Дзічына: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎top: вікіфікацыя, перанесена: рабчыкрабчык з дапамогай AWB
Радок 1:
'''Дзічына''' — птушкі і звяры, якіх здабываюць [[паляванне]]м і мяса якіх ідзе ў [[ежа|ежу]].
 
'''Дзічына''' падзяляюць на птушыную (баравую, ці лясную, вадаплаўную, балотную, палявую і стэпавую) і чатырохногую (пераважна [[зайцы]] і [[капытныя]]). На [[Беларусь|Беларусі]] водзяцца: з чатырохногай дзічыны — [[лось]], [[дзік]], [[алень]], [[казуля]], [[заяц-русак]]; з баравой — [[глушэц]], [[цецярук]], [[Рабчык (від птушак)|рабчык]], [[вяхір]], [[клінтух]], [[слонка]]; з вадаплаўнай — [[гусь|гусі]], [[качка|качкі]], [[паганка|паганкі]], [[крахаль|крахалі]], [[лысуха]]; з балотнай і лугавой — [[бакас]], [[дупель]], [[драч]], [[бугай]], [[кулік]]і, [[пастушка|пастушкі]] і [[чапля|чаплі]] і іншыя; з палявой і стэпавай — [[перапёлка]], [[шэрая курапатка]]. Паляванне на рэдкія, знікаючыя і асабліва [[Каштоўная дзічына|каштоўныя віды дзічыны]] забаронена або дазваляецца па ліцэнзіях ([[зубр]], лось, дзік, [[курапатка белая|белая курапатка]], казулі, [[алень высакародны]], глушэц).
 
Даўней багацце жывёльнага свету Беларусі дазваляла прывілеяваным пластам грамадства мець значна больш разнастайнае, чым сёння, меню: храпы і губы лася, зразы з аленіны, [[паляндвіца]] з [[сарна|сарны]], штука мяса з зубровай пячонкі, курапаткі “ў снезе” і г.д. задавальнялі патрэбу шляхты ў пысе і славе, але абумовілі ўрэшце рэшт рэзкае змяншэнне колькасці або знікненне многіх відаў жывёлы. Яшчэ ў [[XVII стагоддзе|XVII ст.]] быў цалкам вынішчаны [[Тур, жывёла|тур]]; у [[XIX стагоддзе|XIX ст.]] многія віды дробных птушак; ([[амялушка|амялушкі]], [[рабіннік]]і) былі пастаўленыя на мяжу знікнення.