Чэрокі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Замена старонкі на '<br /> Катэгорыя:Народы ЗША Катэгорыя:Індзейцы Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Іракез...'
Радок 1:
<br />
{{Этнічная група|
group = <center>Чэрокі<br /> (''ᏣᎳᎩ'')</center>
| image = [[Выява:Cherokee national holiday2007.jpg|300 px]]
| caption = <div style="background-color:#fee8ab"><small>
| poptime = 819105 (2010 г.)
| popplace = [[ЗША]]
| langs = [[чэрокі, мова|чэрокі]]
| rels = [[анімізм]], [[монатэізм]], [[хрысціянства]]
| related = [[іракезы]], [[натавэй]]
}}
'''Чэро́кі''' (саманазва: ''ᏣᎳᎩ'', літаральна «сапраўдныя людзі») — [[індзейцы|індзейскі]] народ, карэнныя жыхары [[ЗША]]. Жывуць пераважна ў штатах [[Штат Аклахома|Аклахома]], [[Штат Паўночная Караліна|Паўночная Караліна]], [[Штат Паўднёвая Караліна|Паўднёвая Караліна]], [[Штат Тэнесі|Тэнесі]], [[Штат Джорджыя|Джорджыя]]. Агульная колькасць (2010 г.) — 819 105 чал.<ref>[https://www.census.gov/prod/cen2010/briefs/c2010br-10.pdf The American Indian and Alaska Native Population: 2010]</ref>
 
Чэрокі — адзін з нешматлікіх [[Паўночная Амерыка|паўночнаамерыканскіх]] карэнных народаў, які карыстаецца арыгінальнай [[пісьмо|пісьменнасцю]], складзенай [[Секвоя, правадыр чэрокі|правадыром Секвоем]] каля [[1821]] г.
 
== Паходжанне ==
Чэрокі маюць агульнае паходжанне з [[іракезы|іракезамі]]. Згодна іх паданням, яны перасяліліся ў рэгіён паўднёвых [[Апалачы|Апалачаў]] з іншых мясцін. Мяркуецца, што гэта перасяленне адбылося ў [[13 стагоддзе|XIII]] ст. У нашы дні вылучаюць некалькі магчымых раёнаў фарміравання чэрокі — поўдзень ад [[Вялікія азёры|Вялікіх азёр]], [[рака Дэлавэр]], паўночная плыня [[Рака Місісіпі|ракі Місісіпі]]. Некаторыя даследчыкі лічаць, што продкі чэрокі пражывалі ў [[Паўночная Караліна|Паўночнай Караліне]] здаўна і мелі дачыненне да стварэння мясцовай развітай культуры ручнога [[земляробства]]<ref>[http://www.northcarolinaghosts.com/mountains/moon-eyed-people.php The Moon-Eyed People]</ref><ref>[https://www.americanhistoryusa.com/the-cherokee-origins-and-traditions/ The Cherokee Origins and Tradition]</ref><ref>[http://cherokeeregistry.com/index.php?option=com_content&view=article&id=285&Itemid=357 Cherokee Origin and Religion]</ref>.
 
== Гісторыя ==
Кантакты і [[гандаль|гандлёвыя]] зносіны паміж чэрокі і [[Англія|англійскімі]] каланістамі [[Штат Паўднёвая Караліна|Паўднёвай Караліны]] пачаліся ў другой палове [[17 стагоддзе|XVII]] ст. У [[1693]] г. дэлегацыя чэрокі наведала [[Горад Чарлстан, Паўднёвая Караліна|Чарлстан]] у пошуках ваеннага саюзу<ref>[http://wps.prenhall.com/wps/media/objects/12330/12626747/myanthropologylibrary/PDF/NDS_3_Anderson_12.pdf William L. Anderson, CHEROKEE: THE EUROPEAN IMPACT ON THE CHEROKEE CULTURE]</ref>. Адмоўным вынікам першых кантактаў стала эпідэмія [[Натуральная воспа|воспы]] ў [[1697]] г.<ref>[http://wsharing.com/WScherokeeTimeline.htm CHEROKEE HISTORY TIMELINE]</ref> У [[1714]]—[[1715]] гг. чырокі ваявалі на баку [[Вялікабрытанія|брытанцаў]] супраць [[тускарора]], у [[1716]] г. — супраць [[маскогі]]. У сувязі са скарачэннем насельніцтва для падтрымкі саюзніцкіх адносін у [[1721]] г. чэрокі саступілі каланістам свае землі ў Паўднёвай Караліне.
 
