Біялагічны факультэт БДУ: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
→‎Гісторыя: вікіфікацыя
Радок 18:
 
Пачатак [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] перапыніў працу ўніверсітэта на 2 гады (1941—1942). Пастановай Саўнаркама ад [[15 мая]] [[1943]] г. БДУ аднавіў сваю дзейнасць у эвакуацыі, на станцыі [[Сходня (станцыя)|Сходня]] пад [[Масква|Масквой]]. У ліку іншых прыступілі да навучання і 25 студэнтаў біялагічнага факультэта. У [[Мінск]] універсітэт вярнуўся ў [[1944]] г. Факультэт размясціўся ў маленькім двухпавярховым доме на [[Віцебская вуліца (Мінск)|вул. Віцебскай]]. Заняткі чаргаваліся з працай па разбору руін, будаўніцтву новых карпусоў. Да [[1947]] г. у поўным аб’ёме была адноўлена работа 5 кафедраў, на якіх працаваў 21 выкладчык, у тым ліку 6 прафесараў. У гэты ж перыяд пачалося стварэнне фондавага [[гербарый|гербарыя]] на кафедры батанікі, аднаўляўся [[Заалагічны музей Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта|Заалагічны музей]]. Ужо ў [[1946]] г. пачала працаваць [[Нарачанская біялагічная станцыя імя Г. Г. Вінберга|біялагічная станцыя]] на [[Возера Нарач|возеры Нарач]].
 
 
З [[1948]] па [[1953]] дэканам факультэта быў дацэнт [[С. В. Калішэвіч]]. У гэты перыяд істотна павялічыліся наборы студэнтаў, прыкметна вырас узровень прафесійнага складу выкладчыцкага корпуса (толькі ў 1953 г. былі абаронены 2 доктарскія і 9 кандыдацкіх дысертацый).
З 1953 па 1971 г. дэканам біялагічнага факультэта працаваў дацэнт П. Р. Пятровіч. У гэты перыяд былі створаны новыя кафедры: дарвінізму і генетыкі (1947), мікрабіялогіі (1960), біяхіміі (1964). На факультэце працавалі вядомыя навукоўцы — акадэмікі М. В. Турбін, П. Ф. Ракіцкі, [[Аляксандр Сцяпанавіч Вечар|А. С. Вечар]], прафесары [[Георгій Георгіевіч Вінберг|Г. Г. Вінберг]], [[Барыс Якаўлевіч Эльберт|Б. Я. Эльберт]], [[Пётр Аляксандравіч Буланаў|П. А. Буланаў]], А. П. Кесарэва і інш Вырасла колькасць выпускнікоў факультэта за кошт развіцця форм дзённага, вячэрняга і завочнага навучання.
 
У 1971—1973 ггг. дэканам факультэта быў прафесар Ю. К. Фамічоў, які прыклаў значныя намаганні для павышэння ўзроўню навуковых даследаванняў і пашырэння іх тэматыкі.
З 1973 па 1980 г. пасаду дэкана займаў прафесар А. Т. Пікулеў. У гэты перыяд на факультэце створана кафедра агульнай экалогіі (1974), атрымалі развіццё некалькі новых напрамкаў навуковых даследаванняў, факультэт перабазіраваўся ў новы навучальны корпус па [[вуліца Курчатава (Мінск)|вул.вуліцы Курчатава]].
 
У 1980—1996 г. дэканам біялагічнага факультэта быў прафесар [[Адам Сямёнавіч Шуканаў|А. С. Шуканаў]]. У гэты перыяд пачалася падрыхтоўка студэнтаў па спецыяльнасці «Біяэкалогія» і кірунку «Біятэхналогія». Акрамя Нарачанскай біястанцыі з 1987 па 1992 г. у якасці базы студэнцкіх практык працавала [[Вілейская біястанцыя]].
 
З снежня 1996 г. дэканам факультэта з’яўляецца дацэнт В. В. Лысак. У гэты перыяд ўдасканальваюцца навучальныя планы падрыхтоўкі спецыялістаў, ўводзяцца новыя курсы. З [[2011]] г. распачата падрыхтоўка студэнтаў па спецыяльнасцях «Біяхімія» і «Мікрабіялогія».