Вялікабрытанія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 268:
{{main|Дзяржаўны лад і палітыка Вялікабрытаніі}}
 
Адметнай характарыстыкай дзяржаўнага ладу Вялікабрытаніі з'яўляецца адсутнасць якога-небудзь адзінага дакумента, які можна было быб назваць асноўным законам краіны, не існуе пісьмовай Канстытуцыі, больш таго, не існуе нават дакладнага пераліку дакументаў, якія адносіліся б да Канстытуцыі. Адносіны паміж народам і ўрадам рэгулююцца заканадаўчымі актамі, няпісанымі законамі і канвенцыямі. Важную ролю адыгрываюць статуты, пагадненні і міжнародныя дамовы. Адсутнасць Канстытуцыі дазваляе парламенту вельмі лёгка змяняць старыя і прымаць новыя законы. Ніводзін закон, прыняты аднойчы парламентам, не мае недатыкальнасці і можа быць зменены будучым парламентам.
 
Вялікабрытанія — [[парламенцкая манархія]] на чале з [[каралева]]й. [[Лізавета ІІ]] з Вінзарскай дынастыі, якая ўзышла на прастол у 1952, з'яўляецца самым доўгакіруючым і адначасова найстарэйшым у свеце лідарам дзяржавы на сённяшні дзень. Акрамя Вялікабрытаніі, Лізавета ІІ дэ-юрэ кіруе яшчэ 15 дзяржавамі свету — Аўстраліяй, Новай Зеландыяй і інш., вядомымі як [[Каралеўствы Садружнасці]]. Хоць Каралева і не мае рэальнай улады, ёй належыць "права раіць, заахвочваць і папярэджваць".
 
[[File:Palace of Westminster from the London Eye, August 2014 04.JPG|thumb|[[Вэстмінстэрскі палац]] — месца пасяджэнняў брытанскага парламента]]
Заканадаўчы орган — двухпалатны [[парламент]] (абіраная [[Палата абшчын]] і прызначаная [[Палата лордаў]]). Закон, для таго каб быць прынятым, мусіць прайсці чытанні ў абедзвюх палатах і затым атрымаць каралеўскую санкцыю. Урад узначальвае [[прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі|прэм'ер-міністр]]. Крэсла прэм'ера звычайна займае лідар партыі або кааліцыі, штоякой складаеналежыць бальшынюбальшыня ў Палаце абшчын. Прэм'ер-міністр прызначае кабінет міністраў, што фармальна пацвярджаецца манархам. Брытанская парламенцкая сістэма вядома як Вэстмінстэрская, яна легла ў аснову функцыянавання ўсіх парламенцкіх дэмакратый свету. Парламент з'яўляецца вышэйшым органам улады на ўсёй тэрыторыі дзяржавы, нягледзячы на наяўнасць у Шатландыі, Уэльсе і Паўночнай Ірландыі ўласных кіраўнічых адміністрацыйных структур.
 
=== Знешняя палітыка ===