Трагедыя на Нямізе: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 70:
 
== Расследаванне ==
На наступны дзень прэзідэнт [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|Аляксандр Лукашэнка]] назаве трагедыю «страшнай і невытлумачальнай». Групу па расследаванні здарэння ўзначаліў прэм’ер-міністр краіны [[Сяргей Лінг]].«"Не трэба шукаць, што тут хтосьці напіўся, штосьці не так рабіў. Абсалютна гэта не так»",  — сказаў кіраўнік краіны падчас наведвання месца трагедыі.
 
Кіраўнік Мінска [[Уладзімір Ярмошын]] назваў падзеі 30 мая «нелагічнай трагедыяй, якая ні ў якім разе не павінна была адбыцца». Ярмошын узяў адказнасць на сябе, ён пісаў прашэнне аб адстаўцы на імя Лукашэнкі, але кіраўнік краіны яго не прыняў.
 
Некаторыя бацькі загінулых звярталіся ў суд, каб той пакараў вінаватых у смерці іх дзяцей, але суд пастанавіў, што «вінаватых няма»<ref>[https://history.nn.by/?c=ar&i=231371 history.nn.by]</ref>.
 
== Ацэнкі ==
Генерал міліцыі [[Мечыслаў Грыб]] звязаў трагедыю, якая здарылася, з адсутнасцю належнай арганізацыі ў падрыхтоўцы мерапрыемства, халатнасцю гарадскіх улад і міліцэйскага кіраўніцтва. Ён заўважыў, што на час падобных мерапрыемстваў абавязкова трэба зачыняць уваходы метро ці выстаўляць узмоцненыя нарады міліцыі, якія немагчыма было б прарваць — станцыя метро «Няміга» мела быць зачынена хаця б з боку Палаца спорту. На яго думку, дадаліся яшчэ і нявыхаванасць, неразумныя дзеянні людзей, якія апынуліся ў пераходзе<ref>''Степаненко П. В., Ревяко Т. И.'' Трагедия на Немиге. Факты, свидетельства, комментарии. Мн.-Вильнюс, 2000.</ref>.
 
== Ушанаванне памяці ==