Паўночная Карэя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 129:
Народная гаспадарка, што будавалася пры дапамозе [[СССР]] і Кітая, напачатку паспяховая, з 1970-х трапіла ў перыяд стагнацыі, які працягваецца па гэты дзень. Дагэтуль назіраецца перакос у бок цяжкай (у прыватнасці, ваеннай) прамысловасці. Эканоміка планавага тыпу з дзяржаўнай уласнасцю, сельская гаспадарка калектыўная. Прыватнае прадпрымальніцтва магчыма на самым нізкім узроўні. Да некаторага развіцця прыватнага рынку прыводзіць кантрабанда з Кітая. У ХХІ стагоддзі даследчыкі краіны адзначаюць фарміраванне вялікага ценявога прыватнага сектару гаспадаркі, на што ўлады "заплюшчваюць вочы".
 
У прамысловасці занята каля 30 % працаздольнага насельніцтва, у [[сельская гаспадарка|сельскай]], лясной гаспадарцы і марскіх промыслах — яшчэ столькі ж.
 
'''Прамысловасць.''' Гэтая галіна сладае 47 % ВУП (2017). У здабыўной прамысловасці ключавымі галінамі з'яўляецца вугальная і здабыча руд каляровых металаў. У электраэнергетыцы дзве траціны вытворчасці даюць [[ГЭС]], адну — ЦЭС на вугалі. Аўтазавод «Сынній» (Перамога) у Такчоне выпускае грузавікі. Развітыя чорная (Чханджын) і каляровая металургія. Маюцца прадпрыемствы хімічнай (Вонсан) і лясной прамысловасці. Сёння важную ролю ў атрыманні замежнай валюты грае тэкстыльная галіна: чвэрць карэйскага экспарту — адзенне.