Найбольш актыўнымі гандлярамі, місіянерамі, прадстаўнікамі калоніі і каралеўскіх улад, якія ўзаемадзейнічалі з чэрокі, былі [[шатландцы]]. Многія з іх уступалі ў [[шлюб]]ы з мясцовымі жанчынамі і жылі сярод індзейцаў<ref>[http://npshistory.com/series/symposia/george_rogers_clark/1989-1990/sec1.htm William L. Anderson, Traders and Invaders, Assimilators and Destroyers: The Scots and Irish Among the Cherokee]</ref>. У [[1730]] г. шатландцы Людовік Грант і Аляксандр Камінг упэўнілі Майтоя, правадыра паселішча Тэліка ў [[Штат Тэнесі|Тэнесі]], прыняць тытул [[кароль|караля]] або [[імператар]]а ўсіх чэрокі і садзейнічалі канцэнтрацыі ўлады ў яго руках<ref>[http://www.telliquah.com/Moytoy.htm Lowell Kirk, MOYTOY, «EMPEROR» OF THE CHEROKEE]</ref>. Яго прадстаўнік Атакулакула, па нараджэнню [[алганкіны|алганкін]], наведаў [[Горад Лондан|Лондан]] і заключыў з [[Георг II, кароль брытанскі|Георгам II]] пагадненне аб брытанскім [[Пратэктарат|пратэктараце]] дзяржавы чэрокі. У далейшым чэрокі актыўна падтрымлівалі брытанцаў у [[Сямігадовая вайна|Сямігадовай вайне]] супраць [[Францыя|Францыі]] і ў задушэнні індзейскага паўстання [[Пантыяк, правадыр|Пантыяка]]. У сваю чаргу брытанцы дапамаглі ім выйграць вайну супраць маскогі. Пасля сутычак паміж пасяленцамі [[Садружнасць Вірджынія|Вірджыніі]] і Паўднёвай Караліны з чэрокі ў [[1758]]—[[1761]] гг. [[Георг III, кароль брытанскі|Георг III]] у [[1763]] г. забараніў каланістам перасяляцца за [[Апалачы]]<ref>[http://www.ushistory.org/us/9a.asp The Royal Proclamation of 1763]</ref>. Пазней гэтая забарона стала адной з прычын [[Вайна за незалежнасць ЗША|Амерыканскай рэвалюцыі]].
[[Выява:Three Cherokee.jpg|thumb|Чэрокі ў [[Горад Лондан|Лондане]], 1762 г.]]
 
Пасля абвяшчэння незалежнасці [[ЗША]] амерыканскія перасяленцы пры падтрымцы рэвалюцыйных улад пачалі без усялякага кантролю захопліваць землі чэрокі, стваралі атрады добраахвотнікаў для абароны і атак на паселішчы індзейцаў. У [[1776]] г. злучэнні [[Кантынентальная армія|Кантынентальнай арміі]] на чале генерала [[:en:Charles Lee (general)|Чарльза Лі]] арганізавалі ваенную экспедыцыю супраць чэрокі<ref>[http://www.ncpedia.org/cherokee/revolutionarywar The Revolutionary War, Cherokee Defeat, and Additional Land Cessions]</ref>. Вайна з амерыканцамі выклікала разлад паміж старымі правадырамі, што імкнуліся пагадзіцца на ўмовы перасяленцаў узамен на мір, і маладымі воінамі. Апошнія перасяляліся на захад і працягвалі ваяваць з захопнікамі. У [[1791]] г. правадыры чэрокі пагадзіліся на Холстанскае пагадненне з ЗША. Яно ўсталёўвала новыя межы на карысць перасяленцаў, абвяшчала пратэктарат амерыканцаў над народам чэрокі, ставіла ўзаемны гандаль пад кантроль амерыканскага ўрада<ref>[http://www.cherokee.org/About-The-Nation/History/Facts/Treaty-of-Holston-1791 Treaty of Holston, 1791]</ref>.
 
У канцы XVIII — першай трэці [[19 стагоддзе|XIX]] ст. адбываўся працэс «акультурвання» чэрокі па праграме амерыканскага асветніка [[Бенджамін Хокінгс|Бенджаміна Хокінгса]]. Быў створаны нацыянальны ўрад. У [[1801]] г. ён запрасіў [[пратэстантызм|пратэстанцкіх]] місіянераў. Ствараліся камерцыйныя [[бавоўна|баваўняныя]] плантацыі, на якіх выкарыстоўвалася праца чарнаскурых [[рабства|рабоў]]<ref>[http://digital.library.okstate.edu/Chronicles/v011/v011p1056.html SLAVERY IN THE CHEROKEE NATION]</ref>. На амерыканскія грошы будаваліся сучасныя дарогі<ref>[http://www.aboutnorthgeorgia.com/ang/Old_Federal_Road Old Federal Road]</ref>. Правадыр [[Секвоя, правадыр чэрокі|Секвоя]] стварыў на аснове [[лацінскі алфавіт|лацініцы]] складовае [[чэрокі, мова|пісьмо чэрокі]]<ref>[http://www.cherokee.org/About-The-Nation/History/Facts/Sequoyah-and-the-Cherokee-Syllabary Sequoyah and the Cherokee Syllabary]</ref>. У [[1827]] г. была прынята [[Канстытуцыя]] [[нацыя|нацыі]] чэрокі<ref>[https://arts-sciences.und.edu/native-media-center/_files/docs/1803-1860/1827cherokeeconstitution.pdf CONSTITUTION OF THE CHEROKEE NATION]</ref>.
 
«Акультурванне» сустракала апазіцыю з боку прыхільнікаў традыцыйнага ладу. Стала распаўсюджанай міграцыя нязгодных на [[Захад ЗША|Захад]], дзе паступова склалася група так званых заходніх чэрокі. Яны супрацьстаялі іншым мясцовым плямёнам. У [[1817]] г. заходнія чэрокі атакавалі племя [[осэйдж]] у [[Штат Арканзас|Арканзасе]], пры гэтым знішчылі іх вёску разам з мірнымі жыхарамі<ref>[http://www.okhistory.org/publications/enc/entry.php?entry=CL003 CLAREMORE MOUND, BATTLE OF]</ref>. Ваенныя дзеянні працягваліся да [[1825]] г. З [[1815]] г. амерыканскія ўлады адкрыта заахвочвалі міграцыю.
 
