Тэданган]], [[Рака Туманган|Туманган]]. Рака [[Ялуцзян|Амнанкан]] (кітайская назва Ялуцзян) дэмаркуе карэйска-кітайскую мяжу і з'яўляецца самай доўгай карэйскай рэчкай (790 км).
 
Калісьці лясы займалі тэрыторыю ў 9 млн [[гектар]]аў. Пачынаючы з 1985 года, паводле дадзеных касмаздымкаў, Паўночная Карэя страціла 40 % лясоў. Сёння лясамі пакрытыя пераважна стромкія схілы гор. Растуць даурская лістоўніца, карэйскі кедр, аянская елка, чырвоная хвоя. Дрэвы перавіты ліянамі, у падлеску шмат папарацей, [[бамбук]]у. З [[Лекавыя расліны|лекавых раслін]] найбольш вядомы [[жэньшэнь]]. Жывёльны свет добра захаваўся ў гарах: водзяцца лісіцы, кабаны, гаралы, казулі, плямістыя алені, ізюбры, каланкі, часам можна сустрэць леапарда, рысь і [[Белагруды мядзведзь|белагрудага мядзведзя]]. Мора багатае рыбай, [[Трэпангі|трэпангамі]], [[кальмары|кальмарамі]]. Створаны рэзерваты — Хвангпо, Янгам.