Розніца паміж версіямі "Халадзільнік"

179 байтаў дададзена ,  1 год таму
няма тлумачэння праўкі
(Адхілена апошняя 1 змена (Pigsonthewing) і адноўлена версія 2617212 Rymchonak)
Тэгі: Візуальны рэдактар першае рэдагаванне
[[Файл:Bundesarchiv Bild 183-21044-0122, Leipziger Messe, VEB Kühlanlagenbau Dresden.jpg|thumb|Халадзільнік 1953 года]]
'''Халадзільнік''' — збудаванне ці апарат для ахалоджвання і захоўвання біялагічных аб'ектаў, медыцынскіх прэпаратаў, [[харчовыя прадукты|харчовых]] ці іншых скорапсавальных прадуктаў пры тэмпературах, ніжэйшых за тэмпературу навакольнага асяроддзя. [[Штучнае ахаладжэнне|Ахалоджванне]] ажыццяўляецца з дапамогай халадзільнай машыны.<ref>[https://pokupkigoda.ru/holodilniki/rejting-vstraivaemyh-holodilnikov/ Асаблівасці ўбудавальных халадзільнікаў]</ref>
 
Адрозніваюць халадзільнікі хатнія і прамысловыя. Хатні (бытавы) халадзільнік — шафа (2-3-секцыйная) для кароткачасовага захоўвання і працяглага (да некалькіх сутак) замарожаных харчовых прадуктаў, а таксама для атрымання лёду. Бываюць кампрэсійныя (хладагент), абсарбцыйныя (на сумесі аміяку з вадой і вадародам) і тэрмаэлектрычныя (дзеянне ахаладжальных прыстасаванняў заснавана на з'яве Пельцье). У параўнанні з кампрэсійнымі халадзільнікамі абсарбцыйныя халадзільнікі бясшумныя, больш надзейныя ў эксплуатацыі, але расходуюць больш электраэнергіі. Першыя бытавыя халадзільнікі з'явіліся ў [[ЗША]] ў [[1910]] годзе. Прамысловыя халадзільнікі бываюць вытворчымі (уваходзяць у склад харчовага прадпрыемства) і размеркавальныя (для захоўвання [[харчовыя прадукты|харчовых прадуктаў]] на прадпрымствах гандлю і грамадскага харчавання). У камерах халадзільніка тэмпература каля 0 °C, для замарожвання −18° — −23 °C, для захоўвання прадуктаў да −18 °C
 
{{Кухонная тэхніка}}
 
== Зноскі ==
1

праўка