Розніца паміж версіямі "Валяр’ян Язэпавіч Янушкевіч"

няма тлумачэння праўкі
 
 
[[File:Francysk Skaryna statue in Lida.jpg|thumb|290px|Помнік Ф. Скарыну ў Лідзе (1992—93)]]
Працуе ў манументальнай і станковай скульптуры, [[жывапіс]]е. Аўтар помнікаў [[А. Міцкевіч]]у ў г. [[Ліда]] (1988—89) і [[Помнік Адаму Міцкевічу, Навагрудак|Навагрудак]] (1987—92), харты князя Радзівіла ў замкавым парку ў г. [[Нясвіж]] (1991), [[Ф. Скарына|Ф. Скарыну]] ў Лідзе (1992—93), [[Ігнацы Падарэўскі|І. Падарэўскаму]] ў г. [[Кракаў]] (1995), [[М. Доўнар-Запольскі|М. Доўнар-Запольскаму]] ў г. [[Рэчыца]] (1997), [[Б. Іванова]]й у г. [[Уроцлаў]], [[Я. Скрыган]]у ў г. [[Йыхві]] (Эстонія, абодва 1998), [[К. Каліноўскі|К. Каліноўскаму]] ў г. [[Шальчынінкай]] (Літва, 1998—99), [[Міхал Клеафас Агінскі|М. К. Агінскаму]] ў г. [[Маладзечна]]<ref name="РГ_01">Юлія Ванслаў. «У Маладзечне з'явіцца помнік Агінскаму» //«[[Рэгіянальная газета (1995)|Рэгіянальная газета]]», 2 чэрвеня 2000 г., № 22 (267)</ref> (2001) і інш.; мемарыяльных дошак Ф. Скарыну ў Кракаве (1989—91), у г. [[Падуя]] (1992), Мінску (1996), М. К. Агінскаму ў г. [[Фларэнцыя]] (1996), [[Станіслаў Манюшка|С. Манюшку]] ([[2019 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва|2019]])<ref>[https://www.svaboda.org/a/29974607.html У менскім катэдральным касьцёле ўсталявалі мэмарыяльную дошку ў гонар Станіслава Манюшкі] // сайт «Радыё Свабода», 31 траўня 2019</ref> і інш.; мастацкага афармлення [[Касцёл Святога Роха, Мінск|касцёлаў Св. Роха]] ў Мінску (1992—2001), [[Касцёл Святога Андрэя Баболі, Полацк|Св. Андрэя Баболі]] ў [[Полацк]]у (1999—2003), надмагілляў. Выканаў серыю [[рэльеф]]аў «Беларускія легенды» для [[Музей валуноў|Музея камянёў]] у Мінску (1989), рэльефы «Сон Гедзіміна», «Над магілай паўстанца», «Цені Барбары», «Смерць Л. Баразны» (усе 1989), «Ценям А. Міцкевіча» (1990), для [[Музей Максіма Багдановіча|Музея М. Багдановіча]] (1991), [[вышэйшая духоўная семінарыя, Гожаў|вышэйшай духоўнай семінарыі]] ў г. [[Гожаў]] (Польшча, 1993), [[касцёл Святога Дамініка, Ракаў|касцёла Св. Дамініка]] ў в. Ракаў Мінскай вобласці (абедзве 1994), «Полацкая Багародзіца» (1997), «Міндоўг» (2002) і інш.; станковыя кампазіцыі «Ф. Кашкурэвіч» (1982), «С. Янкоўскі» (1984), «Лялевель» (1986), «Ягайла» (1989), «Вітаўт Вялікі» (1991), «Т. Хвайніцкая» (1995), «Т. Касцюшка» (1996), «Я. Купала» (2001) і інш. Працуе таксама ў жывапісе.
 
Творы, выкананыя ў рэалістычных традыцыях, вылучаюцца адухоўленасцю, глыбокім псіхалагізмам у раскрыцці вобраза, лёгкасцю кампазіцыйнага вырашэння.