Паўночная Карэя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 68:
 
Адна з найбольш мілітарызаваных і зачыненых ад знешняга свету дзяржаў. Афіцыйная ідэалогія КНДР, [[чучхэ]] — сумесь камунізму, карэйскага нацыяналізму і [[аўтаркія|аўтаркіі]]. Сябе КНДР называе сацыялістычнай дзяржавай, што абапіраецца на ўласныя сілы. Вышэйшая ўлада афіцыйна належыць Дзяржаўнаму камітэту абароны на чале з Кім Чэн Ынам, які таксама займае пасады Вышэйшага кіраўніка і першага сакратара ЦК ППК. Дэмакратыя і свабодныя выбары адсутнічаюць, назіраецца культ асобы [[Кім Ір Сен]]а і яго нашчадкаў ва ўрадзе. Унітарная дзяржава, падзяляецца на 9 правінцый, 2 гарады цэнтральнага падпарадкавання, тры спецыяльных рэгіёны. Паўночная Карэя (зрэшты, як і іх паўднёвыя антыподы) лічыць сябе легітымнай уладай над усім паўвостравам.
 
Па колькасці насельніцтва (25 млн чал.) удвая меншая за Рэспубліку Карэю. Выключна монаэтнічная краіна. Дзяржаўная мова карэйская. Большасць насельніцтва атэісты, папулярныя будызм, нацыянальная рэлігія чхандагё, хрысціянства. Дзве траціны насельніцтва жыве ў гарадах, найбуйнейшыя з якіх — Пхеньян, Хамхым, Чханджын.
 
Эканоміка планавая, дзяржаўная, з перакосам у бок цяжкай, у тым ліку ваеннай, прамысловасці. Знешнія эканамічныя сувязі мінімальныя і заключаюцца хіба што ў экспарце адзення, морапрадуктаў, карысных выкапняў; атрыманні гуманітарнай дапамогі. Маю чацвёртае па памерах войска ў свеце (1,2 млн чалавек, або 4,8 % насельніцтва). Праводзіць выпрабаванні ядзернай зброі. Паўночная Карэя — член [[ААН]] (з 1991 года), [[Рух недалучэння|Руху недалучэння]] (з 1975 года), Рэгіянальнага форуму [[АСЕАН]], [[Група 77|Групы 77]].