Бульвар Касманаўтаў (Брэст): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Бульвар Касманаўтаў''' — [[бульвар]] у цэнтральнай частцы [[Брэст]]а. Названы ў [[1979]] годзе ў гонар савецкіх касманаўтаў. Працягласць каля 1600 м — ад [[праспект Машэрава (Брэст)|праспекта Машэрава]] да [[вуліца Арджанікідзэ (Брэст)|вуліцы Арджанікідзэ]]. Узнік у канцы XIX стагоддзя. Ранейшыя назвы — вуліцы '''Слабадская''', '''Шырокая''' ў XIX — пачатку XX стст., з 1921 па 1939 гг. — '''Яна Сабескага''', у гонар [[Ян Сабескі|польскага караля і вялікага князя літоўскага]], з 1939 па 1941 гг. — '''імя Леніна'''. Падчас нямецкай акупацыі — Брайтэрштрасэ (ням. — Шырокая), з 1944-га да 1979-га — Леніна.
   
На скрыжаванні бульвара і [[Праспект Машэрава (Брэст)|праспекта Машэрава]] ў [[1978]] годзе ўстаноўлены [[Бюст П. І. Клімука (Брэст)|бюст Пятра Ільіча Клімука]] — першага беларускага касманаўта, двойчы Героя Савецкага Саюза.
 
Да 1950-х гадоў бульвар забудоўваўся 1-павярховымі драўлянымі дамамі, з 1960-х — 4- і 5-павярховымі, у 1970-х — 9-павярховымі з убудаванымі памяшканнямі для гандлёвага і бытавога абслугоўвання. Архітэктурна-мастацкае аблічча бульвара вызначае сфармаваны ў 1979 годзе [[Ансамбль жылых дамоў па бульвары Касманатаў (Брэст)|ансамбль жылых дамоў]]. Зараз на бульвары Касманаўтаў размешчаны [[Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага|абласная бібліятэка імя А. М. Горкага]], [[Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна]], кніжныя і прадуктовыя крамы, СШ № 3.
 
== Літаратура ==
* {{крыніцы/ЭДГБ|Брэст}}