Вялікабрытанія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 498:
 
[[Файл:Fawley Oil Refinery.jpg|thumb|Нафтаперапрацоўчы завод пад [[Саўтгемптан]]ам]]
Энергетыка Вялікабрытаніі практычна цалкам грунтуецца на ўласных паліўных рэсурсах. Па запасах першасных крыніц энергіі (нафта, вугаль, прыродны газ) Альбіён займае першае месца ў Еўропе (без Расіі). У 2018 здабывалася 1 млн барэляў нафты штодзень — 2-е месца ў Еўропе пасля Нарвегіі. Больш за 60 % [[нафта|нафты]], якая здабываецца з радовішчаў на шэльфе Паўночнага мора, паступае на экспарт. На тэрыторыі краіны знаходзіцца некалькі буйных вугальных басейнаў. Як вынік, дамінуючае становішча ў электраэнергетыцы Вялікабрытаніі займаюць [[цеплавыяЦеплавая электрастанцыіэлектрычная станцыя|ЦЭС]]. Здабыча каменнаа вугалю, што дасягнула піку ў гады Першай сустветнай вайны, да пачатку ХХІ стагоддзя значна скарацілася. У 2010-м Вялікабрытнанія здабыла 18 млн тон вугалю, у 2013 — 13 млн тон. У 2015 была закрыта апошняя глыбокая вугальная шахта.
 
Металургія, якая некалі адыгрывала вырашальную ролю ў структуры прамысловасці, сёння страціла сваё значэнне. Выкарыстанне пераважна імпартнай сыравіны абумовіла зрух вытворчасці ў прыморскія раёны. Алюмініевая прамысловасць Вялікабрытаніі сканцэнтравана паблізу ГЭС у Шатландыі.
Радок 509:
У [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадарцы]] пераважае малочнае і мяса-малочная жывёлагадоўля і беконная свінагадоўля; мяса-шарстная авечкагадоўля. Раслінаводства, якое вырабляе пераважна кармы, мае абслугоўваючае значэнне. Прыкладна 1/3 ворных угоддзяў занята сеянай травой і столькі ж — збожжавымі культурамі. Вырошчваюць пераважна [[ячмень]], [[пшаніца|пшаніцу]], [[цукровыя буракі]], [[авёс]], [[бульба|бульбу]].
 
На развіццё транспарту Вялікабрытаніі вызначальны ўплыў аказала яе астраўное становішча. Вядучую ролю ў ім адыгрывае марскі транспарт, які забяспечвае 90 % усіх грузаперавозак як унутры краіны, так і ў гандлі з іншымі краінамі. Найбуйнейшыя марскія парты Вялікабрытаніі — Лондан, [[Ліверпуль]], [[СаўтгэмптанСаўтгемптан]].
Міжнародныя пасажырскія перавозкі забяспечваюцца пераважна авіяцыйным транспартам. Перавозкі грузаў і пасажыраў унутры краіны ажыццяўляюцца аўтамабільным і, у меншай ступені, чыгуначным транспартам. Роля чыгуначнага транспарту ў перавозцы пасажыраў істотна ўзрасла пасля будаўніцтва [[Еўратунэль|Еўратунэля]], які злучыў Вялікабрытанію з французскім узбярэжжам мацерыка.