Польшча: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гл. таксама: важнасць?
Няма тлумачэння праўкі
Радок 83:
== Геаграфічнае становішча ==
{{main|Геаграфія Польшчы}}
Рэспубліка Польшча — адна з найбуйнейшых еўрапейскіх краін. Па плошчы сваёй тэрыторыі (312,685 км²) яна займае дзявятае месца ў Еўропе і 68-е ў свеце. Яна прыкладна ў паўтара разы большая за Беларусь. Таксама Польшчы наложыць 8682 км² тэрытарыяльных вод у Балтыйскім моры. Кампактная пяцівугольная Польшча размешчана акурат у цэнтры Еўропы, прынамсі, на думку польскіх географаў [[Геаграфічны цэнтр Еўропы|цэнтр Еўропы]] знаходзіцца ў вёсцы [[Сухаволя]] каля Беластока. Цэнтр самой Польшчы знаходзіцца каля вёскі [[Пёнтак]], што недалёка ад [[Лодзь|Лодзі]]. Самая паўночная кропка Польшчы — мыс Разеве (54°50 пн. ш.), паўднёвая — пік Апалонек (49°00 пн.ш.), усходняя лукавіна [[Заходні Буг|Буга]] каля вёскі Зосін на ўкраінскай мяжы (24°09 усх. д.), заходняя — лукавіна [[Одра|Одры]] на мяжы з Германіяй (14°07 усх.д.).
 
Польшча мяжуе з Германіяй на захадзе (467 км); [[Чэхія]]й (796 км) і [[Славакія]]й (541 км) на поўдні; [[Украіна]]й (535 км), [[Беларусь|Беларуссю]] (418 км) і [[Літва|Літвой]] (104 км) на ўсходзе; з [[Калінінградская вобласць|Калінінградскай вобласцю]] [[Расія|Расіі]] (210 км) на поўначы. На поўначы на працягу 440 км абмываецца Балтыйскім морам, берагі якога зрэзаныя шматлікімі бухтамі і залівамі.
Радок 197:
Выканаўчую ўладу ажыццяўляе Прэзідэнт, які абіраецца на 5 гадоў прамым галасаваннем, і Савет міністраў на чале з Прэм'ер-міністрам (як правіла, з правячай кааліцыі ў Сейме). Кабінет прызначаецца Прэзідэнтам па прапанове Прэм'ер-міністра. У траўні 2015 палякі абралі Прэзідэнтам [[Анджэй Дуда|Анджэя Дуду]]. Пасаду Прэм'ера ў 2017 заняў [[Матэвуш Маравецкі]] (абодва прадстаўляюць партыю Права і Справядлівасць).
 
Судовая галіна грае важную ролю ў прыняцці рашэнняў. Яе галоўныя інстытуты ўключаюць Вярхоўны суд (''Sąd Najwyższy''); Вярхоўны Адміністрацыйны суд (''Naczelny Sąd Administracyjny''); Канстытуцыйны Трыбунал (''Trybunał Konstytucyjny''); і Дзяржаўны Трыбунал (''Trybunał Stanu'').
 
=== Знешняя палітыка ===
Радок 209:
Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі былі ўсталяваныя [[2 сакавіка]] [[1992]] года. [[23 чэрвеня]] 1992 года старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі [[Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч|Станіслаў Шушкевіч]] падпісаў у Варшаве Дагавор аб добрасуседстве і супрацоўніцтве на 15 год, паводле якога бакі пацвердзілі граніцу, якая існавала паміж абедзвюма дзяржавамі.
 
У 1992 годзе ў [[Мінск]]у было адкрыта пасольства Польшчы, а ў [[1993]] годзе было адкрыта пасольства Беларусі ў [[Варшава|Варшаве]]. Паслом Польшчы ў Беларусі з 2018 года з’яўляецца Артур Міхальскі. З 12 лютага 2019 года паслом Беларусі ў Польшчы з'яўляецца Уладзімір Чушаў. "«Гэта не чужы нам народ»," — нагадаў Уладзіміру Чушаву [[Аляксандр Лукашэнка|прэзідэнт Беларусі]].<ref>https://www.belta.by/president/view/predstojaschie-gody-dlja-belorussko-polskih-otnoshenij-budut-opredeljajuschimi-na-bolshuju-perspektivu-336298-2019/</ref> Дзейнічаюць два генеральных консульствы Беларусі — у [[Беласток]]у і [[Гданьск]]у, а таксама консульства ў [[Бяла-Падляска|Бяла-Падлясцы]] і часовы пункт консульскага прыёму ў [[Аўгустаў|Аўгустове]]. У Беларусі, акрамя пасольства, працуюць два генеральных консульствы — у [[Гродна|Гродне]] і [[Брэст|Брэсце]].
 