[[28 мая]] [[1830]] г. у ЗША быў прыняты закон аб перамяшчэнні ўсіх індзейцаў, што не былі амерыканскімі грамадзянамі, на захад ад [[рака Місісіпі|ракі Місісіпі]]. Чэрокі пры падтрымцы членаў [[Рэспубліканская партыя ЗША|Рэспубліканскай партыі]] і місіянера [[:en:Samuel Worcester|Сэмюэла Вустэра]] падалі іск у [[Вярхоўны суд ЗША|Вярхоўны суд]], які ў [[1832]] г. прызнаў іх незалежнасць і права займаць свае тэрыторыі<ref>[http://www.pbs.org/wnet/supremecourt/antebellum/landmark_cherokee.html Cherokee Indian Cases (1830s)]</ref>. Аднак Прэзідэнт [[Эндру Джэксан]] і ўрад [[Штат Джорджыя|штата Джорджыя]] праігнаравалі гэта рашэнне.
 
[[29 снежня]] [[1835]] г. частка правадыроў падпісала дагавор у Новай Эчоце<ref>[http://digital.library.okstate.edu/kappler/vol2/treaties/che0439.htm TREATY WITH THE CHEROKEE, 1835]</ref>, у якім дала згоду на перасяленне ўзамен на новыя землі ў [[Штат Аклахома|Аклахоме]], 5 млн [[долар ЗША|долараў]] у якасці кампенсацыі і 300 тысяч долараў для ўладкавання. У саміх ЗША існавала крытыка дагавора, сцвярджалася, што большасць чэрокі яго не падтрымлівае. Але ў [[1836]] г. Кангрэс ЗША прызнаў дагавор з перавесам у 1 голас. Гэта прывяло да масавага перасялення, што ўвайшло ў гісторыю пад назвай [[Дарога слёз]]. Разам з чэрокі перасяляліся і іх чарнаскурыя рабы. У [[1842]] г. у Аклахоме адбылося паўстанне рабоў<ref>[http://www.okhistory.org/publications/enc/entry.php?entry=SL002 SLAVE REVOLT OF 1842]</ref>. Частка ўсходніх чэрокі-традыцыяналістаў яшчэ раней выйшла са складу нацыі чэрокі і прыняла грамадзянства [[Штат Паўночная Караліна|Паўночнай Караліны]]. Яны захавалі свае землі.
 
[[Выява:Cherokee Confederates Reunion.gif|thumb|Чэрокі-ветэраны Грамадзянскай вайны ў [[Горад Новы Арлеан|Новым Арлеане]], 1903 г.]]
У [[Грамадзянская вайна ў ЗША|Грамадзянскую вайну ў ЗША]] большасць чэрокі падтрымала [[Канфедэратыўныя Штаты Амерыкі]], актыўна ўдзельнічала ў ваенных дзеяннях на баку паўднёўцаў. [[19 ліпеня]] [[1866]] г. федэральныя ўлады ЗША прымусілі прадстаўнікоў нацыі чэрокі ў Аклахоме падпісаць новы дагавор<ref>[http://digital.library.okstate.edu/kappler/vol2/treaties/che0942.htm TREATY WITH THE CHEROKEE, 1866]</ref>, паводле якога вызваляліся рабы. Стварэнне асобнага штата Аклахома прывяло да спрэчак аб магчымасці існавання нацыянальнага ўрада. Правадыры чэрокі адстойвалі ідэю стварэння асобнага індзейскага [[Штат Секвоя|штата Секвоя]]<ref>[http://bigthink.com/strange-maps/147-the-stillborn-state-of-sequoyah Sequoyah, the Stillborn State for Native Americans]</ref>. У [[1907]] г. праблема была вырашана праз саюзны дагавор з штатам Аклахома.
 
Многія чэрокі прымалі ўдзел у [[Першая сусветная вайна|I Сусветнай вайне]] і [[Другая сусветная вайна|II Сусветнай вайне]] ў складзе [[Армія ЗША|арміі ЗША]]. Пасля II Сусветнай вайны сталі ўзнікаць грамадскія арганізацыі і аб'яднанні чэрокі, якія садзейнічалі адраджэнню культурнай спадчыны і змаганню за эканамічныя правы. Чэрокі Паўночнай Караліны ўдзельнічалі у грамадзянскім руху за правы цемнаскурых у ЗША.
 
У [[2007]] г. была прынята папраўка ў Канстытуцыю нацыі чэрокі<ref>[https://indiancountrymedianetwork.com/news/citizenship-denied-the-latest-in-the-cherokee-freedmen-saga/ Citizenship Denied: The Latest in the Cherokee Freedmen Saga]</ref>, згодна якой яе грамадзянамі могуць быць толькі тыя, хто мае продкаў чэрокі. У выніку 2800 чалавек, пераважна нашчадкаў рабоў, былі пазбаўлены грамадзянскіх правоў і прывілегій нацыі чэрокі.
 
== Культура ==
 
=== Традыцыйныя заняткі ===
Асноўнымі заняткамі чэрокі здаўна былі ручное [[земляробства]], [[паляванне]] і [[рыбалоўства]]. Земляробства адыгрывала значную ролю ў забеспячэнні ежай. Паселішчы чэрокі знаходзіліся ў атачэнні палеткаў. Апрацоўка зямлі і збор ураджая лічыліся жаночай справай. Вырошчвалі [[кукуруза|кукурузу]], [[бабовыя]], [[сланечнік]], [[гарбуз]]ы. Пасля ўсталявання кантактаў з еўрапейцамі — [[Яблыня|яблыні]], [[:ru:Коровий горох|вігну]], [[батат]], пачалі трымаць свойскую жывёлу<ref>[http://www.blueridgeheritage.com/heritage/agriculture/cherokee-agriculture Cherokee Agriculture]</ref>.
 
