Вялікабрытанія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 269:
Адметнай характарыстыкай дзяржаўнага ладу Вялікабрытаніі з'яўляецца адсутнасць якога-небудзь адзінага дакумента, які можна было б назваць асноўным законам краіны, не існуе пісьмовай Канстытуцыі, больш таго, не існуе нават дакладнага пераліку дакументаў, якія адносіліся б да Канстытуцыі. Адносіны паміж народам і ўрадам рэгулююцца заканадаўчымі актамі, няпісанымі законамі і канвенцыямі. Важную ролю адыгрываюць статуты, пагадненні і міжнародныя дамовы. Адсутнасць Канстытуцыі дазваляе парламенту вельмі лёгка змяняць старыя і прымаць новыя законы. Ніводзін закон, прыняты аднойчы парламентам, не мае недатыкальнасці і можа быць зменены будучым парламентам.
 
[[File:President Reagan and Queen Elizabeth II 1982.jpg|thumb|left|Лізавета ІІ і [[Рональд Рэйган]], 1982]]
Вялікабрытанія — [[парламенцкая манархія]] на чале з [[каралева]]й. [[Лізавета II|Лізавета ІІ]] з Вінзарскай дынастыі, якая ўзышла на прастол у 1952, з'яўляецца самым доўгакіруючым і адначасова найстарэйшым у свеце лідарам дзяржавы на сённяшні дзень. Акрамя Вялікабрытаніі, Лізавета ІІ дэ-юрэ кіруе яшчэ 15 дзяржавамі свету — Аўстраліяй, Новай Зеландыяй і інш., вядомымі як [[Каралеўствы Садружнасці]]. Хоць Каралева і не мае рэальнай улады, ёй належыць "права раіць, заахвочваць і папярэджваць".