Вялікабрытанія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 278:
==== Беларуска-брытанскія адносіны ====
{{main|Беларуска-брытнаскія адносіны}}
Дыпламатычныя адносіны паміж [[Беларусь|Рэспублікай Беларусь]] і Злучаным Каралеўствам Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі былі ўсталяваны 27 студзеня 1992 года. У ліпені 1993 года было адкрыта Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Лондане, якое ў чэрвені 1994 года было пераўтворана ў Пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. Першы пасол Рэспублікі Беларусь у Вялікабрытаніі стаў [[Уладзімір Лявонавіч Сянько|Уладзімір Сянько]]. Амбасада Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Мінску функцыянуе з 1993 года па адрасе [[Вуліца Карла Маркса (Мінск)|Карла Маркса]] 37. У 2013 годзе паслом Беларусі ў Вялікабрытаніі прызначаны [[Сяргей Алейнік]]. Амбасабар Злучанага Каралеўства ў Мінску — Фіёна Гіб.<ref>https://news.tut.by/society/637985.html</ref>
 
У першыя гады развіцця адносінаў паміж Беларуссю і Вялікабрытаніяй адбываўся даволі інтэнсіўны палітычны дыялог. У снежні 1994 года Вялікабрытанію наведаў Старшыня Вярхоўнага Савету, а ў траўні 1995 г. — Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь [[Міхаіл Мікалаевіч Чыгір]]. Былі падпісаны інвестыцыйныя пагадненні. Злучанае Каралеўства адным з першых у ЕС ратыфікавала пагадненне аб партнёрстве і супрацоўніцтве Беларусі і ЕС у 1996. У лістападзе 2008 для ўдзелу ў першым інвестыцыёнымінвестыцыqным форуме ў Лондане Брытанію наведаў беларускі Прэм'ер [[Сяргей Сідорскі]].
 
У кастрычніку 2016 г. адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь Прынца Майкла Кенцкага, падчас якога ён быў прыняты Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь [[Аляксандр Лукашэнка|А.Р. Лукашэнкам]]. У сакавіку 2018 Міністр замежных справаў Беларусі [[Уладзімір Макей]] наведаў Лондан, дзе сустрэўся з брытанскім калегам [[Борыс Джонсан|Борысам Джонсанам]].<ref>http://uk.mfa.gov.by/ru/bilateral_relations/</ref>
 
Адным з першых з Мінскам парадніўся англійскі горад [[Нотынгем]], пабрацімам [[Гомель|Гомеля]] стаў шатландскі горад [[Абердзін]].
 
== Адміністрацыйны падзел ==