Міхаіл Мадэставіч Палінскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
→‎Біяграфія: дапаўненне
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў [[Мінская губерня|Мінскай губерні]]. Скончыў гімназію ў [[Жыровіцы|Жыровіцах]]. Паступіў у Настаўніцкую семінарыю пры [[Віленскі ўніверсітэт|Віленскім універсітэце]], які скончыў у 1808 годзе са ступенню [[магістр]]а і да 1809 г. выкладаў пачатковую матэматыку ў ім. Быў у адстаўцы. З 1810 г. выкладаў матэматыку ў [[Мінская мужчынская гімназія|Мінскай]], з 1813 г. у Віленскай гімназіях<ref name="РБС" />. У верасні 1916 г. запрошаны на пасаду выконваючага абавязкі экстраардынарнага прафесара па кафедры алгебры і матэматыкі Віленскага ўніверсітэта<ref name="РБС" />. У 1816 годзе камандзіраваны за мяжу (у [[Германія|Германію]], [[Францыя|Францыю]], [[Італія|Італію]] і [[Швейцарыя|Швейцарыю]]) з мэтай удасканалення ў галіне матэматыкі і вывучэння сістэмы адукацыі. У 1819 годзе прызначаны экстраардынарным, у 1822 годзе ардынарным прафесарам вышэйшай і прыкладной матэматыкі. У 1828—1832 гг. займаў пасаду дэкана фізіка-матэматычнага факультэта Віленскага ўніверсітэта і прэфектам Настаўніцкай семінарыі пры ім. Пасля закрыцця ўніверсітэта быў прызначаны старшынёй Часовага вучылішчнага камітэта і Камітэта па ўпарадкаванню ўсіх універсітэцкіх спраў. У 1836 годзе выйшаў у адстаўку ў чыне [[Стацкі саветнік|стацкага саветніка]]<ref name="РБС" />. Жыў у [[Вільнюс|Вільні]] да канца жыцця.
 
Быў членам Фларэнційскай, Лукскай і Падуанскай акадэмій, Парыжскага [[Таварыства філаматаў|філаматычнага таварыства]] і Варшаўскага таварыства сяброў навук<ref name="РБС" />.
 
== Працы ==
Аўтар прац «Пачаткі плоскай трыганаметрыі» (1816), «Аб геадэзіі» (1816), «Пачаткі геаметрыі для юнацтва»(1817), «Пра анабаптыстаў у Францыі» і інш.<ref name="АПА">[http://www.academy.edu.by/files/6%20den%202017/mer%20matem%209_10%20kl.pdf ''Крылович М. В, Занимон М. И.'' Тема внеклассного мероприятия: Старонкі гісторыі матэматыкі на Беларусі]</ref>
 
{{зноскі}}