Чазенія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 23:
''Севярын Будрыс'' — малады фізік, удзельнік нейкага таямнічага, але вельмі значнага праекта, карацей, засакрэчаны вучоны. Цяжкая, магчыма, занадта бесчалавечная для яго ўзнёслай натуры праца, смерць блізкага сябра — усё гэта разладжвае яго нервовую сістэму. І начальства адпраўляе Будрыса ў бестэрміновы адпачынак у самы далёкі, які толькі можна ўявіць, савецкі горад — [[Уладзівасток]]. Але і тут жахлівыя атамныя сны пераследуюць Севярына. Аднойчы ён знаёміцца з ''Віктарам Паўлавым'' — выбітным майстрам паруснага спорту з вялікай душой наросхрыст. Гэтае знаёмства крыху дапамагае яму акрыяць. Падчас салюту ў гонар перамогі над Японіяй ў Амурскім заліве, вір натоўпу выштурхоўвае да парапета, дзе стаіць Будрыс, маладую дзяўчыну. Яны знаёмяцца, а пасля Севярын праводзіць дзяўчыну да катэра, што меў забраць яе ў запаведнік Тыгравую падзь. За гэтых некалькі гадзін Будрыс высветліў, што дзяўчыну завуць ''Гражынай'', што яна натураліст і што яе продкі ўдзельнічалі ў [[Паўстанне 1863—1864 гадоў|паўстанні 1863 года]], і паабяцаў прыехаць да яе ў запаведнік першым жа катэрам.
 
[[File:Река Студёная.jpg|thumb|Караткевіч быў ypaжaны жыццяcтoйкacцю i caмaaxвяpнacцю чaзeнiі. "ЯнoЯна пpы пoўнaй aдcyтнacцi cпpыяльныx yмoў, фaктычнa нa кaмяняx, пышнa pacкiдaлa cвoй cyлтaн дpaбнaлicтыx гaлiн тaм, дзe iншыя б дpэвы зaгiнyлi."]]
Але катэра праз шторм не было, і нецярпліваму Севярыну прыйшлося дабірацца праз бурлівым морам спачатку з аватнутным Паўлавым на ягонай шкарлупінцы, пасля па паспакайнелым моры на сейнеры. Далей яго вяла таёжная сцежка, везла [[дрызіна]], падстаўляў плячо перавал — і ў рэшце рэшт Севярын аказаўся ў "штаб-кватэры" запаведніка, дзе яго гасцінна сустрэў начальнік ''Захар Іракліевіч Дзянісаў''. На наступны дзень Будрыс у суправаджэнні белай лайкі ''Амура'' выправіўся ўверх па цячэнні ракі Тыгравай і без асаблівых прыгод, але з мехам фларыстычных уражанняў, дайшоў да паляўнічай хаткі, побач з якой сустрэў Гражыну і яшчэ двух навукоўцаў — мужа і жонку, — што дапамагалі ёй у вывучэнні матылёў і неўзабаве тактоўна сышлі на іншую стаянку.