Бяроза (горад): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
Радок 80:
Побач з яўрэйскім малітоўным домам і касцёлам у Бярозе існавала ўніяцкая царква. Першыя звесткі пра яе месцяцца ў дакуменце [[1618]] года, у якім апісваюцца межы зямель касцёла, а таксама ідзе гаворка пра землі «''рускага папа з царквы''».
 
Пасля смерці ЛяваЛьва Сапегі ў [[1633]] годзе Бяроза, згодна з тэстаментам, перайшла да яго старэйшага сына [[Ян Станіслаў Сапега|Яна Сапегі]], маршалка [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], пасля смерці апошняга — да яго брата [[Казімір Леў Сапега|Казіміра Льва Сапегі]].
 
[[Казімір Леў Сапега]], малодшы з двух сыноў славутага канцлера, быў перакананаым каталіком, ён фундаваў шэраг касцёлаў і кляштараў, сярод якіх быў [[Бярозаўскі кляштар картэзіянцаў|картузскі кляштар у Бярозе]]. Закладка першага нарожнага каменя з вялікай урачыстасцю адбылася ў [[1648]] годзе, дзе прысутнічалі сам заснавальнік, а таксама [[біскуп луцкі]] [[Андрэй Гембінскі]] і рымскі [[нунцый]] ксёндз [[Ян дэ Торэс]].
 
Пераход бярозаўскага ўладання да [[Картузы|картузаў]] быў надзвычайным момантам у гісторыі мястэчка, што перш за ўсё адлюстравалася ў падтрымцы новымі ўладальнікамі развіцця гандлю і рамёстваў. Асаблівую ўвагу надаваў кляштар дакладнасці вагаў на бярозаўскіх кірмашах. «''Жадаем мець дакладнасць і справядлівасць у вагах'', — піша ксёндз Хрысціян Бекерс, — ''таму спецыяльна за кошт кляштара накіроўваем хадака ў сталічні горад Вялікага Княства Літоўскага Вільню, каб прынёс інфармацыю… колькі гарнцаў уваходзіць у віленскую бочку, каб потым ён мог важыць у нашым мястэчку Бярозе згодна віленскіх мераў пры продажы і пакупцы збожжа, напояў, піва, мёду і г. д.''». У кляштарнай хроніцы ад [[1767]] года сустракаецца павучэнне малазямельных сялян пра пажаданне займацца «''гандлем або рамяством, адпавядаючым мясцовым умовам, напрыклад, вырабам скураў і гэтак далей''».
 
У 1665 г. у Ружанах памёр, а ў бярозаўскім картэзінскім касцёле пахаваны вялікі гетман ВКЛ і віленскі ваявода [[Павел Ян Сапега|Павал Ян Сапега]]
 
У [[1679]] годзе кляштар атрымаў ад [[Спіс каралёў польскіх|караля]] і [[Спіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікага князя]] [[Ян Сабескі|Яна Сабескага]] прывілей на кірмаш у свята Адшукання Святога Крыжа (паводле падання, кляштар заснавалі на месцы ў пушчы, дзе [[Леў Сапега]] знайшоў драўляны крыж у часе палявання), што спрыяла больш шырокім гандлёвым магчымасцям мястэчка. Акрамя кірмашу на Святую Тройцу, у Бярозе адбываліся таргі ў дзень праваслаўнага Прычашчэння. Старанні картузаў на паляпшэнне гаспадарчых спраў у Бярозе не здолелі прынесці вялікага выніку, мястэчка да сярэдзіны [[19 стагоддзе|XIX стагоддзя]] было маленькім, небагатым населеным пунктам. Яно некалькі разоў гарэла, цярпела ад чумы.
Радок 92 ⟶ 94:
Значэнне і статус Бярозы пад кіраўніцтвам картузаў не змянілася. Уладу ў мястэчку, згодна з загадам пракурора картузіі, выконваў кляштарны [[ураднік|ўраднік]].
 
<center><gallery widths="150" heights="150" caption="Даўнія графічныя выявы Бярозы" perrow="4">
Файл:Biaroza-Kartuskaja. Бяроза-Картуская (XVIII).jpg|Кляштар, [[XVIII стагоддзе|XVIII ст.]]
Файл:Biaroza Kartuskaja. Бяроза Картуская (1837) (2).jpg|Абмеры [[XIX стагоддзе|XIX ст.]]
Радок 112 ⟶ 114:
Як і ўся Беларусь, Бяроза з'яўлялася часткай «[[Мяжа аселасці яўрэяў|мяжы аселасці]]» і была заселена яўрэямі. У пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя [[яўрэі]] складалі 53 % насельніцтва.
 
<center><gallery widths="150" heights="150" caption="Мястэчка на старых здымках" perrow="4">
Файл:Biaroza Kartuskaja, Klaštarnaja. Бяроза Картуская, Кляштарная (1906).jpg|Кляштар, агульны выгляд
Файл:Biaroza Kartuskaja, Klaštarnaja. Бяроза Картуская, Кляштарная (1925) (2).jpg|Кляштар, шпіталь
Радок 200 ⟶ 202:
* Сінагога (XIX ст.)
* Царква (1618; грэка-каталіцкая)
<gallery mode="packed " perrow ="4" heights= "150px">
Бяроза (Рэшткі былога кляштару картэзіянцаў).jpg| Рэшткі былога кляштара картэзіянцаў
Бяроза. Вежа кляштара.jpg|Вуглавая вежа кляштара