Паляванне было мужчынскім заняткам. У [[лес|лясной]] [[гара|горнай]] мясцовасці было шмат дзікіх жывёл. Палявалі спецыяльнай [[зброя]]й, не прызначанай для вайны, звычайна [[лук]]ам і [[страла|стрэламі]], а таксама [[дзіда]]мі<ref>[http://sciencing.com/cherokee-hunting-traditions-8801.html Cherokee Hunting Traditions]</ref>. Дзідамі таксама білі рыбу.
 
Да з'яўлення еўрапейцаў [[рамяство]] не вылучылася ў асобны занятак. Чэрокі славіліся [[кераміка|керамічнымі]] вырабамі<ref>[http://www.blueridgeheritage.com/heritage/cherokee/cherokee-crafts/pottery Pottery]</ref>, плеценымі [[кошык]]амі з падвойнымі сценкамі<ref>[http://www.blueridgeheritage.com/heritage/cherokee/cherokee-crafts/basket-weaving Basket Weaving]</ref>, мастацкім разьбярствам<ref>[http://www.blueridgeheritage.com/heritage/cherokee/cherokee-crafts/carving Carving]</ref>, пацеркамі<ref>[http://www.blueridgeheritage.com/heritage/cherokee/cherokee-crafts/beadwork Beadwork]</ref>.
 
=== Жытло ===
Чэрокі сяліліся каля водных крыніц на ўзвышшах. Звычайна стала жылі ў вялікіх, добра ўмацаваных [[вёска]]х. Каб прайсці ад адной да іншай, трэба было патраціць 1 дзень на шлях<ref>[http://www.native-net.org/tribes/cherokee-indians.html Cherokee Indians]</ref>. Некаторыя вёскі мелі [[гісторыя|гісторыю]], якая налічвала сотні гадоў. Каля іх месціліся [[рэлігія|сакральныя]] цэнтры, накшталт прыродных [[пячора|пячор]] і штучных стадол. Вёскі мелі круглявую форму. Унутраная планіроўка рознілася, але ўсе складаліся з прыватных хацін, разлічаных на 1 нуклеарную [[сям'я|сям'ю]], і грамадскіх будынкаў, дзе праводзіліся супольныя зборы<ref>[http://www.tulane.edu/~crodning/rodning2011B.pdf HRISTOPHER B. RODNING, CHEROKEE TOWNHOUSES: ARCHITECTURAL ADAPTATION TO EUROPEAN CONTACT IN THE SOUTHERN APPALACHIANS]</ref>. У некаторых выпадках сям'я мела летнюю і зімовую хаціну<ref>[http://quatr.us/northamerica/before1500/architecture/cherokee.htm Cherokee Architecture]</ref>.
 
Традыцыйная хаціна звычайна будавалася круглявай. [[Каркас]] сплятаўся з галін дрэў, а потым тынкаваўся зямлёй. Пасярод жытла мясціўся агмень. Грамадскія і рэлігійныя будынкі паўтаралі форму жылых. Пасля ўсталявання кантактаў з еўрапейцамі, чэрокі часцяком узводзілі дамы ў еўрапейскім стылі. Захаваўся будынак прыватнага плантатара-чэрокі Джозефа Вана, узведзены ў [[1804]] г.<ref>[http://quatr.us/northamerica/after1500/architecture/cherokee.htm Cherokee Towns]</ref> Ён уяўляе сабою тыповую плантатарскую сядзібу, каля якой калісьці мясціліся [[драўніна|драўляныя]] хаціны для неграў-рабоў.
 
=== Вопратка ===
[[Выява:Cherokee Indians, Cherokee Indian Reservation, North Carolina (5756036260).jpg|thumb|Чэрокі [[штат Паўночная Караліна|Паўночнай Караліны]] ў нацыянальнай вопратцы, [[1830]] г.]]
Раннія запісы сведчаць пра тое, што чэрокі рабілі [[вопратка|вопратку]] са [[скура|скур]], драўнянай [[кара, біялогія|кары]] і нітак<ref>[http://quatr.us/northamerica/before1500/clothing/cherokee.htm Cherokee clothing]</ref>. Знешні выгляд павінен быў адрозніваць іх ад прадстаўнікоў іншых народаў. Гэта дасягалася з дапамогай прычоскі. Мужчыны галілі галаву, пакідалі толькі жмут валасоў на верхавіне. Іх абразалі ў час жалобы.
 
Вопратка адрознівалася па стылю і часу. Найбольш стандартны народны строй захаваўся з перыяду [[Дарога слёз|дарогі слёз]]<ref>[http://www.cherokee.org/About-The-Nation/Culture/Cherokee-Arts/Cherokee-Clothing Cherokee Clothing]</ref>. Жаночае адзенне ўключала [[спадніца|спадніцу]] з кавалкаў [[тканіны|тканін]] з кароткімі рукавамі. Наверсе рабілася выемка для таго, каб насіць з сабою малых немаўлят. Мужчынская летняя [[кашуля]] таксама шылася з кавалкаў тканін, была шырока распаўсюджана сярод суседніх плямён.
 
