Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2001): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
clean up з дапамогай AWB
Радок 2:
 
== Перадвыбарчае становішча ==
Папярэднія прэзідэнцкія і [[Парламент|парламенцкія]] выбары праходзілі ў [[1994]] і [[1995]] гадах адпаведна паводле [[Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь#1994|Канстытуцыі 1994 года]]. Пасля абрання прэзідэнтам Лукашэнка павялічыў [[дэкрэт]]амі свае паўнамоцтвы за кошт [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь|Вярхоўнага СаветуСавета]] (ВС). Пасля [[Рэферэндум у Беларусі 1996 года|рэферэндуму 1996 года]] яго паўнамоцтвы яшчэ больш узраслі, а тэрмін знаходжання на пасадзе быў прадоўжаны да 2001 года. Насуперак рашэнню Канстытуцыйнага судусуда аб кансультатыўным статусе рэферэндуму [[1996]] года Канстытуцыю 1994 года змянілі ў адпаведнасці з пастаўленымі на рэферэндум пытаннямі. Замест ВС стварылі дзвюхпалатны парламент, дзе [[Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь|Палата прадстаўнікоў]] складалася з 110 дэпутатаў, а [[Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу|Савет Рэспублікі]] — з 69 сенатараў. У Палату ўлучыліўключылі частку 199 дэпутатаў ВС. У [[1997]] годзе [[Савет Еўропы]] прыпыніў удзел урада [[Беларусь|Беларусі]] ў арганізацыі ў якасці асацыяванага сябра. [[Парламенцкая асамблея АБСЕ]] захоўвала дачыненні з ВС да [[Парламенцкія выбары ў Беларусі 2000 года|выбараў у Палату]] ў жніўні [[2000]] года. [[7 чэрвеня]] 2001 года Палата прадстаўнікоў Беларусі прызначыла прэзідэнцкія выбары на [[9 верасня]]. [[Грамадскае аб'яднанне|Грамадскія аб’яднанні]] здолелі аб’яднаць у «[[Незалежнае назіранне, арганізацыя|Беларускую ініцыятыву „Незалежнае назіранне“]]» больш як 10 тысячаўтысяч зарэгістраваных наглядальнікаў за выбарамі. Некалькі апазіцыйных [[Палітычная партыя|палітычных партый]] утварылі «Каардынацыйную Раду». Іх прадстаўнікі цягам [[1999]] года, да [[лістапад]]а, беспаспяхова вялі перамовы з [[урад]]ам аб доступе да ўрадавага вяшчання, пашырэнні паўнамоцтваў парламента, скасаванні абмежавальнага выбарчага заканадаўства і аднаўленні грамадзянскіх правоў.
 
== Прававыя ўмовы ==
Радок 8:
 
== Рыхтаванне і правядзенне ==
Правядзеннем выбараў займаліся ЦВК, 7 тэрытарыяльных выбарчых камісій (ТВК) абласнога ўзроўню і 161 — раённага, а таксама 6753 ўчастковыя выбарчыя камісіі (УВК) ў Беларусі і 37 УВК у [[Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Беларусі|дыпламатычных прадстаўніцтвах]] за мяжой. На '''81%''' ТВК і УВК складаліся з супрацоўнікаў, найманых [[Выканаўчая ўлада|выканаўчай ўладайуладай]]. З 2179 членаў ТВК толькі 67 ('''3%''') прадстаўлялі партыі, з 78 407 членаў УВК — толькі 172 ('''0,2%''').
 
=== Улік выбаршчыкаў ===
На [[4 верасня]] ў спіс для галасавання ўнеслі 7 221 434 выбаршчыкаў. Пры агалошванні вынікаў выбараў ЦВК абвясціла аб наяўнасці ў спісе 7 356 343 выбаршчыкаў. У дзень выбараў колькасць выбаршчыкаў узрасла на амаль 108 тысячаўтысяч, у тым ліку на 32 тысячы ў [[Мінск]]у.
 
