Майсей Сяднёў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 20:
Напісаў раманы «Раман Корзюк» (1985), «І той дзень надыйшоў» (1987), зборнік вершаў «Патушаныя зоры» (1992), успаміны «Масеева кніга» (1995).
 
На беларускую мову пераклаў санеты Мікеланджэла, некаторыя творы І.  В.  Гётэ, [[Г. Гейнэ]], Р.  М.  Рыльке і інш.
 
Масей Сяднёў імкнуўся ўвесці ў беларускую паэзію тэмы, звязаныя з традыцыямі сусветнага мастацтва, вобразамі класічнай паэзіі. Паказваючы свет у вобразах нябеснай і зямной красы, ён імкнуўся раскрыць высокую духоўнасць свайго героя праз чыстую, узвышаную лірыку. Звычайна асноўная сутнасць, галоўная ідэя такіх вершаў выказваецца ў апошніх 2-3 радках — гэта т.зв. гейнаўская пуанта, пра якую гаварыў, аналізуючы творчасць Сяднёва, украінскі літаратуразнавец Юры Шэрах. Побач з інтуітыўным пачаткам у вершах ёсць і тое, за што ўкраінскі паэт Яр Славутыч назваў Сяднёва паэтам думкі. «''Пранікненне ў таямнічасць прыроды Беларусі''», — адзначаў прафесар Мюнхенскага ўніверсітэта Бойка-Блахін, — «''эротыка, напоўненая ідэалістычнымі тонамі, рэфлексія, упрыгожаная ціхай засмучонасцю над недасканаласцю чалавека, — матывы паэзіі М.Сяднёва''». І ўсё ж пры багатай разнастайнасці тэм, матываў, лірычных вобразаў праз яго творчасць праходзіць адна нязменная тэма — Бацькаўшчына, маці, мова, прызначэнне паэта<ref>[https://zbsb.org/news/persons/1010/ zbsb.org]</ref>.
 
== Бібліяграфія ==