Крэацыянізм: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:Creation of Light.png|thumb|[[Гюстаў Дарэ]]. Стварэнне свету. З кнігі «Біблія ў гравюрах Гюстава Дарэ»]]
'''Крэацыянізм''' (ад {{lang-la|Creatio}}, род. скл. creationis — тварэнне) — навуковая, [[Тэалогія|тэалагічная]] і [[светапогляд]]ная [[канцэпцыя]], у рамках якой асноўныя формы арганічнага свету (жыццё), чалавецтва, планета [[Планета Зямля|Зямля]], а таксама [[свет]] у цэлым, разглядаюцца як непасрэдна створаныя Творцам або [[Бог]]ам. Да распаўсюджвання тэорыі эвалюцыі крэацыянізм ў той ці іншай форме быў пануючым пунктам гледжання на паходжанне свету ў тым ліку ў навуковай супольнасці. Сярод iншых яго прытрымлiвалiся такiя навукоўцы, як [[Ісаак Ньютан|Iсаак Ньютан]], [[Готфрыд Лейбніц]], [[Блез Паскаль]], [[Карл Ліней|Карл Лінэй]], [[Фрэнсіс Бэкан]], [[Галілеа Галілей]], [[Іаган Кеплер]], [[Роберт Бойль]], [[Герард Меркатар]], Джон Рэй, [[Нільс Стэнсен]], [[Джон Флемстыд]], [[Джон Дальтан]]<ref>[https://creation.com/creationist-scientist-contributions-russian Дон Баттен. Научный вклад креационистов]</ref>.
 
Негледзячы на гэта сёння вакол крэацыянізму не цішэюць спрэчкі i вялiкая частка навуковага супольнiцтва на Захадзе i постсавецкай прасторы разглядае яго як «псеўданавуковую» канцэпцыю, нібыта канфлiктуючую з навуковымi дадзенымi i не адпавядаючую крытэрыям верыфіцыруемасці i прынцыпу [[Брытва Окама|Окама]], згодна з якiм варта аддаваць перавагу тэорыі, якая грунтуецца на меншай колькасці перадумоў. Адносна апошняга прынцыпа крэацыянiсты сцвярджаюць, што iх тэорыя наадварот лепш адпавядае прынцыпу [[Брытва Окама|Окама]] у параўнанні з тэорыяй эвалюцыі, бо тэорыю крэацыянiзма можна звесці ўсяго толькі да адной перадумовы — існавання Творцы (Бога).