Дзідзій Юліян: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Кіраванне і смерць: clean up з дапамогай AWB
Радок 42:
 
== Кіраванне і смерць ==
Нянавісць, якую народ адрасаваў забойцам Пертынакса, адразу перайшла на новага імператара. Хаця Дзідзій не меў дачынення да змовы, яго ўсё роўна лічылі галоўным натхніцелем забойцаў. Ледзь ён з'яўляўся на вуліцы ці відовішчах, натоўп адразу асыпаў яго неверагоднымі абразамі і пагрозамі. Ляцелі ў яго і камні. І, калі б яго не баранілі салдаты, ён быў бы забіты на другі ж дзень пасля прыняцца ўлады. Дзідзій пераносіў усё гэта спакойна і дзейнічаў вельмі мякка. Аднак гэтым ён ніколі не змякчыў сэрцы рымлян. Усе ўзрадваліся, калі даведаліся пра ваенныя хваляванні ў правінцыях: [[Сірыя, рымская правінцыя|сірыйскія]] легіёны абвясцілі імператарам Нігера, а [[Ілірыйскія правінцыі|ілірыйскія]] - [[Септымій Север|Севера]]. Паўстанне ілірыйцаў асабіста занепакоіла Дзідзія. Ён ведаў, што там расквартыраваны найболей баяздольныя часткі. Да таго ж імя Пертынакса было вельмі папулярным у Ілірыі і сярод войска, і сярод каланістаў. Дзідзій загадаў вывесці прэтарыянцаў у поле ўмацоўваць вежы, але салдаты былі гультаяватыя, папсаваныя гарадскім жыццём, зусім не жадалі займацца ваеннымі практыкаваннямі. Кожны з іх за плату наймаў сабе намесніка, які выконваў яго працу. Такім чынам у Дзідзія Юліяна не аказалася войска, здольнага аказаць супраціў Северу. Не сустрэўшы ніякага супраціва, Север перайшоў Альпы і ўварваўся ў Італію. Жыхары ўсюды выходзілі вітаць яго, а равэнскі флот перайшоў на яго бок. Не ведаючы, што яму рабіць, Дзідзій сабраў сенат і прапанаваў дзеля дасягнення міра зрабіць Севера суўладцам. Сенату думка спадабалася, але жыхары, бачачы, што Дзідзій напужаны і знаходзіцца ў роспачы, сталі пераходзіць на бок Севера. Ведаючы пра нанявіцьнанявісць і пагарду, якой карыстаецца ў народзе дзеячы імператар, Север вырашае, што яму карысней заставацца ворагам Дзідзія, чым рабіцца яго суўладцам. Таму ён адмовіўся ад прапановы сената. Дзідзій склікаў пасяджэнне сенатараў і спытаў, што яму цяпер рабіць, але не атрымаў канкрэтнага адказа. Тады ён па ўласнаму пачыну прапанаваў стаць сваім суўладцам [[Клаўдзій Пампеян|Клаўдзію Пампеяну]], бо той быў зяцем Марка Аўрэлія і доўга камандаваў войскам. Але Пампеян адмовіўся, спасылаючыся на старасць. Тым часам на бок Севера перайшлі войскі із [[Умбрыя|Умбрыі]]. Пасля гэтага нават вартаўнікі пакінулі імператара. Дзідзій астаўсязастаўся адзін у Палацінскім палацы, са сваім зяцем Рэпентынам.
 
Калі вораг быў ужо ля самых гарадскіх сцен, сенатары сабраліся на на пасяджэнне і дамовіліся абвясціць Севера адзіным імператарам, а Дзідзія пакараць смерцю. У Палпацінскі палац накіравалі трыбуна з атрадам, і Дзідзій быў забіты нейкім радавым салдатам. Перад смерцю ён зняважданазняважана прасіў аб літасці і заклікаў да міласці Цэзара - гэта значыць Севера. Усяго Дзідзій прабыў ля ўлады 66 дзён. Гаоўнай яго праблемай было тое, што ён няварта авалодаў тронам, так і не навучыўся быць імператарам, пастаянна паддобрываўся да тых, кім быў павінны кіраваць. Урэцше і воргамі, і ўласныя прыхільнікі сталі зневажаць яго, і ніхто не пашкадаваў аб яго жаласным канцы.
 
{{зноскі}}