Якуб Гейштар: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 43:
 
== Біяграфія ==
Скончыў [[Віленскі дваранскі інстытут]], вучыўся на юрыдычным факультэце [[Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт|Пецярбургскага ўніверсітэта]]. У якасці члена Ковенскага губернскага камітэта ўдзельнічаў у выпрацоўцы ўмоў сялянскай рэформы, у 1859 напісаў і выдаў за мяжой свой першы публіцыстычны твор — «Голас шляхціца да сваіх сабратаў пра сялянскую свабоду і ўласнасць». Па палітычных перакананнях падтрымліваў групоўку «белых», быў адным з кіраўнікоў «[[Белыя, паўстанне 1863—1864 гадоў|белай]]» партыі на беларуска-літоўскіх землях<ref name="БС"/>. Узначальваў [[Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы]], утвораны пасля сумнавядомага перавароту ў паўстанцкай арганізацыі.
 
Выступаў супраць Каліноўскага і іншых рэвалюцыйных дэмакратаў, які намагаліся павярнуць паўстанне на шлях аграрнай рэвалюцыі<ref name="БС"/>. Арыштаваны ў ліпені 1863 г. Спярша высланы ва Уфу, але затым вернуты для дадатковага следства і сасланы на 12 год катаргі ў Сібір. У 1872 г. вярнуўся на радзіму. Спярша жыў у Сувалках, пазней у Варшаве<ref name="БС"/>, дзе ў 1882 г. заклаў антыкварную кнігарню. Пакінуў пасля сябе ўспаміны — каштоўную крыніцу па гісторыі паўстання 1863—1864 гг.