Цівалі (Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 11:
У беларускіх Цівалях была пабудавана сядзіба, летні тэатр «Цівалі» і рэстарацыя. На ўзвышшы знаходзіўся адзіны ў ваколіцах [[вятрак]]. Раён з’яўляўся адным з культурных куткоў губернскага Мінска.<ref>Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. — 696 с. С. 231—232</ref>
 
Да [[1917]] года фальварак Сеніцкай воласці [[Мінскі павет|Мінскага павета]]{{Sfn|Минск : энциклопедический справочник|1983|с=402}}. Пасля [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкай рэвалюцыі]] бальшавіцкія ўлады зрабілі ў Цівалях жывёлагадоўчую ферму. Фальварак пераўтвораны ў вёску, [[Ждановіцкі сельсавет]]{{Sfn|Минск : энциклопедический справочник|1983|с=402}}. Да Ціваляў быў далучаны фальварак Навінкі, што месціўся побач на поўнач{{Sfn|Сацукевіч І. І.||с=5}}.
 
Цягам [[1938]] года супрацоўнікі [[Народны камісарыят унутраных спраў СССР|НКУС]] СССР закапалі ў жывёльным могільніку вёскі Цівалі ([[Мінскі раён]]; цяпер ля кінатэатра «Аўрора», вул. Прытыцкага, Мінск) каля 300 целаў чыгуначнікаў. У той год іх незаконна расстралялі ў некалькіх гарадах Беларусі па загаду {{нп3|Народны камісарыят шляхоў зносін СССР|камісара шляхоў зносін СССР|ru|Народный комиссариат путей сообщения СССР}} [[Лазар Майсеевіч Кагановіч|Лазара Кагановіча]] за [[Забастоўка|стачкі]] дзеля спынення [[Рэпрэсіі ў БССР|высылкі жыхароў Беларусі]] ў [[Сібір]] і Запаляр’е. У [[1961]] годзе салдаты Беларускага палка Міністэрства ўнутраных спраў [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]] раскапалі могільнік. Сярод касцей жывёл знайшлі скручаныя калючым [[дрот]]ам рэшткі людзей з прастрэленымі чарапамі. Пры гэтым замест апазнання і пахавання па загаду вышэйшага камандавання чалавечыя рэшткі спалілі [[напалм]]ам разам з жывёльнымі і затым закапалі ў лесе ля дарогі на [[Ракаў]] ([[Валожынскі раён]], [[Мінская вобласць]])<ref>{{cite web|аўтар=[[Марат Гаравы]]|title=У Мінску адбылася дэманстрацыя стужкі «Цівалі»|url=http://www.novychas.info/fakty_padziei_liudzi/u_minsku_adbylasia_demanstracy|выдавецтва=[[Газета]] «[[Новы Час|Новы час]]»|год=26 кастрычніка 2012|дата доступу=1 лістапада 2014}}</ref>.