Жаночая і мужчынская вопратка ўпрыгожвалася бяззю і [[пацеркі|пацеркамі]]. Выраб пацерак узнік сярод чэрокі толькі пасля кантактаў з [[Англія|англійскімі]] каланістамі, якія карысталіся [[алганкіны|алганкінскімі]] [[вампум]]амі. З цягам часу чэрокі здолелі наладзіць вытворчасць сваіх арыгінальных пацерак. Росквіт гэтай вытворчасці адбыўся ў першай палове [[19 стагоддзе|XIX]] ст.<ref>[http://didatinehiulanigida.weebly.com/tsalagi-clothing.html Tsalagi Clothing — Tsalagi Journey]</ref> Чэрокі не апраналі галаўных убораў. Мужчыны ўпрыгожваліся [[татуіроўка]]мі, у час вайны — [[кветка]]мі.
 
=== Кухня ===
Аснову традыцыйнай [[кулінарыя|кухні]] чэрокі складалі стравы з [[кукуруза|кукурузы]] і [[бабовыя|бабовых]]. З кукурузы звычайна рабілі маленькія [[бліны|блінцы]], а бабовыя смажылі, ужывалі ў [[суп]]ах і [[рагу]]. Смажаныя салодкія зярняты кукурузы лічыліся ласункам. Яны сталі правобразам сучаснага амерыканскага [[папкорн]]а. Шырока ўжывалі дзікарослыя расліны — [[Цыбуля рэпчатая|цыбулю]], [[чарніцы]], [[Ажына|ажыну]], [[Жолуд|жалуды]], [[каштан]]ы і інш<ref>[http://quatr.us/northamerica/before1500/food/cherokee.htm Cherokee Food]</ref>. Пераважна елі [[мяса]], здабытае на [[паляванне|паляванні]], — [[алені|аленяў]], [[Індык свойскі|індыкоў]], [[Трусы, жывёлы|трусоў]]. Рыбаловы лавілі [[рыбы|рыбу]] і [[чарапахі|чарапах]]. Зранку жанчыны збіралі вакол паселішчаў [[малюскі|малюскаў]], якіх смажылі, або дадавалі ў рагу. [[Алкагольныя напоі|Алкагольны напой]] — брагу з дзікіх раслін, вядомую сярод каланістаў як «чорнае пітво»<ref>[http://cherokeeregistry.com/black_drink.pdf Black drink]</ref>, — пілі выключна ў рытуальных мэтах.
 
Да прыходу еўрапейцаў чэрокі трымалі толькі адну свойскую жывёлу — маленькую [[сабака свойскі|сабаку]]. Яе мяса лічылася ядомым. З [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. з'явіліся і іншыя свойскія жывёлы — [[карова|каровы]], [[Свойская свіння|свінні]], [[Каза свойская|козы]], [[Курыца|куры]]. Чэрокі перанялі вырошчванне [[дыня|дынь]], [[абрыкос]]аў, [[батат]]а, [[арахіс]]а<ref>[http://visitcherokeenc.com/cherokee-food/ What Traditional and Modern Food Do the Cherokee Indians Eat?]</ref>, што зрабіла традыцыйныя стравы больш разнастайнымі.
 
У нашы дні нацыянальнымі стравамі чэрокі лічацца смажаны [[хлеб]], мяса і рыба на грылі, бабовыя ляпёшкі, смажаныя [[арэх]]і<ref>[http://www.cherokee.org/About-The-Nation/Culture/CookBook CookBook]</ref>.
 
=== Грамадства ===
[[Выява:Flag of the Cherokee Nation.svg|thumb|Сцяг нацыі чэрокі]]
Супольнасць чэрокі падзялялася на 7 буйных экзагамных матрылінейных родаў. Адлік сваяцтва вёўся толькі па маці. Пошук [[шлюб]]нага партнёра ў родзе маці і бацькі забараняўся. Роды складаліся з малых нуклеарных [[сям'я|сямей]]. Пры заключэнні шлюбу мужчыны далучаліся да роду жонкі. Большая частка сямейнай маёмасці таксама належала жонцы. Шлюбы часцяком распадаліся. Пры гэтым мужчына пакідаў сям'ю і зноў далучаўся да роду сваёй маці, дзеці заставаліся з жанчынай<ref>[http://nativeamericannetroots.net/diary/2207 The Traditional Cherokee Family]</ref>. Асаблівую ролю ў іх выхаванні адыгрывалі сваякі маці, асабліва дзядзькі. Становішча жанчыны ў грамадстве было высокім у параўнанні з тагачасным еўрапейскім. Яны ўзначальвалі сямейную гаспадарку, забяспечвалі яе прадуктамі [[земляробства]], займаліся [[рамяство|рамёствамі]], удзельнічалі ў кіраванні [[вёска]]мі і нават у [[вайна|ваенных]] дзеяннях<ref>[http://www.learnnc.org/lp/editions/nchist-sampler/1882 Cherokee women]</ref>.
 
Да кантактаў з еўрапейцамі буйныя [[вёска|вёскі]] чэрокі былі незалежнымі адна ад іншай. Імі кіравалі старэйшыны, як мужчыны, так і жанчыны<ref>[http://www.everyculture.com/North-America/Cherokee-Sociopolitical-Organization.html Cherokee — Sociopolitical Organization]</ref>. Жыхары вёскі складалі асобную абшчыну, якая валодала землямі і паляўнічымі тэрыторыямі. Заўважны ўплыў мелі правадыры — харызматычныя лідары, чыя улада не мела пастаяннага характару і не перадавалася па спадчыне. Да [[19 стагоддзе|XIX]] ст. прыватная маёмасць на зямлю не была вядома, аднак у канцы XIX ст. была замацавана заканадаўствам.
 
