Паўночная Карэя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 102:
[[File:Mansudae-Monument-Bow-2014.jpg|thumb|Статуі [[Кім Ір Сен]]а (Вялікага правадыра) і [[Кім Чэн Ір]]а (Любімага кіраўніка), манумент на ўзгорку Мансу]]
КНДР — аўтарытарная аднапартыйная, цэнтралізаваная дзяржава. [[Канстытуцыя КНДР|Канстытуцыя 1972]] замацавала [[чучхэ]], абвешчаную Кім Ір Сенам у 1955 гозе, як дзяржаўную ідэалогію. З таго часу ў Канстытуцыю было ўнесена нямала змяненняў (1992, 1998, 2009, 2012, 2013, 2016), якія, аднак, не пахіснулі палітычных устояў. І ў канцы 2010-х Паўночная Карэя называе сябе рэвалюцыйнай сацялістычнай дзяржавай, што абапіраецца на прынцыпы ''чучхе'' і ''сангун''.
* [[Чучхе]] — сумесь камунізму, карэйскага нацыяналізму і [[аўтаркія|аўтаркіі]]. Увасабленне мудрасці Кім Ір Сена. Спачатку разглядалася як нацыянальная варыяцыя марксізму-ленінізму, з 1970-х лічыцца арыгінальнай палітычнай думкай.
* Сангун (войска перадусім) — палітыка, што ставіць Карэйскую народную армію прыярытэтам ва ўсіх дзяржаўных справах. 9,5 млн чалавек (37 % насельніцтва краіны!) або служаць у войску, або з'яўляюцца рэзервістамі ці членамі ваенізаваных фарміраванняў.
Адзінай істотнай палітычнай сілай з'яўляецца Працоўная партыя Карэі (ППК) на чале з прадстаўніком кіруючай дынастыі Кімаў. ППК узначальвае Аб'яднаны дэмакратычны айчынны фронт, куды ўваходзяць Сацыял-дэмакратычная партыя Карэі, Партыя маладых сяброў рэлігіі нябеснага шляху, масавыя грамадскія арганізацыі. Усе палітычныя работнікі краіны мусяць быць членамі фронту. Палітычныя стадарты і сам лад жыцця паўночных карэйцаў вызначаюцца «Дзесяццю прынцыпамі адной ідэалогіі».