Грушаўка (прадмесце): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 17:
Своеасаблівым каларытам, маштабам вылучалася драўляная забудова на вуліцы Пакгаўзнай. У канцы XIX ст. гэта была ўскраіна, якая межавала з землямі Пятроўшчыны і асобных фальваркаў. Першапачаткова яна насіла назву Грушаўскага завулка. Першыя дамы тут з’явіліся ў 1880-я гады. Паўночны канец Пакгаўзнай вуліцы выходзіў на выган, на якім, паводле картаграфічных матэрыялаў пачатку XX ст. было возера і група курганных могільнікаў. Дамы на Пакгаўзнай вуліцы належалі асобным домаўладальнікам, але жылі ў іх і рабочыя, і служачыя Лібава-Роменскай чыгункі. Тут таксама былі хлебныя крамы, крамы царкоўных атрыбутаў, кузня, на некаторых пляцах месціліся свірны, стайні, вазоўні для фурманак. На ўсход ад Пакгаўзнай вуліцы ішла Рамізная, на якой жылі рамізнікі<ref name="Лакотка"/>.
 
Прадмесце пашыралася ў 1930-я гады, калі быў пабудаваны Грушаўскі пасёлак — першы ў Менску прыклад комплекснай забудовы, калі побач з жылымі адна- і двухпавярховымі будынкамі ўводзіліся школа, дзіцячы сад, крамы, цэнтрам пасёлка стаў сквер<ref name="nashapamiac">{{cite web|url = http://nashapamiac.org/archive/getrubrics.html?rubricId=1|title = Беларускі архіў вуснай гісторыі. Гісторыя Мінска і яго ваколіц у памяці сведак часу|author = |authorlink = |date = |publisher = |language = |archiveurl = https://web.archive.org/web/20190513160942/http://nashapamiac.org/archive/getrubrics.html?rubricId=1|archivedate = 13-5-2019|accessdate = 13-5-2019}}</ref>.
 
Знос Грушаўкі пачаўся ў 1960-х гадах, аднавіўся ў 1970-х у часе будаўніцтва трасы [[Праспект Дзяржынскага (Мінск)|праспекта Дзяржынскага]]<ref name="nashapamiac"/>.
 
== Сучаснасць ==