Цыганы на Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: дэталі ёсць вышэй
Радок 19:
Каля 100 цыганоў былі затрыманы ў [[Магілёў|Магілёве]] 16 траўня 2019 года пасля [[Гібель Яўгена Патаповіча|гібелі міліцыянера Я. Патаповіча]], многіх з іх пратрымалі за кратамі да 19 траўня. Старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» [[Алесь Бяляцкі]] адзначыў, што затрыманні ў Магілёве адбываліся выключна па нацыянальнай прыкмеце, і, па шматлікіх сведчаннях відавочцаў і ахвяраў, гэта суправаджалася выкарыстаннем фізічнай сілы, абразамі і запалохваннямі<ref>[http://spring96.org/be/news/92992 spring96.org]</ref>. Пераслед цыганоў адбываўся і ў іншых рэгіёнах Беларусі, так, у [[Гомель|Гомелі]] была затрымана кіраўніца ўстановы па адаптацыі цыганоў «Рамано дром» («Цыганская дарога») Вольга Нячаева<ref>[https://www.svaboda.org/a/29956963.html svaboda.org]</ref>. Тады ж старшыня грамадскага аб’яднання «Беларуская дыяспара цыганоў» Алег Казлоўскі заявіў, што грамадзян цыганскай нацыянальнасці рэгулярна затрымліваюць для праверак, аглядаюць, абшукваюць без аніякіх падставаў<ref>[https://www.svaboda.org/a/29952627.html svaboda.org]</ref>.
 
23 мая па даручэнні галавы дзяржавы кіраўнік [[Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь|Адміністрацыі Прэзідэнта]] [[Наталля Качанава]] ў Магілёве сустрэлася з прадстаўнікамі мясцовай цыганскай дыяспары. Падставай для размовы сталі скаргі, агучаныя ў сродках масавай інфармацыі, на парушэнні ў ходзе праверачных мерапрыемстваў па факце гібелі інспектара ДПС ЯўгенаЯ. Патаповіча. Наталля Качанава заЗа сітуацыю, што здарылася, прадстаўнікам мясцовай дыяспары прынесла яна прабачэнні, «''калі сапраўды ў час расследавання абставін справы мелі месца факты некарэктных дзеянняў''». Таксама яна акцэнтавала ўвагу, што па ўсіх скаргах і зваротах будуць праведзены разборы, і асабліва адзначыла, што міжэтнічны мір і згода ў Беларусі з’яўляюцца безумоўным прыярытэтам<ref>[https://blr.belta.by/society/view/kachanava-pa-daruchenni-prezidenta-sustrelasja-u-magileve-z-pradstaunikami-tsyganskaj-dyjaspary-78321-2019/ blr.belta.by]</ref>.
 
== Колькасць ==