Юліяна Вітан-Дубейкаўская: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др дапаўненне
Радок 5:
[[File:Супрацоўнікі рэдакцыі «Нашай Нівы» разам з сям’ёй Менке падчас вандроўкі па ваколіцах Вільні. Вясна 1915 г. (БДАМЛМ).jpg|300пкс|злева|thumb|Супрацоўнікі рэдакцыі «Нашай Нівы» разам з сям’ёй Менке падчас вандроўкі па ваколіцах Вільні. Злева направа стаяць: [[Антон Грыневіч]], [[Іван Луцкевіч]], [[Лявон Менке|Лявон]] і [[Вольга Менке]], [[Аляксандр Уласаў]], Менке-маці, Кароль Менке-бацька, [[Юльяна Менке|Юльяна]] і Люцык (Алойз) Менке. Вясна [[1915]] г. З фондаў БДАМЛМ]]
 
Юліяна Менке паходзіла з сям'і віленскіх немцаў. З [[1895]] да [[1905]] гг. вучылася ў віленскай прыватнай гімназіі Веры Міхайлаўны Прозаравай. Падчас вучобы ў гімназіі пазнаёмілася з [[Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч|Алаізай Пашкевіч]], якая вучылася сумесна з сятрой Юліяны — Жэняй<ref>На суд гісторыі: Успаміны, дыялогі... — С. 6.</ref>. З [[1907]] г. ў [[Санкт-Пецярбург]]у, у [[1914]] г. здала дзяржаўныя экзамены пры Санкт-Пецярбургскім універсітэце на гісторыка-філалагічным аддзеле. У [[1915]] г. пасля вяртання ў [[Вільня|Вільню]] сустрэлася з [[Іван Луцкевіч|Іванам Луцкевічам]], пачала працу ў віленскім [[Беларускі народны камітэт|Беларускім камітэце]]. Прымала ўдзел у адкрыцці першай пачатковай беларускай школы, [[Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (1915)|беларускіх настаўніцкіх курсаў]] і [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]], дзе потым выкладала [[Нямецкая мова|нямецкую мову]] і [[Педагогіка|педагогіку]]. У [[1922]] г. стала жонкай вядомага беларускага дзеяча [[Лявон Дубейкаўскі|Лявона Вітан-Дубейкаўскага]]. Пасля яго смерці (1940) дом i зямельны ўчастак былі нацыяналізаваны, [[6 сакавіка]] [[1941]] г. Юліяна разам з раднёй выехала ў нацысцкую [[Трэці Рэйх|Германію]]. Спачатку жыла ў лагеры для перасяленцаў, потым была накіравана ў [[Берлін]], дзе працавала перакладчыцай у Беларускім аддзеле Міністэрства для патрэб вайны. З [[18 чэрвеня]] [[1941]] г. была кіраўніком беларускага аддзела нямецкай прапагандысцкай арганізацыі [[Вінета (арганізацыя)|«Вінета»]].<ref>https://www.svaboda.org/a/29313392.html Радыё Свабода. Чаму «вайна пачалася ў Берасьці», калі БССР была далей за Беласток</ref> Пасля [[1945]] г. зарабляла на жыццё лекцыямі. У верасні [[1947]] г. ад'ехала ў Заходнюю Германію ў Малерсдорф да пляменніцы, а ў красавіку [[1951]] г. — у [[Нюрнберг]]. Напісала шэраг успамінаў пра дзеячаў беларускага нацыянальнага руху, пра сябе i сваю радню. Так, напісала прысвечаную Івану Луцкевічу кнігу «Мае ўспаміны» (выдадзена ў 1994 у Вільні з прадмоваю [[Лявон Луцкевіч|Лявона Луцкевіча]], стала асноваю для спектаклю «Віленскія мроі», пастаноўка Галіны Дзягілевай у тэатры аднаго акцёра «Зніч»). У [[1954]] г. у [[Нью-Ёрк]]у пабачыла свет кніга «Лявон Вітан-Дубейкаўскі», якую Юліяна выдала пад псеўданімам Кветка Вітан.
 
У [[1994]] г. пабачыла свет кніга «Мае ўспаміны», якія былі напісаныя ў [[1953]] г. у [[Нюрнберг]]у па просьбе і паводле парадаў [[В. Тумаш]]а і [[Н. Арсеннева]]й. Успаміны пачалі друкавацца пад загалоўкам «Рыцар Пагоні» у газеце [[Бацькаўшчына (1947)|«Бацькаўшчына»]]<ref>Kipel, V., Kipel Z. Belarusian publishing in the West : a bibliography = Беларускі друк на Захадзе: бібліяграфія / Vitaut Kipel, Zora Kipel; edited by J. Garbinski & L. Yurevich; Belarusian Institute of Arts and Sciences, Polish Academy of Sciences, Institute of Slavic Studies. — New York — Warsaw: Belarusian Institute of Arts and Sciences — Polish Academy of Sciences, Institute of Slavic Studies, 2006. — XVI, 841 p. — P. 488. — (Bibliographic series; № 7). — ISBN 83-8919-142-3.</ref>. Рукапіс быў перададзены Яніне Каханоўскай у [[ЗША]]<ref>«Трэба жыць, як набяжыць»: Праўдзівая біяграфія амерыканскіх гадоў Наталлі Арсенневай // Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум: гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Лявон Юрэвіч; [Пад рэд. Н. Гардзіенкі]; Беларускі інстытут навукі і мастацтва. — Мн.: Кнігазбор, 2012. — 657, [1] с. — С. 413. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.</ref>. Цяпер рукапіс захоўваецца ў [[Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва|Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва]].