Замак Бары: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 39:
У «Баларыё Франчэскана» расказваецца пра тое, што, вяртаючыся ў 1220 г. з Палестыны, св. Францыск заклаў у Бары першы камень манастыра, названага надалей Сан Франчэскі дэла Скарпа. Тут св. Францыск шукаў сустрэчы з імператарам Фрыдрыхам II, напэўна, маючы намер угаварыць яго выступіць у крыжовы паход, гэтак патрэбны рымскаму папе Інакенцію III. Са знаходжаннем Францыска ў Шваба-нарманскім замку злучана адна легенда. Па паданні, калі на загад Фрыдрыха св. Францыску падрыхтавалі часовы ложак, перад манахам паўстала мілавідная дзяўчына. Францыск прапанаваў ёй падзяліць сціплы ложак, але, раптам убачыўшы на ложку запаленыя вуглі, дзяўчына збегла. У гонар св. Францыскам была пабудавана капліца і пазней, у 1635 г., выбіты надпіс, што прыводзіцца гісторыкам Петроні: "на гэтым месцы св.Францыск, апрануты толькі ў попел, з дапамогай агню адолеў юрлівую дзявуху з жудасным змеем" (hic lascivientem puellam, vel saevientem Hydram, igne domuit Franciscus cinerea exutus – лат.).
 
== Актуальны стан замка ==
 
Калі прайсці па мосце, змешчааным з паўднёвага боку рова, і ўвайсці ў браму, упрыгожаную гербам Бурбонаў, апошніх найяснейшых уладальнікаў замка (XVIII-XIX стст.), можна трапіць ва ўнутраны панадворак, што вядзе да пачатковага сярэднявечнага ядра пабудовы.