=== Улік вылучэнцаў ===
Для збору неабходных для рэгістрацыі вылучэнца 100 000 тысячаўтысяч подпісаў ЦВК зарэгістравала 22 ініцыятыўныя групы. 16 з іх падалі сабраныя подпісы на праверку ў выбарчыя камісіі. [[14 жніўня]] рэгістрацыю ў ЦВК прайшлі:
* [[Сяргей Гайдукевіч]], старшыня [[Ліберальна-дэмакратычная партыя, Беларусь|Ліберальна-дэмакратычнаедэмакратычнай партыі]];
* [[Уладзімір Ганчарык]], старшыня [[Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі|Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі]];
* [[Сямён Домаш]], былы старшыня выканкаму [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]];
Радок 23:
 
== Выбарчая кампанія і вяшчанне ==
Вылучэнцам дазвалялася выкарыстоўваць у агітацыі толькі сродкі агульнага выбарчага фонду. Афіцыйная кампанія пачалася 14 жніўня пасля ўліку вылучэнцаў. [[3 верасня]] ў Мінску адбылася сустрэча Ганчарыка з трыма тысячамі выбаршчыкаў, а [[4 верасня]] — сустрэча Лукашэнкі з 2,5 тысячамі выбарцаўвыбаршчыкаў. Лукашэнка пагражаў выслаць з краны кіраўніка кансультатыўна-назіральнай групы [[АБСЕ]] і звінаваціў краіны «спелага народаўладдзя» ў «нападзе» на Беларусь, што стрымлівае гаспадарчае развіццё краіны. Старшыня ЦВК [[Лідзія Ярмошына]] заявіла, што параза на выбарах Лукашэнкі для яе была б «асабістай трагедыяй». Назіраўся пераслед апазыцыіапазіцыі і назіральнікаў: адымалася офіснае абсталяванне і агітацыйныя матэрыялы. З [[13 жніўня]] паводле закону забаранялася публікаваць вынікі грамадскіх апытанняў. Аднак [[30 жніўня]] дзяржаўная «[[Народная газета]]» надрукавала вынікі апытання, што ўказвала на «гарантаваную перамогу Лукашэнкі ў першым туры (65-70%)».
 
У краіне панавала дзяржаўнае вяшчанне. [[Першы нацыянальны тэлеканал|БТ]] і «Народная газета» распаўсюдзілі інтэрвіюінтэрв'ю дэпутата [[Расія|расійскай]] [[Дзяржаўная Дума|Дзяржаўнай Думы]] [[Уладзімір Жырыноўскі|Уладзіміра Жырыноўскага]], які абвінаваціў Гайдукевіча ў неправамерных дзеяннях. [[27 жніўня]] Назіральны савет па інфармацыйных спрэчках пры ЦВК задаволіў скаргу Гайдукевіча супраць БТ і «Народнай газеты» і забавязала іх даць кандыдату бясплатны эфірны час і газэтнуюгазетную плошчу для абвяржэння. Аднак [[28 жніўня]] БТ ізноў паказала інтэрвіюінтэрв'ю расейскагарасійскага палітыка. На пачатку выбарчай кампаніі друкарня «[[Мэджык]]», дзе выдаваліся няўрадавыя [[Газета|газеты]], прыпыніла дзейнасць да змены кіраўніка на праўладнага, які спрыяў [[Цэнзура|цэнзуры]]. Перад выбарамі шэраг няўрадавых выданняў зазналі адыманне і крадзеж камп'ютарнага абсталявання, канфіскацыю газетных накладаў, закрыццё рэдакцыйных сядзіб, [[затрыманне]] журналістаў і цэнзуру. [[31 жніўня]] «Предпринимательская газета» выйшла з «белымі плямамі» на першай паласе, а «[[Народная воля]]» — 5 і 8 верасня. [[6 верасня]] [[Беларуская асацыяцыя журналістаў]] выказала свой безвыніковы пратэст на гэтыя дзеянні [[Дзяржаўны камітэт друку|Дзяржаўнаму камітэту друку]].
 
