Юзаф Качэрга: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вычытка
Няма тлумачэння праўкі
 
Радок 8:
|маці =
|жонка =
|дата нараджэння = 27.09.1930
|месца нараджэння =
|месца нараджэння = в. [[Качаргі]], [[Віленскае ваяводства (1926—1939)|Віленскае ваяводства]], [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польская Рэспубліка]]
|дата смерці =
|месца смерці =
Радок 15:
}}
 
'''Юзаф Качэрга''' (нар. [[27 верасня]] [[1930]])  — сябра [[Мядзельска-Смаргонскае антыкамуністычнае падполле (1947)|мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля]], належаў да [[Мядзел|мядзельскай]] групы арганізацыі.<ref>http://www.slounik.org/154820.html Біяграфія Юзафа Качэргі</ref>
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся [[27 верасня]] [[1930]]  г. у в. [[Качаргі]] [[Віленскае ваяводства (1926—1939)|Віленскага ваяводства]] ў [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспубліцы]] ў шматдзетнай сям'ісям’і паважанага ў вёсцы земляроба і рыбака. Дзядзька па бацьку быў замардаваны ў [[Сібір]]ы. Бацька быў намеснікам [[Мядзел|мядзелмядзельскага]]ьскага [[войт]]а і судовым выканаўцам. Маці была з Кундзель-Пяткевічаў, а бабка з Богушаў.
 
Перад [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайной]] скончыў у [[Мядзел]]е 2 класа польскай школы. У восені [[1939]]  г. падчас пачатку савецкай акупаціі нехта спаліў вёску, таму сям'ясям’я пераехала ў Старое Мядзіла, а ў школу Юзаф Качэрга не хадзіў, бо не было ў чым. Увесну [[1940]]  г. пайшоў у беларускую школу. Бацька быў вымушаны перахоўвацца па розных вёсках, бо яго б вывезлі ў [[Сібір]]. У сваіх успамінах Юзаф Качэрга казаў, што на змаганне супраць [[камунізм]]у ішоў свядома, бо з ранніх гадоў, у [[Другая сусветная вайна|Другую сусветную вайну]], быў ужо звязаны з польскай партызанкай, з аддзелам [[:{{нп5|Антоні Бужынскі|Кміціца|pl:|Antoni Burzyński|Кміціц]]а}}. Улетку [[1941]]  г. пасля падчас прыходу немцаў жыў у [[засценак|засценку]] Падкачэргі. Пры немцах бацька быў выбраны [[солтыс]]ам, але ў [[1942]]  г. адмовіўся з прычыны пагроз ад расійскіх партызанаў.
 
Вучыўся ў [[Мядзел]]ьскай сярэдняй школе, дзе вылучаўся спакойным характарам і працавітасцю, многа чытаў. Спяваў у школьным хоры, дзе праз [[Факунда Несцяровіч|Факунду Несцяровіча]] пазнаёміўся з [[Расціслаў Лапіцкі|Расціславам Лапіцкім]], які кіраваў хорам. Пад ягоным уплывам актыўна ўключыўся ў [[Мядзельска-смаргонскае антыкамуністычнае падполле (1947)|антыкамуністычны падпольны вучнёўскі рух]]: удзельнічаў у сходах падпольшчыкаў, у друкаванні і распаўсюджванні ўлётак з заклікамі аказваць супраціў прымусовай калектывізацыі, змагацца супраць камуністычнага рэжыму. Арганізацыя, кіраўніком якой быў [[Расціслаў Лапіцкі]], у асноўным займалася распаўсюджваннем антысавецкіх улётак, але планавала перайсці і да больш актыўных дзеянняў. Першы раз улёткі друкаваліся вясной [[1948]]  г. на друкавальнай машынцы з лацінскім шрыфтам, якую выйграла ў латарэю цётка Юзафа Качэргі падчас працы ў [[Францыя|Францыі]].
 
Юзаф Качэрга быў арыштаваны ў школе на ўроку [[10 лютага]] [[1950]]. Праз некалькі дзён утрымання ў вязніцы мядзельскай міліцыі перавезены ў турму ў [[Маладзечна|Маладзечне]]. Пры ператрусе ў бацькоўскай хаце знойдзена пішучая машынка, запас выбуховых рэчываў, вялікая тапаграфічная мапа Мядзельшчыны і суседніх раёнаў. У часе допыту жорстка збіваўся следчым Пахомавым, было выбіта некалькі зубоў і зламаныя рэбры, катаваўся халоднай кропельніцай. [[20 ліпеня]] [[1950]]  г., разам з іншымі ўдзельнікамі мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага руху, асуджаны судам ваеннага трыбуналу Беларускай Вайсковай Акругі на 25 гадоў зняволення ў канцлагерах. Пасля суду над Юзафам была звольнена з працы ягоная сястра, а ў [[1953]]  г. і бацька быў асуджаны да 5 гадоў зняволеньня. Разам з [[Часлаў Цыбоўскі|Чаславам Цыбоўскім]] і [[Анатоль Карней|Анатолем Карнеем]] быў завезены бад [[Караганда|Караганду]]. Там пасля выбуховых работ вязні павінны былі нагружаць каменны друз на ваганеткі. Першыя чатыры з паловай гады знаходзіўся ў [[Карлаг]]у каля г. [[Тэміртау (Кемераўская вобласць)|Тэмір-Таў]] уў [[Казахстан]]е, потым два гады адбыў на будаўнічых работах.
 
Пасля смерці [[Сталін]]а бацька Юзафа быў вызвалены. У [[1956]]  г. сям'ісям’і было прапанавана выехаць у камуністычную [[Польшча|Польшчу]] і ў сувязі з гэтым абяцалася вызваліць са зняволення сына. Юзаф Качэрга вярнуўся летам [[1956]]  г. на [[Мядзел]]ьшчыну, а восенню таго ж году разам з бацькамі і сёстрамі выехаў у Польшчу.
 
Жыве ў [[Шчэцін]]е, [[Польшча]]. Удзельнічаў у напісанні ўспамінаў для кнігі [[Міхаіл Міхайлавіч Чарняўскі|Міхася Чарняўскага]] «Ня бойцеся ахвяраў і пакут».
Радок 33:
 
== Літаратура ==
* Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік,  — Мінск, 1999.  — ISBN 985-6374-07-3.
* [[Міхаіл Міхайлавіч Чарняўскі|Чарняўскі Міхась]]. Ня бойцеся ахвяраў і пакут.  — Вільня, 2006.  — ISBN 978-9857-0620-58.
* Чарняўскі М.  М.  Да гісторыі Мядзельска-Смаргонскага вучнёўскага падполля // Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў ХХ стагоддзі: Матэрыялы нав.-практ. канферэнцыі (Менск, 27—28 лютага 1998  г.). Мн., 1998.
 
{{DEFAULTSORT:Качэрга Юзаф}}
Радок 41:
[[Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай]]
[[Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў ВіленскімМядзельскім ваяводстве (1926—1939)раёне]]