Эканоміка Вялікабрытаніі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 15:
Энергетыка Вялікабрытаніі практычна цалкам грунтуецца на ўласных паліўных рэсурсах. Па запасах першасных крыніц энергіі (нафта, вугаль, прыродны газ) Альбіён займае першае месца ў Еўропе (без Расіі). У 2018 здабывалася 1 млн барэляў нафты штодзень — 2-е месца ў Еўропе пасля Нарвегіі. Больш за 60 % [[нафта|нафты]], якая здабываецца з радовішчаў на шэльфе Паўночнага мора, паступае на экспарт. На тэрыторыі краіны знаходзіцца некалькі буйных вугальных басейнаў. Як вынік, дамінуючае становішча ў электраэнергетыцы Вялікабрытаніі займаюць [[Цеплавая электрычная станцыя|ЦЭС]]. Здабыча каменнаа вугалю, што дасягнула піку ў гады Першай сустветнай вайны, да пачатку ХХІ стагоддзя значна скарацілася. У 2010-м Вялікабрытнанія здабыла 18 млн тон вугалю, у 2013 — 13 млн тон. У 2015 была закрыта апошняя глыбокая вугальная шахта. У электраэнергетыцы, акрамя ЦЭС, значную ролю граюць АЭС. На 8 брытанскіх АЭС выпрацоўваецца каля 15 % электраэнергіі. Пры гэтым усе яны мусяць быць закрыты да 2030 года. Развіваецца альтэрнатыўная энергетыка — у 2017 14 % электраэнергіі было выраблена на ветраных фермах.
 
=== Металургія ===
Металургія, якая некалі адыгрывала вырашальную ролю ў структуры прамысловасці, сёння страціла сваё значэнне. У другой палове 2010-х Вялікабрытанія выплаўляе каля 7,5 млн тон сталі штогод, саступаючы нават [[Бельгія|Бельгіі]] і [[Польшча|Польшчы]]. Выкарыстанне пераважна імпартнай сыравіны абумовіла зрух вытворчасці ў прыморскія раёны. Алюмініевая прамысловасць Вялікабрытаніі сканцэнтравана паблізу ГЭС у Шатландыі.
 
=== Машынабудаванне ===
[[File:British Airways A380-841 G-XLEA (16948377692).jpg|thumb|left|Маторы і крылы [[Airbus|Аэробусаў]] вырабляюцца на брытанскіх заводах]]
Машынабудаванне забяспечвае каля 40 % кошту прадукцыі апрацоўчай прамысловасці. Развітая вытворчасць электронікі і электратэхнікі. Брытанскія фірмы спецыялізуюцца на вытворчасці сродкаў сувязі, турбін, аўтамабільных, авіяцыйных рухавікоў і электрарухавікоў. Другім у свеце вытворцам матораў з'яўляецца кампанія Rolls-Royce. Кампанія BAE Systems займае вядучыя пазіцыі ў абарончай авіябудаўнічай прамысловасці — стварае кампаненты знішчальнікаў Eurofighter Typhoon і F-35, трэніровачныя самалёты Hawk. Каля 29 000 тыс. чалавек занята ў касмічнай індустрыі. Развіта аўтамабілебудаванне: у 2017 было выраблена 1,75 млн аўтамабіляў.<ref>http://www.oica.net/category/production-statistics/</ref> Сярод славутых брытанскіх аўтамабільных брэндаў — [[Aston Martin]], [[Bentley]], [[Caterham Cars]], [[Daimler Motor Company|Daimler]], [[Jaguar]], [[Lagonda]], [[Land Rover]], [[Lotus]], [[McLaren Automotive|McLaren]], [[MG Cars|MG]], [[Mini (BMW)|Mini]], [[Morgan Motor Company|Morgan]] і [[Rolls-Royce Motor Cars|Rolls-Royce]].
Радок 38:
=== Гандаль з Беларуссю ===
У 2017 гандлёвы абарот Вялікабрытаніі і Беларусі склаў $ 2656 млн з дадатным для Беларусі сальда. Аснову беларускага экспарту (2,4 млрд) складаюць нафтапрадукты, брытанскі імпарт у Беларусь — гэта пераважна рухаваікі, алкагольныя напоі, гербіцыды, лекі.<ref>http://uk.mfa.gov.by/ru/bilateral_relations/trade_economic/</ref>
 
 
{{Зноскі}}