Заходне-Украінская Народная Рэспубліка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Эміграцыя: вікіфікацыя
Радок 89:
[[18 кастрычніка]] гэтага ж года ў Львове на сходах усіх украінскіх дэпутатаў аўстрыйскага парламента, украінскіх членаў галіцкага і букавінскага [[сойм]]аў, прадстаўнікоў палітычных партый Галічыны і Букавіны, духавенства і студэнцтва была ўтворана {{нп3|Украінская Нацыянальная Рада Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі|Украінская Нацыянальная Рада|uk|Українська Національна Рада Західноукраїнської Народної Республіки}} — палітычны прадстаўніцкі орган украінскага народа ў Аўстра-Венгерскай імперыі<ref>[http://www.uazakon.com/documents/date_5r/pg_ifwzxr.htm Статут Української Національної Ради, прийнятий у Львові 18 жовтня 1918 года]</ref>.
 
[[19 кастрычніка]] [[1918]] года Рада абвясціла ўкраінскую дзяржаву на ўсёй украінскай этнічнай тэрыторыі Галічыны, Букавіны і Закарпацця<ref>[http://www.uazakon.com/documents/date_5r/pg_ifwzxd.htm Проклямація Української Національної Ради від 19 жовтня 1918 года]</ref> (букавінцы падтрымалі абвяшчэнне незалежнасці на {{нп3|Букавінскае веча|букавінскім вечы|uk|Буковинське віче}}). Было прынятае рашэнне аб распрацоўцы дэмакратычнай [[канстытуцыя|канстытуцыі]], а таксама быў абраны [[прэзідэнт]] Украінскай Нацыянальнай Рады, якім стаў {{нп3|[[Яўген Петрушэвіч|Яўген Петрушэвіч|uk|Петрушевич Євген Омелянович}}]].
 
[[31 кастрычніка]] [[1918]] года ў Львове стала вядома пра прыезд у горада Польскай ліквідацыйнай камісіі (утворана [[28 кастрычніка]] [[1918]] года ў [[Кракаў|Кракаве]]), якая мусіла пераняць ад аўстрыйскага намесніка ўладу над Галічынай і далучыць яе да складу Польшчы. УНРада паставіла перад аўстрыйскім урадам пытанне пра перадачу ёй усёй паўнаты ўлады ў Галічыне і Букавіне. Аднак аўстрыйскі намеснік Галічыны генерал К. Гуйн адказаў катэгарычнай адмовай. Тады на вечаровым паседжанні УГВК (Украінскага Генеральнага Ваеннага Камісарыята) [[31 кастрычніка]] [[1918]] года было вырашана атрымаць уладу ў Львове ўзброеным шляхам.