Будынак былога дваранскага сходу і гасцініцы «Парыж»: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 41:
{{значэнні|Будынак былога дваранскага сходу}}
'''Будынак былога дваранскага сходу і гасцініцы «Парыж»''' — будынак у цэнтры г. [[Мсціслаў|Мсціслава]] [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай вобласці]]. Размешчаны па адрасе вул. [[Першамайская вуліца (Мсціслаў)|Першамайская]], 15, на рагу з [[Пралетарская вуліца (Мсціслаў)|Пралетарскай]]. Пабудаваны ў канцы [[XIX стагоддзе|XIX]] — пачатку [[XX ст.]] з цэглы. Цяпер выкарыстоўваецца як жылы. Помнік [[Эклектыка (архітэктура)|эклектычнай архітэктуры]].
[[Файл:Amścisłaŭ, Smalenskaja, Paryž. Амсьціслаў, Смаленская, Парыж (1901-18) (52).jpg|міні|злева|Будынак у пачатку XX стагоддзя]]
== Архітэктура ==
Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак з высокім [[цокаль|цокалем]], накрыты [[Двухсхільны дах|двухсхільным дахам]], які ўтварае з 2 бакоў трохвугольныя [[франтон]]ы. [[падвал|Паўпадвал]] аддзелены ад асноўнага аб’ёму [[карніз]]ам. Сцены першага паверха [[Чляненне (архітэктура)|члянёны]] [[паўцыркульная арка|паўцыркульнымі]] [[акно|вокнамі]], другога — [[лучковая арка|лучковымі]]. Пад дахам па перыметры будынка праходзіць карніз з [[сухарыкі|сухарыкамі]]. Планіроўка ўнутранай прасторы [[калідор]]на-[[анфілада|анфіладная]].