== Назіранне ==
ЦВК зарэгістравала 21 887 назіральнікаў. Беларуская ініцыятыва «Незалежнае назіранне» здолела прыцягнуць да назірання за выбарамі больш як 10 тысяч чалавек. Каля 10 тысяч назіральнікаў выставіў [[Беларускі патрыятычны саюз моладзі]] разам з іншымі праўладнымі аб’яднаннямі ''Рэспубліканскага каардынацыйнага савета кіраўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў'' ([[РКСКППГА]]). У красавіку старшыня [[Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь|Камітэту дзяржаўнай бяспекі]] заявіў, што «міжнародная дапамога ў падрыхтоўцы назіральнікаў за выбарамі была вярбоўкаювярбоўкай выведнікаўразведчыкаў» і прыгразіў пераследам яе арганізатарам. [[8 верасня]] ЦВК пазбавіла ўліку каля 2 тысяч назіральнікаў ад [[Вясна, грамадскае аб’яднанне|грамадскага аб’яднання «Вясна»]] і каля тысячы назіральнікаў ад [[Фонд імя Льва Сапегі|Фонду імя Льва Сапегі]], што былі аднымі з найбольшых удзельнікаў у «Незалежным назіранні». Беларуская ініцыятыва «Незалежнае назіранне» ладзіла на 500 выбарчых участках паралельны падлік галасоў, які старшыня ЦВК назвала «[[шарлатан]]ствам». [[Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь|Міністэрства юстыцыі]] забараніла праводзіць апытанні выбаршчыкаў на выхадзе з участкаў. Назіральнікам забаранялася знаходзіцца каля сталоў выдачы бюлетэняў<ref>[http://www.osce.org/item/1429.html?lc=BE Заява аб папярэдніх выніках і заключэннях Міжнароднай місіі па абмежаваным назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі 9 верасня 2001 года] // Сайт [[Арганізацыя па бяспецы і супрацы ў Еўропе|Арганізацыі па бяспецы і супрацы ў Еўропе]]. [[10 верасня]] [[2001]]</ref>. У дзень выбараў на выбарчыя ўчасткі [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]] не дапусцілі траціну з 350 назіральнікаў, што ўваходзілі ў «Незалежнае назіранне».
 
ЦВК таксама акрэдытавала 717 замежных назіральнікаў з 45 краін, што прадстаўлялі 13 [[Міжнародная арганізацыя|міжнародных арганізацый]]. Большасць з іх аб’ядналася ў Міжнародную місію па абмежаваным назіранні за выбарамі. Астатнія прадстаўлялі Таварыства выбарчых служачых Усходняй і Сярэдняй Еўропы, а таксама МіжпарляменцкіМіжпарламенцкі сход [[СНД]]. [[24 жніўня]] прадстаўнік праўладнага РКСКППГА Міхайла Вобразаў заявіў, што замежныя назіральнікі «ліюць бруд на вынікі нашых выбараў» і «нашая задача палягае ў тым, каб іх спыніць».
 
== Скаргі ==
Да дня выбараў 136 скарг паступіла ў ЦВК, якая іх усе адхіліла. 70 скарг атрымалі выбарчыя камісіі ніжэйшага роўню і органы пракуратуры. [[10 верасня]] Ганчарык, [[Беларускі ХельсінскіХельсінкскі камітэт]] і «Незалежнае назіранне» падалі ў ЦВК скаргі з патрабаваннем скасаваць вынікі датэрміновага галасавання па прычыне яго «шырокай фальсіфікацыі». ЦВК адхіліла ўсе тры скаргі [[14 верасня]]. [[23 верасня]] Ганчарык падаў скаргу ў [[Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь|Вярхоўны суд]], якую той адхіліў [[27 верасня]].
 
== Галасаванне і падлік галасоў ==
Падчас датэрміновага галасавання, што адбывалася з 4 па 8 верасня, скрыні для бюлетэняў не апячатваліся. Напрыканцы датэрміновага галасавання [[8 верасня]] ЦВК абвясціла, што ў датэрміновых выбарах узялі ўдзел '''14,7%''' выбаршчыкаў. У дзень выбараў назіральнікі ад «Незалежнага назірання» падвяргаліся затрыманням і пазбаўляліся допуску на выбарчыя ўчасткі [[Магілёўская вобласць|МагілёўскаеМагілёўскай вобласці]].
 
== Вынікі ==