Паўночная Карэя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 136:
Пасля раздзялення паўвострава ключавыя прадпрыемствы засталіся ў Паўночнай Карэі. Гэта не перашкодзіла КНДР ушчэнт прайграць паўднёваму суперніку эканамічнае спаборніцтва: у 2018 ВУП на душу насельніцтва ў Паўночнай Карэі складае 1800 $, у Паўднёвай — 41 500 $. У 1990-х краіна сутыкнулася з праблемай голаду, што ў 1994 – 1998 забраў жыцці ад 240,000 да 420,000 чалавек.<ref>https://onlinelibrary.wiley.com/doi/abs/10.1111/j.1728-4457.2012.00475.x</ref> У ХХІ ст. прывід голаду аддаліўся, аднак міса рысу застаецца для большасці карэйцаў раскошай. Асноўны прадукт харчавання — кукуруза.<ref>https://lenta.ru/articles/2015/03/11/northkorea/</ref> Паводле даследавання, праведзенага Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацый і Сусветнай харчовай праграмай ААН у красавіку 2019 года, каля 10 млн жыхароў КНДР пакутавалі ад недахопу харчавання<ref>[https://news.un.org/en/story/2019/05/1037831 news.un.org]</ref><ref>[https://nn.by/?c=ar&i=229991 nn.by]</ref>.
 
Народная гаспадарка, што будавалася пры дапамозе [[СССР]] і Кітая, напачатку паспяховая, з 1970-х трапіла ў перыяд стагнацыі, які працягваецца па гэты дзень. Дагэтуль назіраецца перакос у бок цяжкай (у прыватнасці, ваеннай) прамысловасці. Эканоміка планавага тыпу з дзяржаўнай уласнасцюформай уласнасці, сельская гаспадарка калектыўная. Прыватнае прадпрымальніцтва магчыма на самым нізкім узроўні. Да некаторага развіцця прыватнага рынку прыводзіць кантрабанда з Кітая. У ХХІ стагоддзі даследчыкі краіны адзначаюць фарміраванне вялікага ценявога прыватнага сектару гаспадаркі, на што ўлады "заплюшчваюць вочы".
 
У прамысловасці занята каля 30 % працаздольнага насельніцтва, у [[сельская гаспадарка|сельскай]], лясной гаспадарцы і марскіх промыслах — яшчэ столькі ж.