Розніца паміж версіямі "Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт"

няма тлумачэння праўкі
|edu_region =
}}
'''Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт''' (ПДУ)  — вышэйшая навучальная ўстанова ў [[Беларусь|Беларусі]]. Вучэбныя карпусы знаходзяцца ў [[Наваполацк|Наваполацку]]у і [[Полацк|Полацку]]у, а таксама ў пасёлку Міжрэчча.
 
== Гісторыя ==
 
=== Вытокі ===
Вышэйшая адукацыя ў Полацку мае даўнія традыцыі. У 1581 годзе каралём [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] [[Стэфан Баторый|Стэфанам Баторыем]] у Полацку быў заснаваны [[Полацкі езуіцкі калегіум|езуіцкі калегіум]]. 12 студзеня 1812 года ўказам расійскага імператара [[Аляксандр I (імператар расійскі)|Аляксандра I]] калегіум быў ператвораны ў [[Полацкая езуіцкая акадэмія|Полацкую езуіцкую акадэмію]] з правамі ўніверсітэта<ref>''Шалькевіч В.'' Полацкая езуіцкая акадэмія. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : У 6 т.  — Т. 5. / Рэдкал.: Г.  П.  Пашкоў (гал. рэд.) і інш.  — <abbr>Мн.</abbr> : БелЭн, 1999.  — С. 531.  — <nowiki>ISBN 985-11-0141-9</nowiki> (белор.)</ref>. Акадэмія дзейнічала на працягу 1812-1820 1812—1820 гг. і з'яўляласяз’яўлялася першай вышэйшай навучальнай установай на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь<ref>[http://www.adu.by/ru/homepage/novosti/nauka/1078-vyshejshyya-navuchalnyya-stanovy-belarusi-gistoryya-i-suchasnasts.html Вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі: гісторыя і сучаснасць]</ref>.
 
=== Наваполацкі політэхнічны інстытут ===
14 ліпеня 1968 года быў створаны Наваполацкі філіял [[Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт|Беларускага політэхнічнага інстытута]]. 10 лютага 1969 года было вырашана перадаць Наваполацкі філіял БПІ [[Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт|Беларускаму тэхналагічнаму інстытуту]]. У 1972/1973 навучальным годзе на дзённым аддзяленні НФБТІ вучыўся 801, а на вячэрнім - — 483 студэнты. У 1973 годзе ў ВНУ адбыўся першы выпуск маладых спецыялістаў.
 
1 студзеня 1974 года НФБТІ быў ператвораны ў самастойны Наваполацкі політэхнічны інстытут (НПІ), які стаў другім політэхнічным інстытутам у [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Беларускай ССР]]. Рэктарам НПІ быў прызначаны былы дырэктар Наваполацкага філіяла — [[Эрнст Міхайлавіч Бабенка]]. Пры магутнай падтрымцы рэспубліканскай і мясцовай улады, галоўным чынам за кошт галіновых міністэрстваў СССР, закладвалася грунтоўная матэрыяльна-тэхнічная база НПІ. Актыўна будаваліся вучэбна-лабараторныя карпусы, кватэры для выкладчыкаў, інтэрнаты для студэнтаў. У маладую ВНУ былі запрошаны цэлыя навуковыя школы з многіх навуковых і прамысловых цэнтраў Савецкага Саюза: Чалябінска, Валгаграда, Саратава, Калінінграда, Растова. Таленавітыя выкладчыкі — прафесары [[Сяргей Іванавіч Лугоўскі|С. І.  Лугоўскі]], А. М.  Левін і А. І.  Сямёнаў, дацэнты Ю. П.  Ашчэпкаў, Б. П.  Чэмісаў і іншыя — забяспечылі не толькі паспяховую навуковую дзейнасць, але таксама заклалі базу навуковых кірункаў кафедраў. Былі заключаны буйныя гаспадарчыя пагадненні з прадпрыемствамі па распрацоўцы новых тэхналогій павышэння трываласці дэталяў хімічнага абсталявання, разнастайных машын і апаратаў, стварэнню сістэм вентыляцыі і водаачысткі, выкарыстанню новых будаўнічых матэрыялаў і канструкцый. У 1976  г. была створана кафедра геадэзіі, і адбыўся першы набор на спецыяльнасць «Прыкладная геадэзія». У выніку паспяховага развіцця гэтага напрамку ў 1979  г. у НПІ быў адкрыты першы і доўгі час адзіны ў Беларусі геадэзічны факультэт. У 1982  г. у склад НПІ уваходзіла 6 факультэтаў (санітарна-тэхнічны, будаўнічы, тэхналагічны, машынабудаўнічы, геадэзічны і вячэрні), 23 кафедры і навукова-даследчы сектар. З 1985 года ў інстытуце сталі навучацца замежныя студэнты.
 
