Ніжні Ноўгарад: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 83:
 
=== Наймацнейшая крэпасць Маскоўскага княства ===
Пасля далучання да [[Маскоўскае княства|Маскоўскага княства]] ў 1392 годзе, мясцовыя князі ўзялі прозвішча [[Шуйскія]] і перасяліліся ў Маскву, дзе занялі важныя пасады і нават на некаторы час апынуліся на чале рускай дзяржавы ([[Васіль IVШуйскі]]). Ніжні Ноўгарад выкарыстоўваўся як моцны апорны пункт у вайне з [[Казанскае ханства|Казанскім ханствам]]. Моцны Крэмль з чырвонай цэглы, адна з найстарэйшых крэпасцяў у Расіі, быў пабудаваны ў 1508—1511 гадах пад кіраўніцтвам [[Італія|італьянскага]] архітэктара. Крэпасць здолела адолець татарскія аблогі ў 1520 і 1536 гадах.
 
У 1612 годзе «''народнае апалчэнне''» пад кіраўніцтвам мясцовага купца [[Кузьма Мінін|Кузьмы Мініна]] і князя [[Дзмітрый Пажарскі|Дзмітрыя Пажарскага]] разбіла і выгнала з Масквы [[Рэч Паспалітая|польска-беларускія]] войскі. Галоўная плошча горада перад крамлём названая ў гонар Мініна, сам ён пахаваны на тэрыторыі крэпасці.