Паўночная Карэя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 95:
 
== Гісторыя ==
{{main|Гісторыя Карэі|Гісторыя КНДР}}
Слядам чалавека на карэйскай зямлі каля паўмільёна гадоў. Самыя старыя ўзоры керамікі датуюцца 8000 гадамі да н.э. За прыблізна 2000 гадоў да нараджэння Хрыста адбыўся пераход да бронзы, за 700 – да жалеза. Згодна з сярэднявечным летапісам [[Самгук юса]], у 2333 да н.э. ў паўночнай Карэі і Манчжурыі з'явілася дзяржава Качасон (Старажытны Часон), аднак большасць вучоных ставяцца да такой старой даты скептычна. З прыходам захопнікаў з Кітая каля 1100 годза да н.э. пачынаецца перыяд Часон Кіджа, таксама напаўміфічны. І толькі ў VII ст.да н.э. пачынаюцца задакументаваныя старонкі гісторыі Качасона. У ІІІ ст на поўдні паўвострава паўстае незалежная дзяржава [[Чынгук]]. Блізу канца I cт. да н.э. Качасон трапляе пад уладу [[Дынастыя Хань|ханьскага Кітая]].
 
У выніку [[Першая япона-кітайская вайна|Першай япона-кітайская вайны]]1894–1895 Кітай адмовіўся ад прэтэнзій на Карэйскі паўвостраў. [[|Руска-японская вайна|Пасля Руска-японскай]] вайны ў 1910 Карэя адышла Японія, што стала рэгіянальнай сілай. Японцы прыцяснялі карэйскую мову і традыцыі, а эканоміку развівалі ў патрэбным сабе накірунку. Карэйскія патрыёты (сярод іх быў і [[Кім Ір Сен]]) ўзняліся на барацьбу, узяўшы на ўзбраенне партызанскія метады. Найбольшым было супраціўленне блізу мяжы з Кітаем. Японскі каланіяльны рэжым працягваўся да 1945.
 
У жніўні 1948 года ў Паўночнай Карэі адбыліся выбары ў Вярхоўны Народны Сход, які [[9 верасня]] [[1948]] года абвясціў стварэнне КНДР, прыняў канстытуцыю і сфарміраваў урад на чале з [[Кім Ір Сен]]ам. Імкнучыся да пашырэння сацыялістычнай сістэмы на ўсёй тэрыторыі Карэі, улады КНДР пачалі [[Вайна ў Карэі|Карэйскую вайну 1950-53]]. 27 ліпеня 1953 года варагуючыя бакі падпісалі пагадненне аб спыненні агню, мірнага ж дагавора не заключана дагэтуль. Пасля заканчэння Карэйскай вайны Кім Ір Сен усталяваў у краіне аўтарытарны рэжым. З пачатку 1970-х гадоў паміж КНДР і Рэспублікай Карэя ажыццяўляюцца кантакты з мэтай урэгулявання ўзаемаадносін і ўз'яднання краіны. У снежні 1991 года падпісана Пагадненне аб прымірэнні, ненападзе, супрацоўніцтве і абменах, у лютым 1992 года — Сумесная дэкларацыя аб дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава (скасаваны Паўднёвай Карэяй у сувязі з адмовай КНДР ад міжнароднай інспекцыі яе ядзерных аб'ектаў. Пасля смерці Кім Ір Сена (1994) афіцыйным пераемнікам стаў яго сын [[Кім Чэн Ір]]. Пасля смерці Кім Чэн Іра кіраўніком дзяржавы стаў ягоны сын [[Кім Чэн Ын]].