Бульвар Шаўчэнкі (Брэст): Розніца паміж версіямі

Брэст
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Бульвар Шаўчэнкі''' — бульвар у цэнтральнай частцы Брэста, працягласць (ад праспек...'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:17, 22 мая 2019

Бульвар Шаўчэнкі — бульвар у цэнтральнай частцы Брэста, працягласць (ад праспекта Машэрава да моста праз раку Мухавец) 700 метраў. Названы ў 1961 годзе ў гонар класіка украінскай літаратуры Тараса Шаўчэнкі. Разам з бульварам Касманаўтаў утварае адну з галоўных магістраляў, якае перасякае цэнтр горада з поўначы на ​​поўдзень.

Першыя пабудовы на сучасным бульвары з’явіліся ў канцы XIX стагоддзя, у той час гэта была ўскраіна горада. Да 1950-х гадоў тут пераважала прыватная забудова сядзібнага тыпу. У 1960-я гады бульвар забудаваны 5 і 6-павярховымі жылымі дамамі з убудаванымі прадпрыемствамі гандлю і грамадскага харчавання. На скрыжаванні з Набярэжнай Францыска Скарыны паабапал бульвара ў 1961 годзе ўзведзены два першыя ў Брэсце 9-павярховыя дамы.     На бульвары размяшчаюцца ААТ «Будаўнічы трэст № 8», Цэнтральная гарадская бібліятэка ім. А. С. Пушкіна, крама «Дываны», кнігарня «Мастацтва» і шэраг іншых гандлёвых аб’ектаў. У 1971 годзе пабудаваны 8-павярховы корпус ПУП «Брэсттурыст» (гасцініца «Беларусь»).     У 2002 годзе на скрыжаванні з Набярэжнай Францыска Скарыны ўсталяваны бронзавы бюст Тараса Шаўчэнкі — дар украінскага народа берасцейцам.