Аляксандр Карлавіч Ельскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленне спасылак
Радок 114:
Аляксандр Ельскі стаў першым сапраўдным беларускім энцыклапедыстам: напісаў з 1890-ых гг. звыш 10 тыс. гістарычна-краязнаўчых артыкулаў пра Беларусь для грунтоўных і шматтыражных польскіх «Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краін» (1880—1902) і «Вялікай усеагульнай ілюстраванай энцыклапедыі», у тым ліку такія грунтоўныя і аб'ёмістыя артыкулы ў сёмым томе (1892 г.) «Вялікай усеагульнай ілюстраванай энцыклапедыі» як «Беларусь», «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура і бібліяграфія»<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 450; ''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 59.</ref>. Свае нарысы па гісторыі беларускай літаратуры пачынаў ад пражскіх выданняў [[Францішак Скарына|Францішка Скарыны]] ў XVI ст.<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 60.</ref> Менавіта Аляксандр Ельскі першы ў [[Расійская імперыя|Расійскай Імперыі]] заняўся ўсебаковым і сапраўды навуковым даследаваннем адначасова гісторыі, мовы, літаратуры, матэрыяльнай культуры, сельскай гаспадаркі, прамысловасці, этнаграфіі [[Беларусы|беларусаў]] як самастойнага народа ў славянскім свеце — усебакова асэнсаваў развіццё беларускай мовы і літаратуры, папулярызаваў развіццё беларускамоўнай культуры, стаў сапраўдным аўтарам ідэалогіі суб'ектнасці [[Беларусы|беларусаў]] і беларусацэнтрычнай канцэпцыі гісторыі народа<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 448, 450—453, 456, 457, 462.</ref><ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 59.</ref>. Ён прысвяціў гэтым даследаванням больш чым паўстагоддзя і стаў сапраўдным патрыярхам прафесійнага [[беларусазнаўства]] ў канцы XIX — пачатку XX ст.<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 448.</ref>
 
[[File:Dokšycy, Rynak, Trajecki. Докшыцы, Рынак, Траецкі (A. Jelski, 1891).jpg|thumb|Выява званіцы ў [[горад Докшыцы|Докшыцах]] — аўтар Аляксандр Ельскі. Надрукаваны ў 1909 г. у кнізе [[Зыгмунт Глогер|Зыгмунта Глогера]] «Драўлянае будаўніцтва і вырабы з дрэва ў былой Польшчы»]]
З 1880-ых гг. Аляксандр Ельскі настойліва наладжваў і выкарыстоўваў кантакты для збору помнікаў беларускага і беларускамоўнага пісьменства. Аляксандр Ельскі быў сябрам і першым біёграфам пісьменніка [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча]] (апублікаваў у часопісе «Kraj» першую падрабязную біяграфію Марцінкевіча)<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 61.</ref>. Менавіта ў Ельскага аказалася захаваная частка архіва Дуніна-Марцінкевіча — рукапісы са славутага [[куфар|куфра]] (які ў доме Дуніна-Марцінкевіча бачыў у час вучобы [[Ядвігін Ш.]]), у тым ліку рукапісы камедый «Залёты» і «[[Пінская шляхта]]»<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 446.</ref>. Ельскі перапісваўся з многімі пісьменнікамі і журналістамі (напрыклад, захавалася каля 5000 лістоў ад [[Адам Ганоры Кіркор|Адама Кіркора]] да Ельскага<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 56.</ref>). Пра сваю мэтанакіраванасць пошукаў і збораў помнікаў беларускамоўнага пісьменства Ельскі, напрыклад, адзначыў у сваім лісце ад 18 (30) ліпеня 1884 г. да [[Вінцэнт Каратынскі|Вінцэнта Каратынскага]]: ''«Я збіраю ўсе творы [[Беларуская літаратура|нашай літаратуры]], напісаныя на [[Беларуская мова|беларускай гаворцы]], а ў сувязі з тым, што не маю прыгожага верша Вашага з года 1858 у гонар [[Аляксандр II, імператар расійскі|Аляксандра II]]<ref>У 1858 г. расійскі імператар [[Аляксандр II, імператар расійскі|Аляксандр II]] наведаў [[горад Вільнюс|Вільню]], куды з той нагоды прыехала шмат мясцовых каталіцкіх дваран на сустрэчу.</ref> <…>, перадайце мне яго, за што застануся Вам удзячны назаўсёды»''<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 446.</ref>. Быў знаёмы з арыгінальнай паэзіяй і перакладамі [[Янка Лучына|Янкі Лучыны]]<ref name="Аляксандр Ельскі"/><ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 61.</ref>. У маёнтку Аляксандра Ельскага ў Замосці бывалі ў свой час славутыя тады вучоныя браты Катарбінскія, [[Марыян Здзяхоўскі]], [[Міхал Адольфавіч Федароўскі|Міхал Федароўскі]], антраполаг [[Юліян Талька-Грынцэвіч]], мастак [[Генрых Уладзіслававіч Вейсенгоф|Генрых Вейсенгоф]] і інш. На адрас Аляксандра Ельскага ішлі лісты, пасылкі, бандэролі з многіх гарадоў. Сучаснікі ўспаміналі, што Ельскі праводзіў за пісьменным сталом па 12 гадзін у суткі, быў педантам ва ўсім, нумаруючы нават уласную шматлікую карэспандэнцыю<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 57.</ref>. Шмат год вёў свой дзённік<ref>''Марачкіна, І.'' Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 65.</ref>.