Ужо ў першыя гады існавання ВНУ у ёй зараджаецца будатрадаўскі рух. Неўзабаве наваполацкія будатрады зарэкамендавалі сябя з самага лепшага боку як у рэспубліцы, так і за яе межамі. У 1980 годзе Пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР Наваполацкаму політэхнічнаму інстытуту было прысвоена імя Ленінскага камуністычнага Саюза моладзі Беларусі. Складаныя працэсы, якія адбываліся ў СССР, а пасля яго распаду — у Беларусі — у канцы 80-х — пачатку 90-х гг. выклікалі значныя змены ў НПІ. У 1989  г. быў створаны радыётэхнічны факультэт, а ў 1992  г. — фінансава-эканамічны і на базе машынабудаўнічага — асобны факультэт па перападрыхтоўцы спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, з часам пераўтвораны ў Інстытут павышэння кваліфікацыі пры НПІ<ref>[[Новополоцкий политехнический институт (1968-1993 гг.)]]</ref>.
 
=== Пераўтварэнне НПІ ў класічны ўніверсітэт ===
З'яўленнеЗ’яўленне першых гуманітарных спецыяльнасцяў, а галоўнае - — патрэба ў высокакваліфікаваных кадрах для эканомікі рэгіёна і краіны ў цэлым паставілі пытанне аб неабходнасці істотнай перабудовы работы ВНУ. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №  618 ад 14 верасня 1993 года Наваполацкі політэхнічны інстытут быў пераўтвораны ў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. У сувязі з гэтым адбыліся значныя змены ў структуры навучальнай установы. На шляху ператварэння ПДУ у еўрапейскі ўніверсітэт класічнага тыпу былі створаны гісторыка-філалігічны (1993) і юрыдычны факультэты (1997), адкрыты новыя спецыяльнасці ў аспірантуры і створаны тры спецыялізаваныя саветы па абароне дысертацый.
 
Яшчэ пачатку 90-х гг. кіраўніцтва НПІ, улады горада Полацка, дзеячы навукі і культуры Беларусі і Полаччыны сталі ўздымаць пытанне аб перадачы інстытуту комплекса будынкаў былога Полацкага езуіцкага калегіума, дзе ў той час размяшчаўся ваенны шпіталь. Атрыманне ВНУ універсітэцкага статуса спрыяла пачатку станоўчага вырашэння гэтага пытання. 18 кастрычніка 1993  г. у Пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб мерах па далейшаму развіццю Полацка і захаванню яго культурна-гістарычнай спадчыны» Віцебскаму абласному выканаўчаму камітэту было дадзена даручэнне сумесна з Беларускай ваеннай акругай разгледзець пытанне аб вызваленні будынкаў былога Полацкага езуіцкага калегіума для перадачы яго гісторыка-філалагічнаму факультэту ПДУ. Тым не менш рэалізацыя пастановы сутыкнулася са шматлікімі перашкодамі і была адкладзена на няпэўны тэрмін<ref>[https://www.psu.by/universitet/ob-universitete/242-nasledie-polotskoj-zemli/9124-polotskij-gosudarstvennyj-universitet-s-1993 Полоцкий государственный университет (с 1993)]</ref>.
 
