Манумент Перамогі (Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+ 5 categories using HotCat
Радок 44:
 
== Гісторыя ==
Спачатку размясціць велічны помнік Перамогі ў [[Вялікая Айчынная вайна|ВАвВялікай Айчыннай вайне]] уў [[Мінск]]у планавалася ў іншым месцы. Манумент, згодна з зацверджанымі афіцыйна ўмовамі конкурсу, абвешчанага ў [[1946]] годзе, павінны былі збудаваць «на Галоўнай плошчы цэнтральнага ансамбля горада». А вакол гэтай плошчы павінны былі паўстаць адміністрацыйныя будынкі. Ужо існуючыя аб’екты (будынак Цэнтральнага камітэта КП(б)Б, акруговы [[Дом афіцэраў, Мінск|Дом афіцэраў]] і [[Аляксандраўскі сквер, Мінск|сквер]]) уключаліся да зноў створанага ансамбля. Такім чынам, спачатку манумент павінен быў быць збудаваным прыкладна ў раёне [[Кастрычніцкая плошча, Мінск|Кастрычніцкай плошчы]]. Аднак, першапачатковая задума была зменена — планаваную вышыню помніка 48 метраў паменшылі аж на 10 метраў, а плануемы матэрыял абеліска белы [[мармур]] быў зменены на шэры граніт<ref>[http://minsk-old-new.com/minsk-2713.htm Плошча Перамогі (Мінск)] на [http://minsk-old-new.com/ ''www.minsk-old-new.com'' («Мінск стары і новы. Мінск на фотаздымках.», + інфо)] {{ref-ru}}</ref>.
 
У 1950 годзе Упраўленне па справах архітэктуры пры СМ БССР абвясціла конкурс на стварэнне праекта помніка-манумента воінам і партызанам. Удзел у конкурсе прынялі 70 архітэктараў і скульптараў [[Горад Масква|Масквы]], Ленінграда, Мінска, [[Горад Рыга|Рыгі]] і іншых гарадоў. Першая прэмія была прысуджана праекту пад дэвізам «Беларусь» архітэктараў-мастакоў з Мінска Г. В. Заборскага і В. А. Караля.
 
Па словах Г. Заборскага, ідэя помніка ўзнікла яшчэ ў [[1942]] годзе, паколькі яго стваральнік цвёрда быў упэўнены ў перамозе СССР у вайне. Непасрэдна да ўсталявання манумента на плошчы знаходзіўся сімвалічны камень, абгароджаны вісячымі ланцугамі на 4 невялікіх слупах.
Радок 56:
У дзень 17-годдзя з дня вызвалення Мінска [[3 ліпеня]] [[1961]] года ў падножжа манумента Перамогі быў запалены Вечны агонь.
 
[[9 мая]] [[1992]] года праваахоўныя органы, падпарадкаваныя старшыні Савета міністраў [[Вячаслаў Кебіч|Вячаславу Кебічу]], не прапусцілі ўскласці кветкі да манумента ў час афіцыйнай цырымоніі калону партыі [[Беларускі народны фронт «Адраджэньне»|БНФ]], на чале якой ішлі [[Спіс дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання|дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларусі]] [[Сяргей Навумчык]] і [[Зянон Пазняк]], а таксама пісьменнік-франтавік [[Васіль Быкаў]]. [[3 ліпеня]], у дзень 50-годдзя вызвалення Беларусі ад нацысцкай акупацыі, сітуацыя паўтарылася. Сярод тых ветэранаў, каго не прапусцілі да помніка апынуўся і яго аўтар — архітэктар [[Георгій Заборскі]], пра што ён пазней выказаўся так<ref name="svaboda">[https://www.svaboda.org/a/25378116.html Як Быкава не пускалі на плошчу Перамогі]</ref>:
{{цытата|Я быў тройчы паранены, чацвёртую рану мне нанеслі тут. Хто і чаму вырашыў не пускаць мяне да помніка, які я ствараў сваім сэрцам?}}
 
Радок 64:
Манумент Перамогі узведзены ў цэнтры горада — па сярэдзіне [[Плошча Перамогі, Мінск|плошчы Перамогі]], і з’яўляецца, такім чынам, цэнтрам вялікага архітэктурнага ансамбля. Манумент добра праглядаецца з многіх кропак прылеглага раёна і паркаў каля ракі [[Рака Свіслач, прыток Бярэзіны|Свіслач]]<ref>''Минск. Монумент Победы'' // у кн. Белоруссия, Литва, Латвия, Эстония. Справочник-пуеводитель. (серия: «Памятники искусства Советского Союза»), М.: Искусство, Эдицион Лейпциг, стар. 356 {{ref-ru}}</ref>.
 
Аўтары помніка — архітэктары [[Г. У. Заборскі|Георгій Заборскі]], [[У. А. Кароль|УлазімірУладзімір Кароль]], скульптары [[Заір Азгур]], [[Андрэй Бембель]], [[А. К. Глебаў|Аляксей Глебаў]], [[Сяргей Іванавіч Селіханаў|Сяргей Селіханаў]]
 
Мінскі Манумент Перамогі ўяўляе сабой чатырохгранны абеліск вышынёй 38 метраў, абліцаваны шэрым [[граніт]]ам і завершаны [[Ордэн Перамогі|Ордэнам «Перамогі»]], выкананым у [[Бронза|бронзе]] і [[смальта]]вай [[Мазаіка|мазаіцы]].
Радок 79:
* ''Минск. Монумент Победы'' // у кн. Белоруссия, Литва, Латвия, Эстония. Справочник-пуеводитель. (серия: «Памятники искусства Советского Союза»), М.: Искусство, Эдицион Лейпциг, стор. 356 {{ref-ru}}
 
{{Плошча Перамогі, Мінск}}
{{Славутасці Мінска}}
 
[[Катэгорыя:Плошча Перамогі (Мінск)]]
[[Катэгорыя:Помнікі Мінска]]
[[Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны]]
[[Катэгорыя:Абеліскі Беларусі]]
[[Катэгорыя:1954 год у Мінску]]
[[Катэгорыя:Творы Заіра Азгура]]
[[Катэгорыя:Творы Андрэя Бембеля]]
[[Катэгорыя:Творы Аляксея Глебава]]
[[Катэгорыя:Творы Сяргея Селіханава]]
[[Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Георгія Заборскага]]
[[Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Уладзіміра Караля]]