У [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. пад уплывам [[Вялікабрытанія|брытанцаў]] адбылася першасная цэнтралізацыя грамадства, першапачаткова вакол [[манархія|манархіі]] правадыра Майтоя з паселішча Тэліка ў [[Штат Тэнесі|Тэнесі]]. Яна знаходзілася пад пратэктаратам брытанскага манарха. Але пасля смерці Мантоя адзінае [[дзяржава|дзяржаўнае]] кіраванне фактычна распалася. У другой палове [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. адбылося ўзвышэнне асобных правадыроў і [[Метысы|метысаў]], нашчадкаў сумесных шлюбаў еўрапейцаў і чэрокі. Са з'яўленнем камерцыйных плантацый развіваўся інстытут [[рабства]]. Пасля паражэння ад [[ЗША|амерыканцаў]] у час [[Вайна за незалежнасць ЗША|рэвалюцыі]] чэрокі зноў пачалі інтэграцыю. Яна была замацавана прыняццем агульнай [[Канстытуцыя|Канстытуцыі]] [[1827]] г., якая абвяшчала [[нацыя|нацыю]] чэрокі і рэспубліканскую форму кіравання<ref>[https://arts-sciences.und.edu/native-media-center/_files/docs/1803-1860/1827cherokeeconstitution.pdf CONSTITUTION OF THE CHEROKEE NATION]</ref>. Аднак інтэграцыя не была поўнай, паколькі нацыі чэрокі фактычна не падпарадкоўваліся так званыя заходнія чэрокі і частка ўсходніх чэрокі [[Штат Паўночная Караліна|Паўночнай Караліны]]. Нават у нашы дні яны складаюць дзве асобныя групы, прызнаныя федэральнымі ўладамі ЗША.
 
=== Ваенная справа ===
[[Выява:AmCyc Cherokees - a Cherokee.jpg|thumb|Воін-чэрокі]]
З канца [[17 стагоддзе|XVII]] ст., калі пачалася [[пісьмо]]вая [[гісторыя]] чэрокі, яны актыўна ўдзельнічалі ў ваенных канфліктах з іншымі індзейскімі народамі, выступалі на баку брытанцаў у войнах з [[Францыя]]й, пазней ваявалі з [[ЗША|амерыканскімі]] пасяленцамі і [[Армія ЗША|арміяй ЗША]]. Чэрокі ўмела ўмацоўвалі свае паселішчы, мелі запасныя [[каноэ]] для хуткага перамяшчэння ў ваенных мэтах. Традыцыйная [[зброя]] выраблялася з каменю і цвёрдых парод дрэва. Чэрокі карысталіся [[дзіда]]мі, дроцікамі з атручаным наканечнікам, [[сякера]]мі, [[тамагаўк]]амі, баявымі молатамі і г. д.<ref>[http://www.cherokee.org/About-The-Nation/Culture/General/Cherokee-Weapons Cherokee Weapons]</ref> З другой паловы [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. была шырока распаўсюджана [[агнястрэльная зброя]], але традыцыйную зброю шырока выкарыстоўвалі ў [[рытуал]]ьных мэтах.
 
Кожны дарослы мужчына лічыўся воінам. На чале ваенных атрадаў стаялі правадыры. Яны маглі аб'ядноўвацца і падначальвацца вярхоўнаму ваеннаму правадыру. Правадыр абіраўся па рэкамендацыі старога правадыра, у час рытуала ўзыходжання сведчыў пра тое, што не забіваў жанчын, немаўлят і тых, хто не мог абараніць сябе. У час вайны над вёскай паднімалі чырвоны [[сцяг]]. Вайне папярэднічалі зборы воінаў, што суправаджаліся [[танец|танцамі]] з лепшай зброяй. Чэрокі вялі ваенныя кампаніі некалькімі эшалонамі. Першую галаўную групу воінаў узначальваў вярхоўны правадыр, другую — яго лепшы намеснік, трэцюю — галоўны аратар правадыра, чацвёртую — ваенны [[шаман]] з памагатымі. Апошняя група несла рытуальны агмень. Групы суправаджалі па 4 разведчыкі. У баі чэрокі імкнуліся ўступаць у рукапашную сутычку. Пасля вяртання з вайны воіны перадавалі трафеі сваім жонкам, а потым праходзілі рытуал ачышчэння<ref>[http://thomaslegion.net/cherokee_indians_weapons_war_and_warfare.html Cherokee Indians: Weapons, War, and Warfare]</ref>.
 
=== Гульні ===
Дзеці чэрокі рыхтаваліся да будучага дарослага жыцця, таму хлопчыкаў прыцягвалі да [[паляванне|палявання]], а дзяўчат — да працы ў гаспадарцы. Меліся дзіцячыя [[лялька|лялькі]]<ref>[http://www.forsyth.k12.ga.us/cms/lib3/GA01000373/Centricity/Domain/94/documents/cherokee.htm Cherokee Indians]</ref>.
 
Сярод дарослых былі распаўсюджаны дзве [[рытуал]]ьныя [[гульня|гульні]]. Першая ''талудза'' ўяўляла сабою кіданне шасці [[куб]]ікаў у [[кошык]], мела рызыкоўны характар і суправаджала рэлігійныя [[свята|святы]]. Часцяком мужчыны гулялі супраць жанчын<ref>[https://www.penn.museum/sites/expedition/formal-games-in-the-cherokee-ritual-cycle Formal Games in the Cherokee Ritual Cycle]</ref>.
 