== ПДУ на сучасным этапе ==
Штуршок далейшаму развіццю ПДУ дало наведванне ВНУ ў 2001 годзе [[Прэзідэнт Беларусі|Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь]] [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|А. Р.  Лукашэнка]]. Згодна з Пратаколам Даручэнняў Галавы дзяржавы ад 1 верасня 2001 года Міністэрства абароны перадала ўніверсітэту комплекс будынкаў езуіцкага калегіума. У лютым 2003 года адбылася ўрачыстая перадача гістарычных будынкаў. Такім чынам, выкладчыкі і студэнты ПДУ сталі гаспадарамі аднаго з старэйшых універсітэцкіх гарадкоў на постсавецкай прасторы і найстарэйшага — у Беларусі. На сённяшні дзень на полацкай пляцоўцы ВНУ размяшчаюцца гуманітарны факультэт (з 2005  г.) і факультэт інфармацыйных тэхналогій (з 2008  г.)<ref>Полацкі дзяржаўны універсітэт: вытокі, гісторыя станаўлення і дзейнасць (да 40-годдзя заснавання).  — Наваполацк: ПДУ, 2008.  — С. 37—38.</ref>.
 
З 2016 года юрыдычны факультэт і кафедра фізвыхавання і спорту гуманітарнага факультэта валодае ўласным кампусам у пасёлку Міжрэчча<ref>[[Начало учебного семестра в Междуречье]]</ref>. На гэтай жа базе дзейнічае Рэгіянальны вучэбна-навукова-практычны Юрыдычны цэнтр<ref>[https://www.psu.by/fakultety/juf/9770-regionalnyj-uchebno-nauchno-prakticheskij-juridicheskij-tsentr#obshchaya-informatsiya Региональный учебно-научно-практический Юридический центр]</ref>. У кастрычніку 2017 года ўніверсітэт сумесна з Наваполацкім гарадскім выканаўчым камітэтам і [[Нафтан (прадпрыемства)|ТАА "«Нафтан"»]] з'яўляеццаз’яўляецца актыўным удзельнікам інавацыйна-прамысловага Наваполацкага нафтахімічнага кластара, стварэнне якога скіравана на ўмацаванне сувязі паміж адукацыяй, навукай і вытворчасцю і спрыянне далейшаму развіццю нафтахімічнай галіны, а таксама іншай навукаёмістай і высокатэхналагічнай вытворчасці<ref>[https://www.psu.by/nauka/novosti-nauki/10786-pgu-vstupil-v-sostav-innovatsionno-promyshlennogo-neftekhimicheskogo-klastera ПГУ вступил в состав инновационно-промышленного нефтехимического кластера]</ref>.
 
У ходзе рэарганізацыі вучэбных падраздзяленняў універсітэта ў 2017 годзе былі аб'яднаныяаб’яднаныя спартыўна-педагагічны і гісторыка-філалагічны факультэты, а таксама інжынерна-тэхналагічны факультэт і факультэт машынабудавання і аўтамабільнага транспарту. У выніку былі ўтвараны гуманітарны і механіка-тэхналагічны факультэты адпаведна. Па стане на май 2018 года ПДУ аб'ядноўваеаб’ядноўвае 9 факультэтаў, у тым ліку па рабоце з замежнымі студэнтамі і давузаўскай падрыхтоўцы, і 27 кафедраў. Універсітэт прапаноўвае 83 праграмы бакалаўрыяту, магістратуры і аспірантуры тэхнічнага, фінансава-эканамічнага, гуманітарнага і педагагічнага профіля, а таксама 18 праграм дактарантуры. У 2017-20182017—2018 вучэбным годзе ў ВНУ налічвалася каля 10 000 студэнтаў дзённай, завочнай і дыстанцыйнай формаў навучання, сярод якіх замежныя грамадзяне з 24 дзяржаў блізкага і далёкага замежжа. У ПДУ працуе каля 440 выкладчыкаў, 39 % з якіх маюць навуковыя ступені<ref>[https://www.psu.by/sobytija/10620-obshcheuniversitetskoe-sobranie-2017 Общеуниверситетское собрание — 2017]</ref>. Пры ўніверсітэце працуюць Цэнтр вывучэння замежных моў "«Uiniversum"»<ref>[https://www.psu.by/tsentry/10625-tsentr-izucheniya-inostrannykh-yazykov-universum]</ref>, Цэнтр дашкольнага дзяцінства і інавацыйных тэхналогій развіцця "«УНІВЕРык"»<ref>[https://www.psu.by/tsentry/8429-tsentr-doshkolnogo-detstva-i-innovatsionnyh-tehnologij-razvitija]</ref>, [https://www.psu.by/fakultety/mtf/avtoshkola аўташкола].
 
