Вялікабрытанія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 489:
{{main|Эканоміка Вялікабрытаніі}}
[[File:Banco de Inglaterra, Londres, Inglaterra, 2014-08-11, DD 141.JPG|thumb|[[Банк Англіі]], [[Лондан]]. Па ягоным узоры працуе большасць цэнтральных банкаў свету]]
Вялікабрытанія — высокаразвітая постіндустрыяльная краіна, буйны пастаўшчык прамысловай прадукцыі на сусветны рынак і буйны экспарцёр капіталу (пераважна ў развітыя краіны). Па агульным аб'ёме ВУП у Еўропе саступае толькі [[Германія|Германіі.]] ВУП на душу насельніцтва складае 45 500 [[долар ЗША|долараў]] (2018). На сферу паслуг прыходзіцца 79 % аб'ёму ВУП.<ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/uk.html</ref> У шматгаліновай прамысловасці вядучую ролю адыгрываюць сучасныя галіны: складанае і навукаѐмістае машынабудаванне, хімічныя вытворчасці. Сельская гаспадарка адрозніваецца высокім узроўнем прадукцыйнасці працы і выкарыстаннем інтэнсіўных тэхналогій.
 
Эканоміка краіны рынкавая, з частковым дзяржаўным рэгуляваннем. Ролю міністэрства фінансаў адыгрывае Скарбніца яе Вялікасці (Her Majesty's Treasury). Грашовая адзінка — [[фунт стэрлінгаў]] = 100 [[пені|пенсаў]] — трэцяя пасля даляра і еўра [[рэзервовая валюта]]. Банкі [[Шатландыя|Шатландыі]] і [[Паўночная Ірландыя|Паўночнай Ірландыі]] маюць права выпускаць уласную валюту пры ўмовах яе забеспячэння адпаведнай колькасцю фунтаў. Нягледзячы на развітую эканоміку, паводле дадзеных ААН (2017), ва ўмовах скарачэння сацыяльных выдаткаў каля 14 млн брытанцаў жывуць у беднасці, з іх больш за 1,5 млн — у галечы.<ref>https://www.jrf.org.uk/report/destitution-uk-2018</ref> Знешняя запазычанасць у 2018 складае 8,5 млн даляраў — 2-е месца ў свеце пасля ЗША, гэта найвышэйшы % да ВУП пасля [[Ісландыя|Ісландыі]] ды [[Люксембург]]а.<ref>https://www.ons.gov.uk/economy/nationalaccounts/balanceofpayments/timeseries/zaus/ukea</ref>
 
[[File:City of London skyline from London City Hall - Sept 2015 - Crop Aligned.jpg|thumb|left|Лонданскі Сіці]]
Радок 510:
У [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадарцы]] занята 1,6 % эканамічна актыўнага насельніцтва, вырабляецца 60 % патрэбных прадуктаў. Дзве траціны галіны прыпадае на жывёлагадоўлю: малочная і мяса-малочная жывёлагадоўля і беконная свінагадоўля; мяса-шарстная авечкагадоўля. Раслінаводства, якое вырабляе пераважна кармы, мае абслугоўваючае значэнне. Прыкладна 1/3 ворных угоддзяў занята сеянай травой і столькі ж — збожжавымі культурамі. Вырошчваюць пераважна [[ячмень]], [[пшаніца|пшаніцу]], [[цукровыя буракі]], [[авёс]], [[бульба|бульбу]]. Традыцыйна важнай галіной застаецца рыбалоўства, хоць яго аб'ёмы скарачаюцца.
 
[[File:Autoroute M25.jpg|thumb|Лонданская кальцавая аўтадарога M25 каля аэрапорта [[Аэрапорт Хітроў|Хітроў]]. M25 — адзін з самых ажыўленых аўташляхоў у свеце]]
На развіццё транспарту Вялікабрытаніі вызначальны ўплыў аказала яе астраўное становішча. Вядучую ролю ў ім адыгрывае марскі транспарт, які забяспечвае 90 % усіх грузаперавозак як унутры краіны, так і ў гандлі з іншымі краінамі. Найбуйнейшыя марскія парты Вялікабрытаніі — Лондан, [[Ліверпуль]], [[Саўтгемптан]].
Міжнародныя пасажырскія перавозкі забяспечваюцца пераважна авіяцыйным транспартам. Найбуйнейшы міжнародны аэрапорт — Хітроў (80 млн пасажыраў у 2018 годзе). Перавозкі грузаў і пасажыраў унутры краіны ажыццяўляюцца аўтамабільным і, у меншай ступені, чыгуначным транспартам. Роля чыгуначнага транспарту ў перавозцы пасажыраў, што змяншалася ўсё ХХ стагоддзе, істотна ўзрасла пасля будаўніцтва [[Еўратунэль|Еўратунэля]], які злучыў Вялікабрытанію з французскім узбярэжжам мацерыка, а таксама прыватызацыі галіны ў 1994–1997. Сёння на востраве Вялікабрытанія больш за 16 тыс.км. чыгунак, яшчэ каля 300 км — у [[Паўночная Ірландыя|Паўночнай Ірландыі]].
 
Паслугі складаюць 45 % брытанскага экспарту: ІТ — 21 %, фінансавая дзейнасць і страхаванне — 15 %, турызм і транспарт — па 5 %. У групе экспартных тавараў вылучаюцца аўтамабілі і дэталі самалётаў, лекі, нафта і прадукты нафтаперапрацоўкі, алкагольныя напоі. Імпартуюцца аўтамабілі, тэлефоны і ноўтбукі, золата, прадукты харчавання. На паслугі прыпадае каля 25 % імпарту, пераважаюць ІТ-паслугі. Галоўныя партнёры — Германія, ЗША, [[Кітай]], Францыя, [[Нідэрланды]].<ref>http://atlas.cid.harvard.edu/explore/?country=81&partner=undefined&product=undefined&productClass=HS&startYear=undefined&target=Partner&tradeDirection=import&year=2016</ref> У 2017 гандлёвы абарот Вялікабрытаніі і Беларусі склаў $ 2656 млн з дадатным для Беларусі сальда. Аснову беларускага экспарту (2,4 млрд) складаюць нафтапрадукты, брытанскі імпарт у Беларусь — гэта пераважна рухаваікі, алкагольныя напоі, гербіцыды, лекі.<ref>http://uk.mfa.gov.by/ru/bilateral_relations/trade_economic/</ref>
 
== Культура ==