Стэфан Макрэцкі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+
Радок 33:
Атрымаў вайсковую адукацыю, з 1878 служыў у расійскім войску. У 1911 у чыне палкоўніка; удзельнік [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]], ваяваў ва Усходняй Прусіі. У верасні 1914 цяжка паранены, трапіў у нямецкі [[палон]], дзе быў да лістапада 1915. Падчас абмену палоннымі вярнуўся ў [[Расійская імперыя|Расію]]. У 1917 у чыне генерала, стаў адным з арганізатараў Саюзу вайсковых палякаў. У сакавіку 1918 накіраваўся на [[Украіна|Украіну]], з сакавіка 1919 уступіў у [[Войска Польскае]].
 
У 1919—1920 на камандных пасадах. Удзельнік летніх баёў 1920. У лістападзе-снежні камандаваў І корпусам войск Сярэдняй Літвы. Затым служыў пры камандуючым войскамі Сярэдняй Літвы генерале [[Люцыян Жалігоўскі|Люцыяне Жалігоўскім]], дэкрэтам якога ў студзені [[1921]] прызначаны выканаўцам абавязкаў старшыні Часовай урадавай камісіі Сярэдняй Літвы. З лістапада стаў віцэ-старшынём Камісіі, на гэтай пасадзе заставаўся да перадачы Сярэдняй Літвы ў красавіку [[1922]] [[ПольшчаПольская Рэспубліка (1918—1939)|Польшчы]].
 
Затым да 1925 генерал Макрэцкі быў на службе ў Войску Польскім, а калі канчаткова пайшоў на пенсію жыў у маёнтку [[Вінькаўцы]] (Лідскі павет), а таксама ў [[Вільня|Вільні]]. Памёр у 1932, пахаваны ў Вільні. Стэфан Макрэцкі быў узнагароджаны расійскімі і польскімі дзяржаўнымі ўзнагародамі.
 
{{зноскі}}