Добрыя Мыслі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 11:
Койданаўскі гасцінец — старажытны шлях у бок [[Дзяржынск|Койданава]], [[Брэст|Брэста]], [[Варшава|Варшавы]] і [[Берлін]]а. Тут здаўна месцілася некалькі [[карчма|к]]орчмаў, а на месцы сучаснай плошчы каля [[Палац чыгуначнікаў (Мінск)|Палаца чыгуначнікаў]] узнікла [[Кавальская Слабада]], дзе размяшчаліся майстэрні кавалёў.
 
Добрыя Мыслі ўзніклі каля невялікага [[Францысканскае балота|Францысканскага балота]] (раён Універсітэта культуры і выхадаў з станцыі метро «[[Інстытут культуры (станцыя метро, Мінск)|Інстытут Культуры]]»), адкуль свой пачатак брала рэчка [[Няміга (рака)|Няміга]]. Назва мясцовасці ўтварылася ад вёскі, пазней [[фальварак|фальварка]] Добрай Мыслі<ref>{{Крыніцы/Гісторыя Мінска, 2006|к}} С. 228.</ref>. Тут, на выездзе з горада, яшчэ ў першай палове [[XIX стагоддзе|XIX ст.]] стаяла [[карчма]] «Дабрамысленская»<ref name="rb">[[Расціслаў Баравы|Боровой Р.]] Минские пригороды XVI — начала XX века // [[Архитектура и строительство]]. — 2008. — № 11. — С. 46—50.</ref>. У 1871 годзе па тэрыторыі прадмесця прайшла лінія Маскоўска-Брэсцкай чыгункі, быў пабудаваны драўляны чыгуначны вакзал. З’явіліся прамысловыя прадпрыемствы — заводы па вырабе шкла. На тэрыторыі Добрых Мыслей узнік найвялікшы рынак горада — Суражскі<ref name="nashapamiac">{{cite web|url = http://nashapamiac.org/archive/getrubrics.html?rubricId=1|title = Беларускі архіў вуснай гісторыі. Гісторыя Мінска і яго ваколіц у памяці сведак часу|author = |authorlink = |date = |publisher = |language = |archiveurl = https://web.archive.org/web/20190513160942/http://nashapamiac.org/archive/getrubrics.html?rubricId=1|archivedate = 13-5-2019|accessdate = 13-5-2019}}</ref>.
[[Файл:Miensk Bieraściejski. Менск Берасьцейскі (19.08.1920).jpg|міні|Брэсцкі вакзал у Менску, 19 жніўня 1920 г. [[Польска-савецкая вайна|Савецка-польская вайна]]]]
У пачатку [[XX стагоддзе|XX ст.]] Добрыя Мыслі ўваходзілі ў [[чацвертая паліцэйская частка Мінска|чацвертую паліцэйскую частку горада]]. Найбольшымі вуліцамі прадмесця былі Новазахар’еўская ([[Маскоўская вуліца (Мінск)|Маскоўская]]), Дзяменцьеўская ([[Вуліца Фабрыцыуса (Мінск)|Фабрыцыуса]]), Рыгораўская, [[Вірская вуліца (Мінск)|Вірская]], Новамяшчанская, Старамяшчанская, Кірылаўская, [[Суражская вуліца (Мінск)|Суражская]] і Каменная вуліцы, Койданаўскі тракт, Кавальскі (пачатак вуліцы Варанянскага) і [[Завулак Дабрамысленскі|Дабрамысленскі]] завулкі. Праз прадмесце ішла [[Брылеўская вуліца]] — старажытная дарога ў [[фальварак]] [[Брылевічы (жылы раён)|Брылевічы]]<ref>Сацукевіч І. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў XIX — пачатку XX стст. // «Беларускі калегіум», [[4]] чэрвеня 2008.</ref><ref>{{Крыніцы/Мінск: Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада, 1994|к}}</ref>.
 
Перад Першай сусветнай вайной у прадмесці быў пабудаваны першы ў Мінску пуцеправод. У 1920-я—1930-я гады з’явіўся хіміка-фармацэўтычны завод і аэрадром. У гады Другой сусветнай вайны драўляная забудова прадмесця амаль не пацярпела, але з пачатку 1960-х яна была замененая на шматпавярховую<ref name="nashapamiac"/>.
 
У наш час пра існаванне Дабрамысленскага прадмесця напамінае [[Завулак Дабрамысленскі|аднайменны завулак]].