[[1 кастрычніка]] [[2003]] года ў сувязі з уваходам у [[Еўрапейскі Саюз]] польскі ўрад увёў візавы рэжым для беларускіх грамадзян<ref>Баляслаў Хмяліньскі. [http://www.evolutio.info/index2.php?option=com_content&task=view&id=1108&pop=1&page=0&Itemid=188 Польшча — Беларусь: 15 гадоў міждзяржаўных адносін]// Журнал международного права и международных отношений. [[2007]] — № 1</ref>. 18 студзеня 2011 года МЗС Польшчы забараніў ўезд у краіну А. Лукашэнку і шэрагу беларускіх чыноўнікаў за падаўленне [[Плошча 2010|акцыі пратэсту 19 снежня 2010]] і наступны пераслед апазіцыі.<ref>http://www.elections-ices.org/russian/news/textid:9104/</ref>
Радок 310:
Сучасная Польшча — адна з самых монанацыянальных дзяржаў свету. Паводле дадзеных перапісу насельніцтва 2011 года, 96,88 % насельніцтва Польшчы аднеслі сябе да этнічных [[Палякі|палякаў]]. Астатнюю частку складаюць іншыя нацыянальнасці — этнічныя меншасці і дыяспары, якія кампактна пражываюць на прыгранічных тэрыторыях (сілезцы, беларусы, літоўцы, немцы). Да іншых нацыянальнасцей аднеслі сябе 1,23 % працэнта насельніцтва краіны, з іх самыя значныя этнічныя групы — роднасныя палякам [[сілезцы]] (1,13 %, а ў 2002 — усяго 0,45 %!), [[немцы]] (0,09 %), [[беларусы]] (0,1 %), [[украінцы]] (0,1 %), [[цыганы]], [[яўрэі]], [[польска-літоўскія татары]]<ref>https://stat.gov.pl/files/gfx/portalinformacyjny/pl/defaultaktualnosci/5670/22/1/1/struktura_narodowo-etniczna.pdf</ref>. [[Беларусы ў Польшчы|Беларуская дыяспара ў Польшчы]] адна з найбольш шматлікіх — каля 30 тысяч чалавек паводле перапісу 2011 (згодна з іншымі ацэнкамі, у пачатку 1990-х у Польшчы жылі ад 215 да 230 тыс. беларусаў). 1,35 % насельніцтва адмовіліся даць адказ на пытанне аб нацыянальнасці. Варта дадаць, што прыведзеная статыстыка не ўключае легальных украінскіх працоўных мігрантаў, якіх апошнім часам паболела — каля 1,7 млн чалавек у 2017!<ref>https://poland-today.pl/filling-polands-labour-gap/</ref>
 
Больш за 98 % жыхароў краіны размаўляюць на [[польская мова|польскай мове]] — найбуйнейшай [[Заходнеславянскія мовы|заходнеславянскай мове]]. Польскі алфавіт сканструяваны на [[Лацінскі алфавіт|лацінскай аснове]] і мае 9 дадатковых сімвалаў (ą, ć, ę, ł, ń, ó, ś, ź, ż); літары q, v, і x ужываюцца толькі ў [[Запазычаныя словы|запазычаных словах]]. Не менш за 1,4 % жыхароў Польшчы карыстаюцца [[Сілезскі этналект|сілезскай гаворкай]] (самі сілезцы або шлянзакі лічаць сваю гаворку асобнай мовай і дамагаюцца для яе афіцыйнага статусу; на сілезскай мове ствараюцца літаратурныя творы, выдаюцца газеты). Да рэгіянальных моў аднесена [[Кашубская мова|кашубская]] — заходнеславянская мова, родная для 366 000 чалавек, размаўляе на ёй каля 108 000 чалавек. У раёнах кампактнага пражывання кашубаў — пераважна на захад ад [[Гданьск]]а — выкарыстоўваюцца двухмоўныя ўказальнікі, шыльды і т. п. Цікава, што ў адрозненні ад сілезцаў, кашубы ідэнтыфікуюць сябе як палякі. 16 моваў, у тым ліку, беларуская, маюць статус моваў нацыянальных меншасцяў.
 
{{Main|Рэлігія ў Польшчы}}
Радок 376:
Найбуйнейшымі гандлёвымі партнёрамі Польшчы з'яўляюцца Германія, Чэхія, Вялікабрытанія, Францыя і Італія. Польшча славіцца экспартам вырабаў харчовай прамысловасці: шакаладу, молочнай прадукцыі, вэнджанай рыбы, мясных прадуктаў, марожанай гародніны і садавіны.
 
Па выніках 2016 года тавараабарот Польшчы з [[Беларусь|Беларуссю]] склаў $ 2 млрд. Віцэ-прэм'ер [[Міхаіл Русы]] адзначыў, што ёсць патэнцыял для дасягнення $ 3 млрд. Асноўныя пазіцыі экспарту з Беларусі ў Польшчу - нафтапрадукты, калійныя ўгнаенні, пліты ДСП, неапрацаваныя лесаматэрыялы, мінеральныя ўгнаенні; з Польшчы ў Беларусь - яблыкі, таматы, малако і вяршкі, лекі і інш.<ref>https://www.belta.by/economics/view/belarus-i-polsha-dolzhny-uvelichit-tovarooborot-do-3-mlrd-rusyj-264095-2017/</ref>
 
== Гл. таксама ==