У ВНУ выдаецца «Вестник Полоцкого государственного университета»<ref>[https://psu.by/nauka/zhurnal-vestnik-pgu Журнал "«Вестник ПГУ"»]</ref>, які уваходзіць у «Спіс навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў»<ref>[http://vak.org.by/node/4445 Перечень научных изданий Республики Беларусь для опубликования результатов диссертационных исследований]</ref>, а таксама зборнік "«Труды молодых специалистов Полоцкого государственного университета"». Універсітэт з'яўляеццаз’яўляецца базай для правядзення цэлага шэрагу традыцыйных міжнародных навуковых форумаў, напрыклад, канферэнцыі "«Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысціплінарных даследаваннняў"»<ref>[https://www.psu.by/nauka/novosti-nauki/11126-iv-mizhnarodnaya-navukovaya-kanferentsyya-belaruskae-padzvinne-vopyt-metodyka-i-vyniki-palyavykh-i-mizhdystsyplinarnykh-dasledavannya IV Міжнародная навуковая канферэнцыя «Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў»]</ref>.
 
Іншагароднія і замежныя студэнты, а таксама ўсе аспіранты і магістранты забяспечваюцца месцамі ў адным з шасці інтэрнатаў<ref>'''[https://www.psu.by/studentam/prozhivanie Общежития УО "«ПГУ"»]'''</ref>. Ва ўніверсітэце працуюць Народны студэнцкі тэатр «Арт»<ref>[https://art.psu.by/]</ref>, клуб інтэлектуальных гульняў «Рубон»<ref>[https://psu.by/studentam/27-studencheskoe-tvorchestvo/182-rubon-club]</ref>, студыя спеваў «Настроение»<ref>[https://psu.by/studentam/27-studencheskoe-tvorchestvo/5616-studija-penija-nastroenie], фальклорны гурт "«Варган"»[https://psu.by/fakultety/gf/6658-falklorny-gurt-vargan]</ref>, студэнцкая відэастудыя «Канспект», студыя сучаснага танца «TORYDANCE»<ref>[https://psu.by/studentam/27-studencheskoe-tvorchestvo/5619-studija-sovremennogo-tantsa-torydance]</ref>, студыя выяўленчага мастацтва "«Образ"»<ref>[https://psu.by/studentam/27-studencheskoe-tvorchestvo/5617-studiya-izobrazitelnogo-iskusstva-obraz]</ref>. Выходзіць студэнцкі бюлетэнь «Настежь» і альманах "«Литературный ОбъектИФФ"»<ref>[https://psu.by/fakultety/gf/45-kafedra-mirovoj-literatury-i-inostrannykh-yazykov/9368-literaturnyj-obektiff]</ref>. Турыстычныя паслугі ажыццяўляе Турыстычны цэнтр ПДУ<ref>[https://tourcentr.psu.by/]</ref>. Штогод ў маі ладзіцца Ўрачыстая цырымонія ўручэння спецыяльнага прыза «Крыніца ведаў», прымеркаваная да Дня ўніверсітэта<ref>[https://psu.by/sobytija/11229-pgu-50-tseremoniya-vrucheniya-spetsialnoj-premii-krynitsa-veda-2018 ПГУ — 50! Церемония вручения специальной премии «Крыніца ведаў-2018»]</ref>.
 
== Сімвалы ўніверсітэта ==
Універсітэт мае афіцыйныя сімвалы: сцяг, эмблему і гімн. Аўтарам слоў гімна Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта з'яўляеццаз’яўляецца [[Генадзь Бураўкін]].
 
== Факультэты ==
* Інжынерна-будаўнічы факультэт
* Гуманітарны факультэт
* Механіка-тэхналагічны факультэт
* Радыётэхнічны факультэт
 
== Рэктары ==
* [[Эрнст Міхайлавіч Бабенка|Бабенка, Эрнст Міхайлавіч]]
* [[Пётр Іванавіч Швед|Швед, Пётр Іванавіч]]
* [[Дзмітрый Мікалаевіч Лазоўскі|Лазоўскі, Дзмітрый Мікалаевіч]]
 
== Спасылкі ==
* [http://www.psu.by Афіцыйны сайт ПДУ].
* [http://zviazda.by/2015/01/66823.html Галава, якая размаўляла] // Газета "«Звязда"»
 
[[Катэгорыя:Універсітэты Беларусі]]