Вялікабрытанія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 491:
Вялікабрытанія — высокаразвітая постіндустрыяльная краіна, буйны пастаўшчык прамысловай прадукцыі на сусветны рынак і буйны экспарцёр капіталу (пераважна ў развітыя краіны). Па агульным аб'ёме ВУП у Еўропе саступае толькі [[Германія|Германіі.]] ВУП на душу насельніцтва складае 45 500 [[долар ЗША|долараў]] (2018). На сферу паслуг прыходзіцца 79 % аб'ёму ВУП.<ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/uk.html</ref> У шматгаліновай прамысловасці вядучую ролю адыгрываюць сучасныя галіны: складанае і навукаѐмістае машынабудаванне, хімічныя вытворчасці. Сельская гаспадарка адрозніваецца высокім узроўнем прадукцыйнасці працы і выкарыстаннем інтэнсіўных тэхналогій.
 
Эканоміка краіны рынкавая, з частковым дзяржаўным рэгуляваннем. Ролю міністэрства фінансаў адыгрывае Скарбніца яе Вялікасці (Her Majesty's Treasury). Грашовая адзінка — [[фунт стэрлінгаў]] = 100 [[пені|пенсаў]] — трэцяя пасля даляра і еўра [[рэзервовая валюта]]. Банкі [[Шатландыя|Шатландыі]] і [[Паўночная Ірландыя|Паўночнай Ірландыі]] маюць права выпускаць уласную валюту пры ўмовах яе забеспячэння адпаведнай колькасцю фунтаў. Нягледзячы на развітую эканоміку, паводле дадзеных ААН (2017), ва ўмовах скарачэння сацыяльных выдаткаў каля 14 млн брытанцаў жывуць у беднасці, з іх больш за 1,5 млн — у галечы.<ref>https://www.jrf.org.uk/report/destitution-uk-2018</ref> Знешняя запазычанасць у 2018 складае 8,5 млнтрлн даляраў — 2-е месца ў свеце пасля ЗША, гэтаі найвышэйшы % да ВУП пасля [[Ісландыя|Ісландыі]] ды [[Люксембург]]а.<ref>https://www.ons.gov.uk/economy/nationalaccounts/balanceofpayments/timeseries/zaus/ukea</ref>
 
[[File:City of London skyline from London City Hall - Sept 2015 - Crop Aligned.jpg|thumb|left|Лонданскі Сіці]]
Радок 501:
Энергетыка Вялікабрытаніі практычна цалкам грунтуецца на ўласных паліўных рэсурсах. Па запасах першасных крыніц энергіі (нафта, вугаль, прыродны газ) Альбіён займае першае месца ў Еўропе (без Расіі). У 2018 здабывалася 1 млн барэляў нафты штодзень — 2-е месца ў Еўропе пасля Нарвегіі. Больш за 60 % [[нафта|нафты]], якая здабываецца з радовішчаў на шэльфе Паўночнага мора, паступае на экспарт. На тэрыторыі краіны знаходзіцца некалькі буйных вугальных басейнаў. Як вынік, дамінуючае становішча ў электраэнергетыцы Вялікабрытаніі займаюць [[Цеплавая электрычная станцыя|ЦЭС]]. Здабыча каменнаа вугалю, што дасягнула піку ў гады Першай сустветнай вайны, да пачатку ХХІ стагоддзя значна скарацілася. У 2010-м Вялікабрытнанія здабыла 18 млн тон вугалю, у 2013 — 13 млн тон. У 2015 была закрыта апошняя глыбокая вугальная шахта.
 
Металургія, якая некалі адыгрывала вырашальную ролю ў структуры прамысловасці, сёння страціла сваё значэнне. У другой палове 2010-х Вялікабрытанія выплаўляе каля 7,5 млн тон сталі штогод, саступаючы нават [[Бельгія|Бельгіі]] і [[Польшча|Польшчы]]. Выкарыстанне пераважна імпартнай сыравіны абумовіла зрух вытворчасці ў прыморскія раёны. Алюмініевая прамысловасць Вялікабрытаніі сканцэнтравана паблізу ГЭС у Шатландыі.
 
[[File:British Airways A380-841 G-XLEA (16948377692).jpg|thumb|left|Маторы і крылы [[Airbus|Аэробусаў]] вырабляюцца на брытанскіх заводах]]