Другая гульня — форма [[лакрос]]а, калі кіем перасоўвалі па полю [[шар]]ы<ref>[http://www.pitlanemagazine.com/cultures/cherokee-games-stickball-marbles.html Cherokee Games Stickball Marbles]</ref>. Лічыцца, што гульня магла быць запазычана ў белых перасяленцаў. У [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. яна была вельмі папулярнай сярод мужчын рознага ўзросту. Шары выраблялі з [[мармур]]у, аднак, здаралася, гулялі [[мушкет]]амі са [[свінец|свінцовымі]] шарамі<ref>[https://www.penn.museum/sites/expedition/formal-games-in-the-cherokee-ritual-cycle Formal Games in the Cherokee Ritual Cycle]</ref>.
 
=== Фальклор ===
Вусная народная творчасць чэрокі багата на [[міф]]ы, [[казка|казкі]], [[легенда|легенды]], [[гісторыя|гістарычныя]] паданні, у якіх дзейнічаюць духі [[прырода|прыроды]], гіганты, рагаты [[цмок]] Уктэна, вялізарныя драпежныя [[птушкі]] ''тлаівах'', добразычлівыя чалавекападобныя духі ''юнві ўісты'' і г. д.<ref>[http://www.native-languages.org/cherokee-legends.htm Native Languages of the Americas: Tsalagi/Cherokee Legends, Myths, and Stories]</ref> Адметны след у [[фальклор]]най спадчыне пакінула [[дарога слёз]].
 
Народная [[музыка]] звычайна суправаджалася [[вакал]]ьнымі спевамі. Распаўсюджаныя [[музычныя інструменты]] — трубы, флейты, барабаны, ляскоткі, свістулькі, бразготкі з гарбуза. Пад уплывам еўрапейцаў чэрокі ўпадабалі скрыпку і харавыя спевы<ref>[http://visitcherokeenc.com/cherokee-music/ The Evolution of Cherokee Music]</ref>. У нашы дні сярод чэрокі маюцца прафесійныя [[опера|оперныя]] выканаўцы. Старажытныя [[танец|танцы]] практычна не захаваліся<ref>[http://www.encyclopedia.com/history/united-states-and-canada/north-american-indigenous-peoples/cherokees Cherokees facts, information, pictures]</ref>. У нашы дні фальклорныя танцавальныя групы чэрокі выкарыстоўваюць агульныя традыцыі рытуальных танцаў [[Паўночная Амерыка|паўночнаамерыканскіх]] індзейцаў.
 
== Мова ==
{{main|Чэрокі, мова}}
Родная [[чэрокі, мова|мова чэрокі]] адносіцца да [[Іракезскія мовы|іракезскай групы моў]]. Вылучылася як самастойная каля 4000 — 3500 гадоў назад<ref>[http://carla.umn.edu/conferences/past/immersion2008/documents/Peter_L_CherokeeNation.pdf The Cherokee Nation and its Language]</ref>.
 
Першыя запісы слоў на ёй з'явіліся ў [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. Каля [[1821]] г. [[Секвоя, правадыр чэрокі|правадыр Секвоя]] прапанаваў арыгінальнае [[складовае пісьмо]], створанае ім на аснове [[лацінскі алфавіт|лацініцы]]<ref>[https://www.nlm.nih.gov/nativevoices/timeline/270.html 1821: Sequoyah's syllabary makes written Cherokee possible]</ref><ref>[http://www.learnnc.org/lp/editions/nchist-newnation/4530 The Cherokee language and syllabary]</ref>. У [[1828]] г. пачала выдавацца першая [[газета]] амерыканскіх [[індзейцы|індзейцаў]] «[[:en:Cherokee Phoenix|Cherokee Phoenix]]»<ref>[http://onlinebooks.library.upenn.edu/webbin/serial?id=cherokeephoenix Cherokee Phoenix]</ref> на [[англійская мова|англійскай мове]] і мове чэрокі.
 
У [[2000]] г. у [[Штат Аклахома|Аклахоме]] было выяўлена толькі 10 000 чалавек, якія размаўлялі на мове чэрокі<ref>[http://www.hpaied.org/sites/default/files/publications/Cherokee%20Language%20Revitalization%20Project.pdf The Cherokee Language Revitalization Project]</ref>. З [[2005]] г. дзейнічае праграма адраджэння мовы чэрокі<ref>[http://cherokeepreservation.org/what-we-do/cultural-preservation/cherokee-language/ Cherokee Language]</ref>. Яна ўключае пашырэнне магчымасцей вывучэння і выкарыстання мовы праз адукацыю, [[СМІ]], сучасныя электронныя прылады.
 
== Рэлігія ==
Традыцыйная [[рэлігія]] чэрокі спалучае рысы [[монатэізм]]у і [[анімізм]]у. Чэрокі шануюць [[бог]]а-творцу ''Унетланв'і''<ref>[http://www.native-languages.org/morelegends/unetlanvhi.htm Legendary Native American Figures: Unetlanvhi (Ouga)]</ref>, а таксама шматлікіх духаў, якія ўвасабляюць [[прырода|прыроду]] або фантастычных [[казка|казачных]] істот. [[Міфалогія]] падзяляла сусвет на тры часткі, людзі і жывёлы памяшчаліся ў прамежкавы. Забойства жывёл не лічылася вялікім грахом, паколькі душы жывёл могуць адраджацца<ref>[http://www.philtar.ac.uk/encyclopedia/nam/cherok.html Cherokee Religion]</ref>. Чэрокі верылі ў [[магія|магію]] і чараўнікоў. Звычайна чарадзеем была жанчына. Вылучаліся магутныя чарадзейкі і меней уплывовыя злыя чарадзейкі. Ім супрацьстаялі [[шаманізм|шаманы]], асноўны занятак якіх, аднак, абмяжоўваўся лекарскай справай<ref>[http://www.cherokee.org/About-The-Nation/Culture/General/The-Traditional-Belief-System The Traditional Belief System]</ref>. Арганізацыяй [[рытуал]]аў займаюцца старэйшыны і правадыры.
 
