Ніжні Ноўгарад: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 76:
}}
'''Ніжні Ноўгарад''' ({{lang-ru|Нижний Новгород}}; з 1932 да 1990 — '''Горкі''', {{lang-ru|Горький}}) — горад у [[Расія|Расіі]], адміністрацыйны цэнтр [[Ніжагародская вобласць|Ніжагародскай вобласці]]. Насельніцтва 1 255,2 тыс. чалавек ([[2011]], 5-е месца ў Расіі). Заснаваны ў [[1221]] годзе. Прамысловы, палітычны і адміністрацыйны цэнтр [[Прыволжская федэральная акруга|Прыволжскай федэральнай акругі]]. Размешчаны па берагах ракі [[Рака Ака|Акі]], у месцы яе ўпадзення ў [[Рака Волга|Волгу]], у цэнтры [[Руская раўніна|Рускай раўніны]].
 
== Гісторыя ==
 
=== Сядзіба князёў ===
Заснаваны вялікім князем [[Юрый Усеваладавіч (князь маскоўскі)|Юрыем Усеваладавічам]] у 1221 годзе на сутоку рэк — [[Волга|Волгі]] і [[Ака|Акі]]. У 1350 годзе ў Ніжні Ноўгарад была перанесена сталіца [[Уладзіміра-Суздальскае княства|Уладзіміра-Суздальскага княства]]. Вялікі князь [[Дзмітрый Канстанцінавіч]] (1323—1383) намагаўся зрабіць сваю сталіцу канкурэнтам Маскве і пабудаваў каменную крэпасць і некалькі цэркваў.
 
=== Наймацнейшая крэпасць Маскоўскага княства ===
Пасля далучання да [[Маскоўскае княства|Маскоўскага княства]] ў 1392 годзе, мясцовыя князі ўзялі прозвішча [[Шуйскія]] і перасяліліся ў Маскву, дзе занялі важныя пасады і нават на некаторы час апынуліся на чале рускай дзяржавы ([[Васіль IV]]). Ніжні Ноўгарад выкарыстоўваўся як моцны апорны пункт у вайне з [[Казанскае ханства|Казанскім ханствам]]. Моцны Крэмль з чырвонай цэглы, адна з найстарэйшых крэпасцяў у Расіі, быў пабудаваны ў 1508—1511 гадах пад кіраўніцтвам [[Італія|італьянскага]] архітэктара. Крэпасць здолела адолець татарскія аблогі ў 1520 і 1536 гадах.
 
У 1612 годзе «''народнае апалчэнне''» пад кіраўніцтвам мясцовага купца [[Кузьма Мінін|Кузьмы Мініна]] і князя [[Дзмітрый Пажарскі|Дзмітрыя Пажарскага]] разбіла і выгнала з Масквы [[Рэч Паспалітая|польска-беларускія]] войскі. Галоўная плошча горада перад крамлём названая ў гонар Мініна, сам ён пахаваны на тэрыторыі крэпасці.
 
У наступным стагоддзі горад служыў важным гандлёвым цэнтрам,. У [[17 стагоддзе|17]] і [[18 стагоддзе|18]] стагоддзях атрымаў развіццё адмысловы стыль у іконапісе і архітэктуры — Строганаўскі стыль.
 
=== Гандлёвы цэнтр ===
У 1817 годзе ў Ніжні Ноўгарад быў перанесены Макар’еўскі кірмаш, які пачаў прыцягваць мільёны наведнікаў штогод. У сярэдзіне [[19 стагоддзе|19 стагоддзя]] Ніжні Ноўгарад лічыўся гандлёвай сталіцай [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. Развіваліся і іншыя галіны эканомікі, і напачатку [[20 стагоддзе|20 стагоддзя]] горад быў адным з эканамічных цэнтраў краіны.
 
Пісьменнік [[Максім Горкі]] нарадзіўся ў Ніжнім Ноўгарадзе ў 1868 годзе. Яшчэ пры яго жыцці ўлады перайменавалі горад у '''Горкі''', пасля вяртання пісьменніка ў [[СССР]] у 1932 годзе. Гістарычная назва была вернутая ў 1991 годзе.
 
У часы СССР горад быў закрыты для наведвання для забеспячэння сакрэтных ваенных распрацовак, якія вяліся на ніжагародскіх прадпрыемствах. Фізік і лаўрэат [[Нобелеўская прэмія|Нобелеўскай прэміі]] [[Андрэй Сахараў]] быў сасланы ў Горкі да 1986 года.
 
== Прамысловасць ==
Аўтамабілебудаванне.
 
== Адукацыя ==
* [[Ніжагародскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. І. Лабачэўскага]]
 
== Транспарт ==
* [[Ніжагародскі метрапалітэн]]