З [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. сярод чэрокі актыўна распаўсюджвалася [[хрысціянства]], пераважна [[пратэстантызм]]. Місіянеры адыгралі значную ролю ў «акультурванні», абаранялі чэрокі ў канфліктах з [[ЗША]]. У [[1823]] г. сярод чэрокі ўзнік пратэстанцкі [[хіліялізм|хіліялістычны]] рух<ref>[http://www.huffingtonpost.com/rev-dr-randy-s-woodley/trail-of-tears-and-christianity-truth_b_1920921.html The Truth About the Trail of Tears and Christianity]</ref>. У нашы дні многія чэрокі працягваюць прытрымлівацца старажытных вераванняў, аднак хрысціянства аказвае моцны ўплыў на вернікаў. Вылучаюцца некалькі хрысціянскіх кангрэгацый [[Баптызм|баптыстаў]], [[:be-tarask:Цэрквы Хрыстовыя|аднаўленцаў]], [[Евангельскія хрысціяне|евангелістаў]] і інш.<ref>[http://www.cherokeecoc.org Cherokee Church of Christ]</ref><ref>[http://www.cherokeechurch.org First Baptist Chruch of Cherokee]</ref><ref>[http://www.cherokeebaptistchurch.org Cherokee Baptist Church]</ref><ref>[http://www.cherokeenazarene.org Cherokee Church of the Nazarene]</ref>
 
== Выдатныя прадстаўнікі ==
Чэрокі вядуць адлік сваяцтва па [[маці|матчынай]] лініі, таму далучаюць да сваіх прадстаўнікоў тых, хто мае продкаў сярод жанчын-чэрокі. Сярод іх:
* [[Секвоя, правадыр чэрокі|Секвоя]] — вынаходнік арыгінальнага [[пісьмо|пісьма]] чэрокі
* [[Кім Бейсінгер]] — [[ЗША|амерыканскі]] [[акцёр|актрыса]], лаўрэат прэмій «[[Оскар]]» і «[[Залаты глобус]]»
* [[Аарон Норыс]] — амерыканскі кінаакцёр, [[прадзюсар]], [[рэжысёр]]
* [[:en:Val Kilmer|Вэл Кілмер]] — амерыканскі акцёр
* [[Кевін Костнер]] — амерыканскі акцёр, кінапрадзюсар, рэжысёр і [[музыка]]нт
* [[:en:Burt Reynolds|Барт Рэйнальдс]] — амерыканскі акцёр і прадзюсар
* [[Элвіс Прэслі]] — амерыканскі [[спявак]] і акцёр
* [[:en:Steven Tyler|Стывен Тайлер]] — амерыканская спявачка і [[паэт]]ка
* [[Джымі Хендрыкс]] — выдатны амерыканскі [[гітарыст]], спявак і [[кампазітар]]
* [[Ціна Цёрнер]] — амерыканская спявачка, актрыса і [[танец|танцоўшчыца]]
* [[:be-tarask:Кармэн Электра|Кармэн Электра]] — фотамадэль
 
== Зноскі ==
{{reflist|2}}
 
== Літаратура ==
* ''Anderson, W.A.'' [https://books.google.by/books?id=ow_Vjtta0YsC&printsec=frontcover&dq=Cherokee&hl=en&sa=X&redir_esc=y#v=onepage&q&f=false Cherokee Removal: Before and After] / William L. Anderson. — Athens, London: University of Georgia Press, 1992. — ISBN 9780820314822
* ''Perdue, Th.'' [https://books.google.by/books?id=HNR6RcvCJ8MC&printsec=frontcover&dq=Cherokee&hl=en&sa=X&redir_esc=y#v=onepage&q&f=false Cherokee Women: Gender and Culture Change, 1700—1835] / Theda Perdue. — Lincoln, London: U of Nebraska Press, 1998. — ISBN 0803235860
 
== Спасылкі ==
{{Commonscat|Cherokee}}
* [http://www.cherokee.org Нацыя чэрокі]
* [http://visitcherokeenc.com Чэрокі Паўночнай Караліны]
* [http://www.georgiatribeofeasterncherokee.com Усходнія чэрокі Джорджыі]
* [http://www.cherokeemuseum.org Музей чэрокі]
* [http://cherokeeregistry.com Дакументальны цэнтр чэрокі]
* [http://www.cherokeephoenix.org Сайт газеты чэрокі]
* [http://www.native-languages.org/cherokee_culture.htm Гісторыя і культура чэрокі]
* [http://www.everyculture.com/multi/Bu-Dr/Cherokees.html Чэрокі: Краіны і культуры]
* [http://www.ncpedia.org/cherokee/overview Чэрокі ў энцыклапедыі Паўночнай Караліны]
* [http://www.okhistory.org/publications/enc/entry.php?entryname=CHEROKEE Чэрокі ў энцыклапедыі гісторыі і культуры Аклахомы]
* [http://www.sacred-texts.com/nam/cher/motc/ Міфы чэрокі]
 
{{Добры артыкул|Этнаграфія}}
 
[[Катэгорыя:Народы ЗША]]
[[Катэгорыя:Індзейцы Паўночнай Амерыкі]]
[[Катэгорыя:Іракезамоўныя народы]]
<br />